Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: сытуацыя ў сырыйскім горадзе Алепа наблізілася да гуманітарнай катастрофы


Дзеціў Алепа ў чаканьні вады (архіўнае фота)
Дзеціў Алепа ў чаканьні вады (архіўнае фота)

Арганізацыя аб’яднаных нацый заклікае спыніць баявыя дзеяньні ў Алепа, каб аднавіць электра-і водазабесьпячэньне.

Прэс-сакратар Упраўленьня ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў Енс Лерке (Jens Laerke), выступаючы ў аўторак на прэс-канфэрэнцыі ў Жэнэве пра сытуацыю ў Алепа, назваў жахлівымі наступствы разбурэньня сыстэм вода-і электразабесьпячэньня гэтага гораду.

Паводле яго, напады на інфраструктуру ў Алепа на гэтым тыдні нанесьлі сур’ёзную шкоду сыстэмам электра- і водазабесьпячэньня гораду, у выніку чаго больш за два мільёны жыхароў апынуліся без электрычнасьці і доступу да сеткі грамадзкага водазабесьпячэньня.

Вады, якая даступная ў калодзежах і рэзэрвуарах, недастаткова, каб задавальняць патрэбы насельніцтва.

«Вады, якая даступная ў калодзежах і рэзэрвуарах, недастаткова, каб задавальняць патрэбы насельніцтва. ААН вельмі занепакоеная тым, што наступствы будуць жахлівымі для мільёнаў цывільных асоб, калі электра- і водазабесьпячэньне ня будуць неадкладна адноўленыя,» — заявіў прадстаўнік ААН.

ААН заклікае да тэрміновай гуманітарнай паўзы ў баявых дзеяньнях у Алепа, каб забясьпечыць неадкладны доступ для рамонту электра- і водаправодных сетак і аказаньня гуманітарнай дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы.

Раней дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ) заявіў, што здароўе дзяцей у Алепа апынулася ў сур’ёзнай небясьпецы з-за адсутнасьці водазабесьпячэньня ў сьпёку. ЮНІСЭФ лічыць, што жыхары гораду неўзабаве будуць вымушаныя карыстацца неачышчанай пітной вадой. Гэта стварае рызыку масавых хваробаў сярод дзяцей, гаворыцца ў паведамленьні Фонду.

У пачатку ліпеня войскі, верныя прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду, заблякавалі падкантрольныя паўстанцам раёны горада. Там знаходзяцца не менш за 250 тысяч чалавек, паведамляе Бі-бі-сі. Паўстанцы 7 жніўня перарэзалі доступ да дарогі, па якой войскі Асада маглі дасягнуць заходніх раёнаў Алепа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG