Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія зрабіла ўдвая больш жорсткім пакараньне за хатні гвалт


З 28 сьнежня ў Грузіі ў сілу ўступіў законапраект, які робіць больш жорсткім пакараньне за гвалт у сямʼі.

  • Падобныя злачынствы будуць карацца турэмным тэрмінам да двух гадоў (раней злачынцам давалі да году).
  • Пры парушэньні ахоўнага або абмежавальнага ордэра чалавека будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці (раней парушальніка прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці і толькі пасьля другога парушэньня — да крымінальнай).
  • Сямейнае злачынства або гвалт будуць разглядацца як абцяжваючыя віну абставіны.
  • Пакараньне за сямейнае або дыскрымінацыйнае злачынства ў прысутнасьці непаўналетняга больш жорсткім.
  • Будзе ўлічвацца гендэрная прыкмета злачынства (забойствы, пашкоджаньні здароўя, давядзеньне да самагубства або спробы самагубства). Злачынствы па гендэрнай прыкмеце будуць карацца больш жорстка.

Праваабаронцы Грузіі ў 2017 годзе адправілі ў камітэт парлямэнту краіны законапраект аб сэксуальных дамаганьнях і патрабуюць унесьці папраўкі ў адміністрацыйны і крымінальны кодэксы. Праваабаронцы лічаць, што грузінскім жанчынам у сілу традыцый часта складана самім рэагаваць на падобныя дзеяньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG