У Кіеве ў сквэры Нябеснай сотні ўшаноўваюць памяць загінулага беларускага журналіста Паўла Шарамета. 28 жніўня спаўняецца 40 дзён зь яго гібелі.
Папа Францішак падрыхтаваў усе неабходныя для гэтага фармальныя захады яшчэ ў сьнежні летась.
Жорсткае забойства вядомага журналіста, заснавальніка сайта «Беларускі партызан», да гэтага часу не раскрытае. Нягледзячы на гэта, калегі ў Беларусі, Украіне, Расеі і іншых краінах сьвету спадзяюцца, што вінаватыя будуць знойдзеныя і пакараныя.
16 з 17 загінулых пры пажары ў Маскве былі ў закрытым памяшканьні. Пра гэта журналістам распавёў начальнік Упраўленьня пажарна-выратавальных сіл маскоўскага ўпраўленьня МНС Дзьмітрый Шырлін.
Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця ў Менску, якое адбылося 25 жніўня і было прысьвечана 25-годзьдзю ўваходжаньня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Да завяршэньня працы школьных базараў у Магілёве засталіся лічаныя дні.
У цыклі «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — інтэрвію з першым кіраўніком Беларусі Станіславам Шушкевічам, чые імя назаўсёды застанецца ў гісторыі як аднаго з падпісантаў Белавескіх пагадненьняў, у выніку якіх Савецкі Саюз спыніў існаваньне.
У Зэльве пад бел-чырвона-белым сьцягам агітуюць за Івана Шэгу. Дзейная дэпутатка Ала Сопікава сама агітуе за сябе. У горадзе адбываецца «Ганьненскі кірмаш». Але вялікай цікавасьці ў мясцовых жыхароў да гэтых падзеяў няма.
У цэнтры Кішынёва прайшоў ваенны парад, з прамовай выступіў прэзыдэнт Мікалаю Цімафці.
Філёзаф Уладзімер Падгол, кандыдат ад Партыі БНФ, у эфіры «Беларусь-3» выступіў у камізэльцы з надпісам «Куля для прэзідэнта» і ў танкісцкім шаломе.
Былы кіраўнік Беларусі Мечыслаў Грыб — пра незалежнасьць і мову, антыкарупцыйныя заявы Лукашэнкі, няспраўджаныя спадзяваньні на Вячаслава Кебіча і Расею як галоўную пагрозу.
Чэскі сьлесар Францішак Гадрава стаміўся марнаваць час на дарогу да працы і назад і скараціў яго з дапамогай звышлёгкага драўлянага самалёта, які праектаваў і будаваў сваімі рукамі больш за два гады.
Эдуард Пальчыс знаходзіцца за кратамі сем месяцаў. Увесь гэты час жонка Вікторыя камунікуе зь ім выключна праз пошту і адвакатку. Як Пальчыс пачувае сябе ў камэры і на які прысуд спадзяецца, Вікторыя распавяла ў інтэрвію Свабодзе.
Беларусь — незалежная. Астатняе — прыдасца.
Журналістка Радыё Свабода Іна Студзінская стала жыве ў Менску. У чарнобыльскай зоне была толькі пры канцы 1980-х гадоў. Працуючы на Беларускім радыё, езьдзіла некалькі разоў у камандзіроўкі ў Брагінскі, Хойніцкі, Нараўлянскі, Валожынскі раёны на 2–3 дні. 23 жніўня 2016 году ўпершыню ў жыцьці праверыла, колькі цэзію ў яе арганізьме. Аказалася — 15,35 бэкерэля на кіляграм.
Жыхар Крычава зьбіраўся балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, каб, як ён кажа, выправіць сытуацыю ў раённай эканоміцы.
Васілю Шарапаву давялося ўдзельнічаць у эпахальнай падзеі — афармляць «расчлянёны» помнік правадыру ўсіх народаў, зрынуты з п’едэсталу ў 1961-м.
«Роўна чвэрць стагодзьдзя таму Беларусь пасьля больш як сямідзесяці гадоў панаваньня савецкага акупацыйнага рэжыму зноў адрадзілася як сувэрэнная дзяржава, — гаворыцца ў сьвяточным звароце старшыні Рады БНР. — Дзень 25 жніўня 1991 году, калі Вярхоўны Савет БССР абвясьціў пра незалежнасьць Беларусі, стаўся днём вялікае беларускае гістарычнае перамогі».
Суд Першамайскага раёну сталіцы аштрафаваў грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі «Дзякуй за нагляд», што адбылася ў Менску 26 чэрвеня, на 40 базавых велічыняў — 840 рублёў.
Актывісты міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» правялі ў цэнтры Менску сьвяточную акцыю з нагоды 25-годзьдзя ўступленьня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну пройдзе паседжаньне па справе экстрэмізму ў тэкстах сайту 1863x.com. Што адбываецца з Пальчысам цяпер, як ён уцякаў, калі яго экстрадавалі ў Беларусь — Свабода сабрала храналёгію ягоных перасьледаў.
Ранкам 25 жніўня маладафронтаўцы завіталі да пісьменьніка Ўладзімера Арлова, каб павіншаваць яго з днём незалежнасьці і з днём народзінаў. Сёньня Ўладзімеру Арлову спаўняецца 63 гады.
Летась праз нарвэска-расейскі пераход у вёсцы Стурскуг прайшлі больш за 5,5 тысячы уцекачоў.
