Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэртыза прызнала слова «мусор» не абразьлівым для расейскай паліцыі


Экспэртыза ў крымінальнай справе аб абразе паліцыянта падчас акцыі супраць будаўніцтва храма ў расейскім Екацярынбургу выявіла ў дзеяньнях абвінавачанага Станіслава Мельнічэнкі «лінгвістычныя прыкметы непрыстойнай формы выказваньня». Пра гэта паведаміў телэграм-канал «Апология протеста», які апублікаваў фрагмэнт экспертызы.

Гаворка ідзе пра нецэнзурнае слова, якім у апошні час апазыцыйныя актывісты характарызуюць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, ставячы яго пасьля прыметніка «сказочный». Паводле вэрсіі сьледзтва, менавіта такім словам Мельнічэнка зьняважыў супрацоўніка паліцыі Яўгенія Крукава.

Пры гэтым экспэртыза пастанавіла, што ў слове «мусор», якім Мельнічэнка нібыта таксама абразіў Крукава, прыкметы непрыстойнай формы выказваньня адсутнічаюць.

У Беларусі ў 2012 годзе падчас Чарнобыльскага шляху актывіст Іван Амельчанка разгарнуў побач зь відэаапэратарам плякат з надпісам «Мусорок». Відэазапіс пэрформансу Амельчанкі стаў папулярным у інтэрнэце. Актывістам зацікавілася беларуская міліцыя, пасьля чаго Іван вырашыў сам зьявіцца ў пастарунак. У выніку Амельчанку прысудзілі 15 сутак арышту за абразу міліцыянта, а потым яшчэ некалькі разоў затрымлівалі і каралі арыштамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG