Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году ў Беларусі патанулі 159 чалавек. Як паводзіць сябе на вадзе


У Беларусі штогод больш за сотню нырцоў атрымліваюць цяжкія пашкоджаньні хрыбетніка і сьпіннога мозгу, 30-40% зь іх — у стане алькагольнага ап’яненьня, паведаміў БелТА загадчык нэўрахірургічнага аддзяленьня № 1 РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі Сяргей Макарэвіч.

Па статыстыцы, цяжкія траўмы з пашкоджаньнем сьпіннога мозгу атрымліваюць 25-40% нырцоў. Некаторых адразу паралізуе і яны і гінуць ад ўтапленьня, калі побач няма іншых людзей. Тыя, хто выжывае, нягледзячы на праведзеныя апэрацыі, як правіла, становяцца інвалідамі на ўсё астатняе жыцьцё.

Да нэўрахірургаў трапляюць, як правіла, пасьля таго, як нырнулі ў незнаёмым месцы, ня вывучыўшы дна і глыбіні вадаёма, стукнуўшыся галавой аб дно, камяні і карчакі. 30-40% пацярпелых атрымалі траўму нападпітку.

З пачатку году на вадзе загінулі 159 чалавек

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

​Паводле апэратыўных дадзеных «Беларускага таварыства выратаваньня на водах» (АСВОД) з пачатку году па 16 чэрвеня ў Беларусі ад ўтапленьня загінулі 159 чалавек, у тым ліку 16 непаўналетніх. Зь іх 63 чалавекі (39,62%) знаходзіліся ў стане алькагольнага ап’яненьня. За гэты час выратавалі 131 чалавека, у тым ліку 39 непаўналетніх.

Толькі за мінулыя выходныя ў Беларусі патанулі як мінімум 16 чалавек, больш за ўсё загінулых у Магілёўскай вобласьці. Удалося выратаваць 52 чалавек, зь іх 24 дзяцей і падлеткаў.

Як паводзіць сябе на вадзе

Беларускае «Таварыства выратаваньня на водах» падрыхтавала сьпіс правілаў, як трэба паводзіць сябе на вадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG