11 беларускіх журналістаў чакаюць разгляду скаргаў у Камітэце ААН па правах чалавека. Туды яны зьвярнуліся з прычыны парушэньня дзяржавай іх прафэсійных правоў. Большасьць скаргаў зьвязаныя з пакараньнямі за супрацоўніцтва з замежнымі мэдыямі без акрэдытацыі.
Мастака Алеся Пушкіна, якога затрымалі 6 чэрвеня ў Крупках падчас пэрформансу ў абарону беларускай мовы, пасьля сутак пад вартай вызвалілі, але абавязалі зьявіцца ў суд 10 чэрвеня.
Пазьней прэсавая служба МУС Расеі прызнала, што толькі адна з фатаграфій мае дачыненьне да затрыманага журналіста Медузы Івана Галунова.
Вайсковая частка ў Калодзішчах пад Менскам, дзе служыць спэцназ, абвясьціла тэндэр на закуп электрасамакатаў.
І што Лукашэнка дарыў кіраўнікам іншых дзяржаў і беларускаму народу.
Дасьледаваньне Свабоды пра рынак адзеньня сэканд-хэнд і рэакцыю яго ўдзельнікаў на заклік зь «Беллегпраму» прывучаць беларусаў да айчыннага вытворцы.
Толькі 4% жанчын сказалі, што фінансамі ў гаспадарцы займаецца муж. 75% кажуць, яны разам з мужам. У прынцыпе, мужчыны мала што вырашаюць самастойна, гавораць жанчыны.
У Крупскім райаддзеле міліцыі Менскай вобласьці паведамілі Свабодзе, што затрыманы ўчора за пэрформанс мастак Алесь Пушкін застаецца ў іх пад вартай. Але ягонай сям’і пра гэта да раніцы так і не сказалі.
Як натхніць беларусаў аддаваць грошы на добрыя справы, расказваюць прадстаўніцы плятформы «Имена» Кацярына Сінюк і Кацярына Сяргеева.
У Дагестане супрацоўнікі ФСБ затрымалі чальцоў 15 суполак рэлігійнай арганізацыі «Сьведкі Яговы». Іх падазраюць у арганізацыі дзейнасьці экстрэмісцкай арганізацыі.
У Беларусі, Украіне і Расеі жыве больш за 2 мільёны ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Як ставіцца да іх дзяржава? Якія льготы яны маюць? Свабода пагутарыла зь ліквідатарамі ў гэтых трох краінах.
Работнікі філіялу Ўпраўленьня будаўнічай індустрыі і камплектацыі ААТ «Гомельпрамбуд» дагэтуль не атрымалі красавіцкага заробку.
Cуд у Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны зацьвердзіў зьдзелку са сьледзтвам абвінавачаных у замаху на актывістку Кацярыну Гандзюк і прызначыў ім пакараньне, паведамляе «Украінская праўда». У ліпені 2018 году на яе быў зьдзейсьнены напад, яна памерла ад атрыманых траўмаў.
Суд у Нямеччыне прысудзіў медбрата Нільса Хегеля да другога пажыцьцёвага зьняволеньня за забойства 85 пацыентаў. Медбрат ня зможа выйсьці з-за кратаў па завяршэньні 15-гадовага тэрміну, што часта дазваляюць мясцовыя суды, адзначае агенцтва AP.
У 220-ю гадавіну нараджэньня расейскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс супраць расейскай моўнай экспансіі. Пратэстнай пляцоўкай стала крама «Эўраопт» у горадзе Крупкі Менскай вобласьці.
Рада Эўразьвязу 6 чэрвеня прыняла зьмены ў Візавы кодэкс, паводле якіх консульскі збор павялічыцца з 60 да 80 эўра.
У падкасьце «Бацькі і дзеці» Алена Германовіч, Юры Дракахруст, Анастасія Пілюгіна і Ганна Соўсь абмяркоўваюць сэрыял «Чарнобыль».
Наста Лойка з праваабарончай арганізацыі Human Constanta заявіла пра зьняважлівыя публікацыі на яе адрас у пабліках і суполках у Telegram і «ЎКантакце».
Ён пісаў, цяпер нельга казаць, што калі нешта здарыцца, то «даведаемся праз тыдзень», і што «з 1986 году нічога не зьмянілася». Адказалі Блішч, Зісер, Матолька і іншыя
Людзям з аўтызмам патрэбна дапамога і суправаджэньне. Натальля Сацункевіч паўгода была тʼютарам — тым самым чалавекам, безь якога жыцьцё хлопчыка з аўтызмам было б значна складанейшым.
Службоўцам цяпер можна ўжываць фізычную сілу, спэцыяльныя сродкі, зброю і баявую тэхніку супраць дронаў, якія лятаюць, «парушаючы вызначаны парадак».
Суданская армія разагнала лягер пратэстоўцаў. Вайскоўцы ўжылі зброю.
Працяг на месяц расьсьледаваньня крымінальнай справы супраць актывіста анархісцкага руху Зьмітра Паліенкі можа быць зьвязаны з Эўрапейскімі гульнямі, якія пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня. Гэтак мяркуе актывістка Наста Гусева, сяброўка Зьмітра Паліенкі, якая мела ў справе статус падазронай.
О! Пачалося! Ніколі такога не было, і вось ізноў. Дзеці пачалі здаваць школьныя іспыты — і пасыпаліся першыя прэтэнзіі на адзнакі.
Беларускія праваабаронцы занепакоеныя тым, што барацьбой з экстрэмізмам улады часта прыкрываюць парушэньне фундамэнтальных свабод і правоў чалавека.
