Арганізацыя аб’яднаных нацый заклікае спыніць баявыя дзеяньні ў Алепа, каб аднавіць электра-і водазабесьпячэньне.
«У яго язва, і з гэтай прычыны нават не ўзялі ў войска. Цяпер ён харкае крывёю. Відавочна, язва абвастрылася. А ў санчастцы ніякай дапамогі не аказваюць. Ён просіць абязбольвальнае — не даюць. Маці сьлёзна прасіла перавесьці яго ў нармальны шпіталь... Нашаму сыну неабходная тэрміновая дапамога».
Зь Ніны Багінскай спрабуюць спагнаць штрафы агульным памерам 75 мільёнаў рублёў, папрысуджаныя за ўдзел у вулічных акцыях цягам гэтага году. Забіраюць лецішча.
Вядомы беларускі дызайнэр Іван Айплатаў стварыў спартыўную форму для прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава, ягоных сваякоў, а таксама для байцоў клюбу кікбоксінгу «Ахмат».
Алесь Лагвінец напісаў заяву ў міліцыю з прычыны падробкі дакумэнтаў. Чалавек, які падаў скаргу супраць Лагвінца, пацьвердзіў, што не зьвяртаўся ў акруговую камісію Сухараўскай выбарчай акругі № 101.
У сувязі зь няўдалай спробай перавароту ў Турэччыне затрыманыя 22 тысячы чалавек. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «ХаберЦюрк» заявіў міністар юстыцыі Турэччыны Бэкір Баздаг.
Расейская дэмакратычная актывістка Ірына Калмыкова атрымала палітычны прытулак у Літве. Да гэтага яна хавалася ў Беларусі, а затым нелегальна перайшла мяжу з Украінай. Калмыкову затрымлівалі ў Расеі больш за 50 разоў, урэшце была ўзбуджаная крымінальная справа.
Янку Запрудніку — 90.
23-гадовы грамадзянін Украіны Артур Самарын, які вучыўся ў старэйшых клясах амэрыканскай школы, прызнаў сябе вінаватым па абвінавачаньнях у махлярстве і сэксе зь непаўнагадовай.
Аўтамабілі, купленыя на сабраныя беларускімі валянтэрамі грошы, працягваюць дапамагаць украінскім мэдыкам у зоне ваенных дзеяньняў.
Судзьдзя выклала, што кантракт з памочнікам майстра цэху № 7, які мае больш за 30 год стажу на прадпрыемстве і дзьве вышэйшыя адукацыі — профільную і юрыдычную, — ня быў працягнуты празь нядобрасумленнасьць працаўніка.
17 жніўня ў Смалявічах адбудзецца аўкцыён па продажы лецішча грамадзкай актывісткі, 69-гадовай пэнсіянэркі Ніны Багінскай. Пачатковы кошт — 10 тысяч рублёў.
Марыя Рымар ужо месяц знаходзіцца ў Беларусі. 7 ліпеня жыхарку Самары затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» за паведамленьне пра тратыл. Чым яна займаецца, пакуль яе адпусьцілі пад заклад, яна распавяла ў інтэрвію Свабодзе.
Пакараньне Хадзіджы Ісмаілавай, журналістцы азэрбайджанскай службы Радыё Свабода, зьніжана з 3 гадоў і 6 месяцаў на 2 гады і 3 месяцы.
Гаспадарам эстонскай фірмы Vitransa, якая спэцыялізуецца на міжнародных грузаперавозках, не ўдалося вярнуць аўтамабіль, арыштаваны ў Беларусі на пачатку году. Рашэньнем суду фура-«парушальніца» спагнаная ў даход дзяржавы.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу рабочага камвольна-прадзільнай фабрыкі Міхаіла Сошкі на рашэньне Слонімскага раённага суду, які прызнаў законным, што адміністрацыя фабрыкі за тры гады да пэнсіі не працягнула яму працоўны кантракт.
Паводле сацыёлягаў, колькасьць тых, хто сымпатызуе Пуціну, скарацілася да 29 адсоткаў. У сакавіку 2015 году такіх было 37 адсоткаў.
Японскі імпэратар Акіхіта 8 жніўня зьвярнуўся зь відэазваротам да падданых у сувязі са сваёй занепакоенасьцю тым, што для яго штораз цяжэй выконваць абавязкі манарха ў поўнай меры з-за ўзросту і стану здароўя.
Дачка сьпевака Лявона Вольскага і прадусаркі Ганны Вольскай прадставіла ўласны музычны праект, у межах якога прэзэнтавала тры песьні ўласнага аўтарства. У інтэрвію Радыё Свабода дзяўчына расказала, як пачала займацца музыкай, і падзялілася плянамі на будучыню.
У інтэрвію Свабодзе чарнігаўскі беларус Сяргей Багукалец распавядае пра беларускую КДБ-фобію, беларускія Дні Волі ў Чарнігаве і выказвае незадаволенасьць менскай «гаварыльняй».
Гамяльчук Генадзь Караткевіч заняў першае месца на конкурсе ў спартовым праграмаваньні Google Code Jam.
У нядзелю бэльгійскія паліцэйскія затрымалі яшчэ аднаго мужчыну з мачэтэ.
Амэрыканскі прэзыдэнт напісаў калёнку ў Glamour, дзе патлумачыў, чаму фэміністам павінен быць кожны.
