У вясновых гульнях «Што? Дзе? Калі?» не прымаў удзел двухразовы ўладальнік «Крыштальнай савы» Ільля Новікаў. Генэральны прадусар і вядучы тэлепраграмы Барыс Крук у інтэрвію выданьню «МК» сказаў, што Новікаў павінен быў выбраць, што для яго важней — гульня ці абарона Надзеі Саўчанкі.
Жаночае абразаньне стала тэмай тыдня з-за скандальнага выказваньня аднаго з муфтыяў — пазьней ён прадставіў свае словы як «жарт». Але практыка апэрацый, якія калечаць дзяўчынак, сапраўды існуе — пра тое, як гэта адбываецца, Свабодзе распавяла адна з пацярпелых жанчын.
Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Хаця Дэканаідзэ заявіла пра адсутнасьць «вялікага прарыву» ў расьсьледаваньні справы пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Генпракуратура Беларусі атрымала ад праваахоўных органаў Туркмэністану дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што Туркмэнія патрабуе выдачы грамадзяніна Швэцыі і Расеі Чары Анамурадава, затрыманага 18 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце Менск.
Юрыя Бандарэнку, заслужанага настаўніка Беларусі, выдатніка адукацыі СССР, РСФСР і БССР, уладальніка мэдаля Францішка Скарыны, дырэктара гімназіі № 4 Менску — адной зь нешматлікіх беларускамоўных у сталіцы — затрымалі 18 жніўня на працоўным месцы.
Не пасьпеў аціхнуць скандал з украінскай сям’ёй, у здымную кватэру якой уварвалася міліцыя, як пра інцыдэнт з праваахоўнікамі заяўляе Аляксандар Дзядкоў з Бабруйску. 32-гадовы мужчына кажа, што супрацоўнікі міліцыі зьневажалі яго словамі і білі.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць апраўданым арышт Уладзімера Кондруся, затрыманага ў чэрвені гэтага году за ўдзел у акцыі пратэсту ў цэнтры Менску пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Дырэктара менскай гімназіі № 4 Юрыя Бандарэнку затрымалі 18 жніўня на ягоным працоўным месцы.
Расейская група дасьледчыкаў канфліктаў Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла, што выявіла ў горадзе Солнечнагорск магілы двух афіцэраў.
Раптоўныя кадравыя зьмены ў эшалёнах вэртыкалі — не навіна. Зрэшты, як і затрыманьні за карупцыю. Гэтак сталася і з кіраўніком Камянецкага раёну, 43-гадовым Андрэем Пісарыкам, які гаварыў па-беларуску і хваліў дэмакратычных актывістаў.
Генэральная пракуратура Ўкраіны больш як праз два гады пасьля падзеяў на Майдане мае дапытаць у справе пра расстрэл мірных пратэстоўцаў прэзыдэнта Пятра Парашэнку.
Тры чалавекі загінулі і ня менш за 50 атрымалі раненьні ў выніку падрыву начыненага выбухоўкай аўтамабіля ля паліцэйскага пастарунку ў турэцкім горадзе Элязыг раніцай 18 ліпеня.
Бронзавая мэдалістка Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра Аляксандра Герасіменя пракамэнтавала стан спраў з маладымі талентамі ў плаваньні, і, сярод іншага, пракамэнтавала некаторыя трэнды ў разьвіцьці сучасных кампутарных гульняў.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 18 жніўня прыняў рашэньне пакараць актывіста Вячаслава Касінерава штрафам у памеры 40 базавых велічынь (840 рублёў).
Каля 18 000 чалавек памерлі ў зьняволеньні ў дзяржаўных турмах Сырыі ў 2011-15 гадах, гаворыцца ў справаздачы Amnesty International.
Помнік плянавалася ўсталяваць на гадавіну гібелі Алеся Чаркашына, які загінуў у Данбасе ў жніўні летась. Але сустаршыня БХД Павал Севярынец паведаміў, што неабходная сума яшчэ не сабрана.
У Савеце муфтыяў Расеі асудзілі практыку жаночага абразаньня, якая, як вынікае з дакладу праваабаронцаў, існуе ў дагестанскіх вёсках.
Плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра заваявала бронзавы мэдаль, сустрэлася з працоўным калектывам «Беларусбанку». Яна рэклямны твар гэтай фінансавай установы.
Заняпад шэрагу дысцыплінаў, якія яшчэ ня так даўно былі візытоўкамі беларускага спорту, прывёў да таго, што асобныя каманды на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра цалкам сфармаваныя зь легіянэраў.
Крымчанін Юры Ільчанка правёў у Сімфэропальскім сьледчым ізалятары 11 месяцаў. Яго арыштавалі 2 ліпеня 2015 году паводле абвінавачаньня ў закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці і ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
Фігуранта так званай справы антыфашыстаў Зьмітра Цэхановіча пасьля 4 месяцаў зьняволеньня вызвалілі зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе.
Напярэдадні расейскі фонд «Прававая ініцыятыва» апублікаваў даклад аб практыцы жаночага абразаньня ў Дагестане, які выклікаў вострыя дыскусіі.
Турэцкія ўлады апублікавалі два ўказы, паводле якіх сваіх пастоў пазбавяцца больш за дзьве тысячы паліцыянтаў і сотні прадстаўнікоў узброеных сілаў краіны.
Сёньня каля Смалявіцкага выканкаму прайшоў пікет у падтрымку актывісткі Ніны Багінскай. Мясцовае кіраўніцтва выставілі на аўкцыён яе лецішча.
