«У Чачні стаўленьне да Кадырава гэткае ж, як да Лукашэнкі ў Беларусі. Кадырава таксама лічаць бацькам. Ён, як і Лукашэнка, трымае ўсё ў цьвёрдай руцэ. І замены Кадыраву ў Чачні няма», — кажа былы супрацоўнік чачэнскага АМАПу Аляксандар. Сябе ён лічыць патрыётам Беларусі і хацеў бы жыць на радзіме сваёй маці.
Аляксандар перажыў дзьве чачэнскія вайны.