Сьледчы камітэт 12 чэрвеня паведаміў пра крымінальную справу супраць ЗАТ «Паціё», якое кіруе сеткай крамаў тэхнікі «5 элемэнт». Кампанія абвінавачваецца ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.
Больш за сотню бацькоў першаклясьнікаў начавалі каля менскай гімназіі №4. Раніцай 12 чэрвеня тут пачаўся прыём дакумэнтаў па жывой чарзе.
Сьпякотная раніца. Ля школы ўжо бітма машын — няшчасныя бацькі з ночы дзяжураць ля ўваходу, каб пасьпець падаць дакумэнты ў гімназію.
Аўтар сэрыялу НВО пракамэнтаваў недарэчныя фота, якія турысты робяць у Чарнобыльскай зоне і выкладаюць у Інстаграм. «Паважайце ўсіх, хто пацярпеў і паклаў там свае жыцьці», — напісаў сцэнарыст Крэг Майзін.
З моманту, калі вакцыну была зарэгістравалі, была праведзена яе закупка, і паступленьні «Эўпэнты» ў краіну чакаюцца ў найбліжэйшы час.
Чаму ў краіне з найбольшай у Эўропе колькасьцю міліцыянтаў* бракуе ўчастковых і даішнікаў і чаму суіцыды ў сілавых структурах здараюцца ўсё часьцей? У спэцпраекце Свабоды падпалкоўнік, які не даслужыў да пэнсіі, былы ўчастковы і малады сьледчы распавядаюць, чаму людзі масава сыходзяць зь міліцыі.
У Маскве праходзіць няўзгодненая з уладамі акцыя ў падтрымку Івана Галунова і супраць сфабрыкаваных крымінальных справаў. Паліцыя затрымала больш за 200 чалавек падчас шэсьця, у тым ліку журналістаў. У шэрагу выпадкаў паліцыя ўжывае сілу.
У Ганконгу зноў пратэсты. Прыняцьце закону аб экстрадыцыі адклалі.
«Трохі прасьцей у калёніі. Але там вельмі строга з формай — вязень мусіць насіць чорную куртку, штаны і шапку, а таксама штосэзонныя кірзавыя чаравікі».
Крымінальны перасьлед журналіста Івана Галунова спынены ў сувязі зь недаказанасьцю яго ўдзелу ў злачынстве. За гэтым перасьледам, які доўжыўся шэсьць дзён, сачылі ў Беларусі, шмат хто ў сьвеце і амаль усе ў Расеі.
Пра гэта Анатоль Ліс заявіў на сустрэчы з 13 актывістамі, якая прайшла ў аблвыканкаме ў сераду 12 чэрвеня.
Магілёўскі аблвыканкам прызнаў «гісторыка-мэмарыяльным месцам пахаваньня» гістарычную частку габрэйскіх могілак у абласным цэнтры.
«Мы, беларусы, менш мірныя за басьнійцаў, тутсі і хуту».
Працоўныя мігранты з краінаў Эўразійскага эканамічнага саюзу (Армэніі, Беларусі, Казахстану і Кіргізстану) змогуць атрымліваць пэнсіі і пасьля ад’езду на радзіму, піша РБК.
З магілёўскай школай № 1 разьвіталася першая за 20 гадоў беларускамоўная вучаніца Ялінка Салаўёва. Яна ў клясе была адна.
Тры мільёны грамадзян Украіны скарысталіся бязьвізавым рэжымам выезду ў Эўразьвяз з 11 чэрвеня 2017 году, калі гэты рэжым пачаў дзейнічаць, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе заявіла, што лічыць міні-сэрыял «Чарнобыль» найлепшым сярод мноства экранізацый і пастановак «Чарнобыльскай малітвы».
Трэці месяц запар у Беларусі істотна падвышаюцца цэны на цыбулю. У сакавіку яны вырасьлі на 15,81%, у красавіку — на 18,5%, у траўні – аж на 41,23%. Вось жа, за тры месяцы цэны павялічыліся амаль удвая, на 93,81%.
Усе грамадзяне Беларусі роўныя незалежна ад іх этнічнасьці і паходжаньня. Роўнасьць палягае і ў праве займаць высокія пасады. Але некаторыя асаблівасьці кадравай палітыкі ў Міністэрстве ўнутраных справаў спараджаюць пэўныя пытаньні.
10 чэрвеня міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч пайшоў у адстаўку. Мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, чым ім запомніўся гэты чыноўнік.
13 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будуць прымаць зьмены ў 2-й і 3-й частцы 328-га артыкулу Крымінальнага кодэксу. Плянуецца паменшыць мінімальныя тэрміны пакараньня паводле гэтых частак антынаркатычнага артыкулу.
Брытанскі гісторык Тымаці Гартан Эш адказаў на пытаньні Радыё Свабода пра месца Беларусі ў будучай Эўропе, пра важнасьць свабоды слова і пра тое, як варта разьвітвацца з таталітарным мінулым.
Але толькі тых, «хто заслугоўвае».
Будаўніцтва цэнтру для мігрантаў у Полацкім памежным атрадзе пачнецца ў жніўні 2019 году, паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо, піша БелТА.
Героі Лявона Вольскага разьвітваюцца зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, які сышоў у адстаўку 10 чэрвеня.
У менскай гімназіі № 23 здарыўся скандал. Вучні знайшлі ведамасьць сплаты складак сяброў БРСМ. Насупраць прозьвішчаў больш як 30 чалавек, якія не ўступалі ў гэтую арганізацыю, стаяць падробленыя подпісы.