Пэтыцыю да беларускіх праваахоўнікаў з просьбай вызваліць расейскую праваабаронцу разьмясьціў на сайце change.org яе муж Андрэй Рымар.
Жонка кіраўніка расейскай нафтавай кампаніі «Роснефть» Ігара Сечына патрабуе зьнішчыць папяровы тыраж выданьня «Новая газета», дзе была апублікаваная гісторыя пра яе прыгоды на яхце коштам сто мільёнаў даляраў.
Былы палітвязень Мікалай Дзядок пры дапамозе юрыстаў Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру падрыхтаваў скаргу супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Судовыя выканаўцы наклалі арышт на жытло Тамары Сяргей і Валянціны Каваленкі за штрафы, прысуджаныя пасьля пікету на плошчы Свабоды ў Менску 31 сакавіка.
16 жніўня судзьдзя Рагачоўскага раённага суду Ўладзімер Саламяйчук пастанавіў адхіліць прэтэнзіі мясцовага малочнакансэрвавага камбінату да трох жыхарак райцэнтру, якія спрычыніліся да разьмяшчэньня ў інтэрнэце фатаздымку «пакета малака з мышанём».
Прэс-сакратар Вярхоўнага суду Менску Юлія Ляскова паведаміла ў сваім Фэйсбуку, што матэрыялы крымінальнай справы Эдуарда Пальчыса накіраваныя ў суд.
У адраснай кнізе мабільніка Samsung Galaxy S7 edge будзе асабісты кантакт батутыста, а таксама яго асабістыя фатаздымкі, зробленыя ў Рыё.
Спартоўка лічыць узлом яе ўліковага запісу ў базе дадзеных WADA спробай вызначыць дакладнае месца пражываньня яе сям’і ў ЗША.
Мужчына дамагаецца расьсьледаваньня згвалтаваньня яго жонкі ў аддзеле паліцыі.
Сьледчы камітэт паведаміў, што пэдыятар Дзьмітры Серада, якога гвалтоўна затрымалі на паўтара сутак, не дачынны да злачынства.
Паводле інфармацыі незалежнага расейскага тэлеканалу «Дождж», падчас страляніны ў раёне Армянску 7 жніўня, якая адбылася нібыта падчас затрыманьня супрацоўнікамі ФСБ падазраваных у спробе арганізаваць тэракты, пад абстрэл патрапіў аўтамабіль з двума мірнымі жыхарамі.
З Горадні ў Чарнігаў накіраваўся чарговы гуманітарны груз у межах акцыі «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА». Ён прызначаны для ўцекачоў з Данбасу.
«Перад уніфікацыяй мыта з Расеяй „жалеза“ нагналі столькі, што машыны даводзіцца прадаваць удвая таньней, чым набывалі». Аўтамабільныя рынкі ў ступары: прапановы і фінансавыя магчымасьці кліентаў разыходзяцца кардынальна.
Беларускія добраахвотнікі, якія разам з украінцамі ваююць на усходзе Украіны, правялі ў Чарнігаве ўстаноўчы зьезд і стварылі Беларускую вайсковую раду.
Былы палітвязень Яўген Васьковіч, цяпер актывіст Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом», правёў пікет, каб чыноўнікі Бабруйску завялі электронныя скрыні.
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для таго, каб кожны меў магчымасьць годнага заробку.
Пасьля абвяшчэньня ў Чарнігаўскай і паўднёвых абласьцях Украіны «жоўтага» ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы на беларуска-ўкраінскіх памежных пунктах паток ахвочых трапіць ва Ўкраіну ня зьменшыўся.
Ісламісты апублікавалі відэа з выкрадзенымі больш за два гады таму школьніцамі зь Нігерыі.
У кааліцыі арабскіх краінаў сьцьвярджаюць, што вялі агонь па трэніровачным лягеры хусітаў.
У Бярозаўскім раёне на Берасьцейшчыне адбыўся нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакашэньні. Мэта экалягічнага фэстывалю «Спораўскія сенакосы» — папулярызацыя аховы прыроды.
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва WADA выказала трывогу ў сувязі з узломам акаўнту расейскай спартоўкі.
Суд Сімфэропалю заключыў пад варту на два месяцы жыхара анэксаванага Расеяй Крыму Андрэя Захцея, якога Фэдэральная служба бясьпекі Расеі падазрае ў датычнасьці да падрыхтоўкі дывэрсій на паўвостраве.
Аіда Хаджыяліч паведаміла ў суботу што падала ў адстаўку пасьля таго, як яе спыніла паліцыя на мосьце паміж Даніяй і Швэцыяй з 0,2 праміле алькаголю ў крыві.
Ваяўнікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» выпусьцілі сотні цывільных асоб, якіх выкарыстоўвалі ў якасьці жывога шчыта падчас уцёкаў са сваіх пазыцыяў у паўночнай Сырыі.
Урад ЗША ўвёў рэжым надзвычайнай сытуацыі на тэрыторыі Пуэрта-Рыка з-за ўспышкі захворваньня на вірус Зіка, паведамляе амэрыканскае Міністэрства аховы здароўя.
Былыя палітвязьні заклікаюць пісаць лісты 39-гадоваму Ўладзімеру Кондрусю, які ўтрымліваецца ў менскім СІЗА на Валадарскага і абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году.
Загрузіць яшчэ