Уладзімер Патаповіч, бацька магілёўскага інспэктара ДАІ Яўгена Патаповіча, які загадкава загінуў 16 траўня, не адмаўляецца ад намеру дамагацца эксгумацыі цела сына.
«У мэтах выкананьня ліста райвыканкаму неабходна атрымаць лятарэйныя білеты да 10.06.2019 году паводле сьпісу». Такую прапанову з подпісам начальніка аддзелу адукацыі райвыканкаму атрымалі кіраўнікі школаў і дзіцячых садкоў аднаго з раёнаў Гомельскай вобласьці.
У менскую кнігарню «Акадэмкніга» паступіла кніга прафэсара Вольгі Дадзіёмавай «Музыкальная культура Беларуси: историческая судьба и творческие связи». Цяжкая хвароба прыкавала Вольгу да ложка. Яна знайшла ў сабе сілы даць інтэрвію Радыё Свабода.
Вікторыя Іўлева — першая журналістка, якая сфатаграфала знутры чацьвёрты энэргаблёк Чарнобыльскай АЭС. За гэтую працу яна атрымала самую прэстыжную для фотажурналіста ўзнагароду — World Press Photo Golden Eye.
Справа ў прэтэнзіях Канстытуцыйнага суду да «карты паляка». Гэта яшчэ не адмова, але і ня згода — будуць «дадаткова вывучаць».
«Незамужнія і бязьдзетныя жанчыны — самая шчасьлівая падгрупа насельніцтва, і яны найхутчэй будуць жыць даўжэй, чым іх аднагодкі ў шлюбе, так лічыць прафэсар Лёнданскай школы эканомікі і палітычных навук Пол Долан, якога The Guardian называе "вядучым спэцыялістам па шчасьці".
Партыя «Нацыянальны корпус» разам з замежнымі добраахвотнікамі, якія ваявалі на Данбасе ў складзе ўрадавых сілаў, 4 чэрвеня пікетавалі адміністрацыю прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Жыхары Першамайскага раёну Менску, якія выступаюць супраць ушчыльненьня іхнага «ціхага цэнтру», вырашылі абʼяднаць свае пратэставыя групы і вызначылі плян дзеяньняў у сваім змаганьні з «гарадзкой будаўнічай мафіяй».
У будынку парлямэнту Чэскай Рэспублікі адбылася сустрэча праскіх беларусаў з дэпутатам, былым міністрам замежных справаў Карлам Шварцэнбэргам.
Зьявіліся рэндэры таго, як гэта будзе выглядаць зь зямлі. Раней паказвалі толькі малюнкі зь відам зьверху.
Рэлігійная юдэйская грамада Берасьця зьбірае сродкі на выкуп будынку былой сынагогі, дзе цяпер месьціцца клюб «Прагрэс».
Невядомыя параўналі Дзяніса Ўрбановіча, лідэра «Маладога фронту» з фашыстамі.
Грошы патрэбны для аплаты пахаваньня і падтрымкі маці загінулага, якая толькі нядаўна пераехала ў ЗША.
Стафардшырскі тэр’ер, які ўзімку пагрыз твар малому хлопчыку, удзень 2 чэрвеня накінуўся на дзяўчынку.
Берасьцейскі абласны суд не задаволіў скаргу на рашэньне раённага суду наконт адмовы райвыканкаму зарэгістраваць ініцыятыўную групу мясцовага рэфэрэндуму.
Беларусізацыя была шырока падтрыманая ўсімі слаямі насельніцтва, супраць анэксіі можна супрацьстаяць мовай, эліты павінны прасоўваць беларускую мову. Гэта асноўныя высновы маштабнага дасьледаваньня пра беларусізацыю на пачатку 1990-х.
З урочышчам Курапаты зьвязаныя лёсы многіх людзей, якія расказалі праўду пра расстрэлы, якія абаранялі, захоўвалі, аднаўлялі, прыбіралі, добраўладкоўвалі ўрочышча, усталёўвалі крыжы, маліліся і проста прыходзілі ў Курапаты ўшанаваць памяць ахвяраў.
Падчас візыту ў Румынію 2 чэрвеня Папа Рымскі Францішак папрасіў прабачэньня ў цыганоў за дыскрымінацыю, якую яны зазналі з боку Рымска-каталіцкай царквы, паведамляе AFP.
Месца масавых расстрэлаў, урочышча Курапаты пад Менскам за 31 год наведалі сотні тысяч чалавек.
У Менску адбылася традыцыйная каталіцкая працэсія Божага Цела. Паводле некаторых падлікаў, было да 8 тысяч удзельнікаў.
У падмаскоўным Падольску 29 траўня быў затрыманы 25-гадовы Віктар Сасна, аўтар і вядоўца Тэлеграм-каналу «Суверенный Крым»
Расейскіх атлетаў могуць адхіліць ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіё з-за допінгавага скандалу з удзелам скакуна ў вышыню Данілы Лысенкі. Пра гэта піша брытанская газэта Sunday Times.
У Берасьці 2 чэрвеня на плошчы Леніна чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут штонядзелі з 25 лютага 2018 году.
У гандлёвых кропках Менска 2 чэрвеня фіксуюцца збоі пры разьліку банкаўскімі карткамі на абсталяваньні, усталяваным ТАА «ТУСОН». Пра праблемы ўначы папярэджваў «Банкаўскі працэсынгавы цэнтар», аднак разьлічыцца карткай не ўдаецца і цягам дня.
Шэрагі «жоўта-сініх» пакінуў Аляксандр Глеб — дзеяньне кантракту з паўабаронцам спыненае па пагадненьні бакоў, паведамляе прэс-служба клюбу БАТЭ.
Загрузіць яшчэ