За дзень да гэтага ў іншым бэльгійскім горадзе быў учынены напад з мачэтэ, нападнік быў забіты.
Падчас супольнага пікету па зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Спадар Станкевіч выканаў пад гітару ўласную песьню «Сьцяг».
У бразыльскім Рыё-дэ-Жанейра 5 жніўня ўрачыста адкрыліся 31-е Алімпійскія гульні. Практычна ўвесь працэс падрыхтоўкі да гульняў суправаджаўся скандаламі і гучнымі арганізацыйнымі праблемамі.
Вэрсіі забойства Паўла Шарамета.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі зацьвердзіла пералік арганізацый, у якіх беларусы змогуць праходзіць альтэрнатыўную службу,
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны адпаведна даручэньню сваёй кіраўніцы Хаціі Дэканаідзэ пачала службовую праверку наконт магчымай датычнасьці яе першага намесьніка, кіраўніка крымінальнай паліцыі Вадзіма Траяна да незаконнага сачэньня за беларускім журналістам Паўлам Шараметам напярэдадні яго забойства.
У Рэчыцкім раёне мясцовыя ўлады караюць штрафамі вяскоўцаў, якія зьбіраюць грыбы і ягады і прадаюць пры шашы Гомель-Кобрын. Ад фінансавых пакараньняў, бадай, найбольш пакутуюць жыхары аграгарадка Зашчоб’е.
Як паведамляе прэсавы цэнтар Службы бясьпекі Ўкраіны, незаконная схема вываду сродкаў за межы краіны на рахункі расейскіх фінансавых установаў была выкрытая ў Адэсе.
78-гадовы пэнсіянэр з Крычава, сябра Камуністычнай партыі Беларусі Ўладзімер Ушакоў скардзіцца на акруговую камісію, якая, як ён сьцьвярджае, пазбавіла яго магчымасьці пазмагацца за дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў.
Пэтыцыя з патрабаваньнем накіраваць у адстаўку прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева на сайце Change.org да раніцы 6 жніўня набрала 200 тысяч подпісаў, паведамляе «Газета.Ru».
Апазыцыйны палітык Мікола Статкевіч пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку арышт удзельніка акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году Ўладзімера Кондруся.
МЗС Расеі патлумачыла адмову ў візе чэскаму журналісту «інтэграцыйнымі» абавязаньнямі.
У Іраку групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла ў палон каля 3000 уцекачоў, гаворыцца ў дакладзе ААН, агучаным 5 жніўня.
Незалежны расейскі журналіст з Краснадара Яўген Цітоў вымушана зьехаў з Расеі і хоча ўладкавацца ў Літве.
Гадзінны канцэрт адбудзецца 19 жніўня ў межах конкурсу «Засьпявай 3.0» на летняй тэрасе кавярні «Chill out» на плошчы Свабоды ў Менску. Лявон Вольскі прасьпявае найлепшыя песьні, якія можна выканаць у акустыцы.
Абурэньне ў сацыяльных сетках выклікала рэкамэндацыя прэм’ера настаўнікам пашукаць больш прыбытковыя прафэсіі.
Абарону правоў актывіст лічыць сваім пакліканьнем, а беларускамоўнасьць — рэпрэзэнтацыяй беларускага заўтра. Цяперашняя ж дзяржаўная сыстэма, на ягоную думку, не адпавядае прынцыпам дабра і справядлівасьці.
Нацыянальная паліцыя і Генэральная пракуратура Ўкраіны пасьля двухтыднёвага маўчаньня абвясьцілі пра новыя дэталі ў справе пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu абвінаваціла дзьве грамадзкія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Менску, у сувязях з «тэрарыстамі» — прыхільнікамі Фэтхулаха Гюлена.
Акцыя распаўсюджваецца толькі на прамыя і рэгулярныя маршруты «Белавія». Акцыя дзейнічае для пералётаў як зь Менску, так і ў Менск, па маршруце туды-назад. Пэрыяд пералётаў: 1 кастрычніка 2016 — 15 сьнежня 2016.
У дзень памяці амэрыканкі, якая працавала ў Менску ў складзе місіі ААН па дапамозе і аднаўленьні, прадстаўнікі амэрыканскай амбасады і МЗС Беларусі, прадстаўніцтва ААН і менскай школы імя Рут Ўолер усклалі кветкі да яе магілы на Вайсковых могілках.
Вялікая бронзавая шыльда можа зьявіцца на доме на вуліцы Мележа, 4 у Менску. Там апошнія 34 гады жыў Рыгор Барадулін. Каб шыльда зьявілася, на сайце Тalaka.by зьбіраюць 8 тысяч рублёў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта «мера ў адказ».
Сёньня прадстаўнікі нацыянальнай паліцыі Ўкраіны абвесьцяць папярэднія вынікі расьсьледаваньня справы аб забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Слонімскія ўлады адмовілі ў дазволе правядзеньні сьвята на падставе таго, што да заяўкі на правядзеньне масавай акцыі нібыта не былі прыкладзеныя пісьмовыя абавязацельствы асобы, адказнай за яе правядзеньне.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак выказаў асабістае меркаваньне адносна таго, хто забіў журналіста Паўла Шарамета.
«Адзін былы СБУ-шнік дастаў паяльнік, кажа: я табе яго засуну». Украінскі палітвязень Генадзь Афанасьеў распавёў Свабодзе, як яго катавалі ў Расеі.
Загрузіць яшчэ