Колькасьць загінулых падчас землятрусу ў Італіі — ужо больш за 240 чалавек, улады паведамляюць таксама пра 368 параненых. Працягваюцца пошукі людзей, якія застаюцца пад заваламі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што пасол Украіны ў Беларусі будзе прызначаны найбліжэйшым часам.
Інфармацыі пра наяўнасьць грамадзянаў Беларусі сярод ахвяраў землятрусу ў Італіі няма. Пра гэта гаворыцца ў твітэр-акаўнце амбасады Беларусі ў Італіі.
Прах амэрыканскага пісьменьніка Трумэна Капотэ выстаўлены на продаж.
Гомельскі журналіст Анатоль Гатоўчыц, які не аднойчы быў у чарнобыльскай зоне, вырашыў праверыць, колькі цэзію набралося ў ягоным арганізьме.
Амэрыканская акторка Сара Джэсіка Паркер выклала ў інстаграме фота кніг, якія яна чытае. Сярод іх — «Час сэканд-хэнд» Сьвятланы Алексіевіч.
Грамадзкае аб’яднаньне «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» распрацавала адукацыйны праект для праграмістаў, гатовых спасьцігаць кампутарную навуку і інфармацыйныя тэхналёгіі на беларускай мове.
«Мне прасьцей заплаціць за візу беларускім сваякам, каб яны самі прыехалі ў Літву, чым яшчэ раз прайсьці празь пекла платных дарог Беларусі», — літоўскі аўтатурыст пра (сама-)дзейнасьць BelToll.
Будоўля Беларускай АЭС павінна быць спынена. Пра гэта заяўляюць аўтары пэтыцыі, разьмешчанай у інтэрнэце і адрасаванай прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, генсакратару карпарацыі «Росатом» Сяргею Кірыенку і гендырэктару МАГАТЭ Юкіё Амана.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка напярэдадні Дня Незалежнасьці ўзнагародзіў 6 прадстаўнікоў украінскай дыяспары ў Беларусі юбілейным мэдалём «25 гадоў незалежнасьці Ўкраіны».
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны мае намер зьвярнуцца да ўраду з ініцыятываю ўвесьці рэгуляваньне сэрвісу Pokemon GO.
Суд Цэнтральнага раёну вынес прысуд па справе Япрынцавым. Уладзімер Япрынцаў атрымаў штраф 500 базавых велічыняў. Ягоны сын Казьбек і Аляксандар Арабян асуджаныя на 8 год.
Пячэрскі раённы суд Кіева дазволіў сьледчым, якія расьсьледуюць забойства журналіста Паўла Шарамета, ускрыць яго банкаўскі сэйф у кіеўскім аддзяленьні «Сбербанка России».
Двое беларусаў, былых добраахвотнікаў, якія змагаліся на баку Ўкраіны, папрасілі ў Польшчы статус уцекача.
Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць туркмэнскага дысыдэнта Чары Анамурадава.
Суд Першамайскага раёну Менску пакараў штрафам у 40 базавых велічыняў (840 рублёў) актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова.
Сытуацыя з рабінамі, якіх запынілі на расейска-беларускай мяжы, вырашылася. Пасьля праверкі дакумэнтаў іх упусьцілі ў краіну. Калёна ў суправаджэньні ДАІ рухаецца ў кірунку Лёзна.
Украінскія сацыёлягі адзначаюць тэндэнцыю павелічэньня колькасьці грамадзянаў Украіны, якія ўспрымаюць Іосіфа Сталіна «вялікім правадыром».
У касьцёле Сьвятой Сям’і на вуліцы Тухачэўскага ў Лідзе прайшла беларускамоўная імша. На ёй прысутнічалі шэсьць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ.
22 жніўня 1861 году нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, стваральнік унікальнага танцавальна-драматычнага тэатру.
Журналіст Павал Шарамет заяўляў у паліцыю пра магчымае сачэньне за ім яшчэ ў лістападзе мінулага году, сказаў у нядзелю намесьнік кіраўніка паліцыі Ўкраіны Вадзім Траян у эфіры тэлеканала 112
Расейскі актывіст Раман Рослаўцаў просіць Украіну даць палітычны прытулак з-за перасьледу з боку ФСБ.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведамляе, што «вядомы пісьменьнік» з Расеі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне.
Былы прэзыдэнт Эстоніі Арнодьд Руйтэль расказвае, як ён, тагачасны старшыня эстонскага парлямэнту, праз некалькі дзён пасьля путчу 1991 году выехаў у Маскву...
Журналістку «Новай газеты» Юлію Латыніну ў суботу аблілі фэкаліямі непадалёк ад будынку рэдакцыі «Эхо Москвы», дзе яна вядзе праграму «Код доступу». Аб гэтым паведамляецца на сайце радыёстанцыі.
Высьветлілася, што за апошні год людзі выдаткавалі ў сацыяльных сетках у 60 разоў больш, чым на сайтах знаёмстваў.
Шторанак на Пралетарскай вуліцы Гомелю зьбіраецца мноства «лянівых» гараджанаў — з тых, што даўно стаяць на ўліку ў гарадзкім цэнтры занятасьці, але ня могуць знайсьці працу. Цэнтар групамі выпраўляе іх у калгасы ды саўгасы.
Загрузіць яшчэ