Крыжы, агароджы і дрэвы на Вайсковых могілках у Менску павінны застацца, гэта частка традыцыі, перакананыя валянтэры, якія бароняць галоўны нэкропаль Менску ад руйнаваньня пад выглядам рэканструкцыі.
Кіраўнік сілавога ведамства запомніўся сярод іншага і сваёй заявай «пра абсалютна абгрунтаванае і адпаведнае абставінам» масавае затрыманьне магілёўскіх цыганоў.
Суд у Чачэніі 10 чэрвеня вызваліў умоўна-датэрмінова Аюба Ціціева, кіраўніка чачэнскага "Мэмарыялу", асуджанага праз абвінавачаньне ў захоўваньні наркотыкаў.
26-гадовага хлопца не пусьцілі на хакейны матч у Горадні за «няправільную» цішотку, а потым склалі пратакол за экстрэмізм.
Чаму графа Чапскага несправядліва зрабілі тварам бровару «Аліварыі»? І як кніга пра 15 выбітных жанчын у беларускай гісторыі можа пашкодзіць «великому и могучему русскому языку»?
Tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы піша, што затрымалі намесьніка дырэктара па агульных пытаньнях менскага «Спэцкамбінату КБА» Сяргея Рудога, які займаецца сталічнымі могілкамі. У Сьледчым камітэце інфармацыю пацьвердзілі.
Свабода паглядзела, як выглядаюць бэтонныя блёкі, за якія Аляксандар Лукашэнка 10 чэрвеня скрытыкаваў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, перад тым як той падаў у адстаўку.
Былы міністар унутраных спраў Беларусі перад зыходам у адстаўку заявіў, што ягонае ведамства выявіла крыніцы працёку службовай інфармацыі.
З 20 чэрвеня па 4 ліпеня ў Менску пройдзе гарадзкая прафіляктычная акцыя «Сацыяльны патруль». Акцыя пачнецца напярэдадні Эўрапейскіх гульняў.
Юля Ляшкевіч 13 гадоў хварэла на рак, яе маці цяжка памірала ад анкалёгіі. 26 красавіка 2019 году Юля, як і кожны год у гэты дзень, прыйшла на Чарнобыльскі шлях. Празь месяц яе аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на 510 рублёў.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўзнагародзіла мэдалямі да 100-годзьдзя БНР больш як сорак вядомых беларусаў і замежнікаў, якія спрыяюць дэмакратыі і незалежнасьці.
Спачатку будуць чатыры станцыі, але ўжо ёсьць тунэль да пятай.
«УКантакце» хіба кожны пяты хоча вучыцца ў Беларусі. «Фэйсбучных» нават больш цягне ў Эўропу і ЗША.
Журналісты «Белсату» зладзілі ля расейскай амбасады ў Варшаве акцыю салідарнасьці з затрыманым карэспандэнтам «Медузы» Іванам Галуновым.
Валянтэры і актывісты з «Маладога фронту» добраўпарадкуюць магілу Дамініка Луцэвіча, бацькі народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
У Ганконгу дзясяткі тысяч чалавек прынялі ўдзел у маршы супраць законапраекту, які дазваляе экстрадыцыю падазраваных з мэгаполіса ў мацерыковы Кітай, Макаа і на Тайвань.
Паводле не пацьверджанай дакумэнтальна вэрсіі, на наступныя дні пасьля аварыі на ЧАЭС самалёты асаджвалі «чарнобыльскія» аблокі над Беларусьсю ратуючы Маскву. Пра падзеі 33-гадовай даўнасьці згадвае жыхар Чэрыкаўскага раёну Мікалай П., які на той час працаваў у райкаме партыі.
Выданьне «Медуза» дазволіла і заклікала калег перадрукоўваць тэксты расьсьледаваньняў журналіста Івана Галунова, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Нікулінскі суд Масквы абраў меру стрыманьня для журналіста выданьня «Медуза» Івана Галунова, затрыманага 6 чэрвеня. Яго адправілі пад хатні арышт да 7 жніўня. Суд забараніў Галунову карыстацца сродкамі сувязі і зносіцца зь іншымі фігурантамі справы.
Затрыманага ў Маскве паводле падазрэньня ў спробе збыць наркотыкі журналіста выданьня «Медуза» Івана Галунова, як паведамілі ў МУС Расеі, прывезьлі на абсьледаваньне ў 71-ю лякарню.
Амэрыканска-брытанскі міні-сэрыял «Чарнобыль» пра самую буйную тэхнагенную катастрофу XX стагодзьдзя — выбух на Чарнобыльскай АЭС прыцягнуў увагу да пытаньняў бясьпекі атамнай энэргіі. Ці праўда, што ў сьвеце ўсё больш краінаў адмаўляюцца ад АЭС?
Свабода вывучыла судовыя выракі па адміністратыўных справах, вынесеныя апошнім часам супраць грамадзян Беларусі ва Ўкраіне, і выбрала найбольш характэрныя і павучальныя прыклады.
11 беларускіх журналістаў чакаюць разгляду скаргаў у Камітэце ААН па правах чалавека. Туды яны зьвярнуліся з прычыны парушэньня дзяржавай іх прафэсійных правоў. Большасьць скаргаў зьвязаныя з пакараньнямі за супрацоўніцтва з замежнымі мэдыямі без акрэдытацыі.
Мастака Алеся Пушкіна, якога затрымалі 6 чэрвеня ў Крупках падчас пэрформансу ў абарону беларускай мовы, пасьля сутак пад вартай вызвалілі, але абавязалі зьявіцца ў суд 10 чэрвеня.
Загрузіць яшчэ