Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пуэрта-Рыка ўвялі надзвычайнае становішча з-за эпідэміі вірусу Зіка


Урад ЗША ўвёў рэжым надзвычайнай сытуацыі на тэрыторыі Пуэрта-Рыка з-за ўспышкі захворваньня на вірус Зіка, паведамляе амэрыканскае Міністэрства аховы здароўя.

На паўвостраве ўжо налічваецца больш за 10 тысяч інфікаваных, сярод якіх шмат цяжарных жанчынаў. Фактычная колькасьць хворых можа быць значна большай, паколькі хвароба часта праходзіць без сымптомаў. Лекары асьцерагаюцца, што да канца году вірус Зіка можа падхапіць чвэрць насельніцтва астраўной дзяржавы.

Вірус Зіка выклікае ў людзей нядужаньне або сымптомы накшталт галаўнога або сустаўнога болю, сыпу, стомы. Найбольш цяжкія наступствы — мікрацэфалія мозгу — неаднаразова выяўляліся ў нованароджаных дзяцей. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя назвала распаўсюджваньне захворваньня надзвычайнай мэдыцынскай сытуацыяй міжнароднага маштабу.

Пуэрта-Рыка — свабодна асацыяваная дзяржава пад кіраваньнем ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG