Нацыянальная паліцыя і Генэральная пракуратура Ўкраіны пасьля двухтыднёвага маўчаньня абвясьцілі пра новыя дэталі ў справе пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu абвінаваціла дзьве грамадзкія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Менску, у сувязях з «тэрарыстамі» — прыхільнікамі Фэтхулаха Гюлена.
Акцыя распаўсюджваецца толькі на прамыя і рэгулярныя маршруты «Белавія». Акцыя дзейнічае для пералётаў як зь Менску, так і ў Менск, па маршруце туды-назад. Пэрыяд пералётаў: 1 кастрычніка 2016 — 15 сьнежня 2016.
У дзень памяці амэрыканкі, якая працавала ў Менску ў складзе місіі ААН па дапамозе і аднаўленьні, прадстаўнікі амэрыканскай амбасады і МЗС Беларусі, прадстаўніцтва ААН і менскай школы імя Рут Ўолер усклалі кветкі да яе магілы на Вайсковых могілках.
Вялікая бронзавая шыльда можа зьявіцца на доме на вуліцы Мележа, 4 у Менску. Там апошнія 34 гады жыў Рыгор Барадулін. Каб шыльда зьявілася, на сайце Тalaka.by зьбіраюць 8 тысяч рублёў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта «мера ў адказ».
Сёньня прадстаўнікі нацыянальнай паліцыі Ўкраіны абвесьцяць папярэднія вынікі расьсьледаваньня справы аб забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Слонімскія ўлады адмовілі ў дазволе правядзеньні сьвята на падставе таго, што да заяўкі на правядзеньне масавай акцыі нібыта не былі прыкладзеныя пісьмовыя абавязацельствы асобы, адказнай за яе правядзеньне.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак выказаў асабістае меркаваньне адносна таго, хто забіў журналіста Паўла Шарамета.
«Адзін былы СБУ-шнік дастаў паяльнік, кажа: я табе яго засуну». Украінскі палітвязень Генадзь Афанасьеў распавёў Свабодзе, як яго катавалі ў Расеі.
Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да 11 расейскіх футбалістаў, якія фігуруюць у дакладзе незалежнай камісіі Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна.
На Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве на месцы забойства расейскага палітыка Барыса Нямцова ўжо тыдзень стаіць і партрэт забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета.
Інвэстарам — зялёнае сьвятло. Прынамсі, на беларускім дзяржаўным тэлебачаньні такія словы можна пачуць з вуснаў вышэйшых чыноўнікаў. Распачаць бізнэс у Берасьці вырашыў грамадзянін Нямеччыны Ільгар Роор, але займеў толькі праблемы і фінансавыя страты.
Курсы беларускай мовы «Мова нанова» абвясьцілі конкурс на найлепшае эсэ пра адзін беларускамоўны дзень з жыцьця.
Прайшло два тыдні ад забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета, але праваахоўныя органы Ўкраіны пакуль не сьпяшаюцца паведамляць падрабязнасьці расьсьледаваньня.
Моўныя курсы «Мова нанова» выдалі яшчэ адно відэа з удзелам дзяцей.
Прычынай забойства журналіста Паўла Шарамета магло быць жаданьне выклікаць канфрантацыю ўкраінскага грамадзтва з уладай.
«Гэта вельмі зручна — захацеў пакатацца, дабраўся да стаянкі, аплаціў пракат ровара. На наступным „пункце“ вярнуў яго»
Народны дэпутат, Герой Украіны Надзея Саўчанка ўпершыню пасьля свайго вызваленьня з расейскай вязьніцы публічна выступіла з рэзкай крытыкай як украінскіх уладаў, гэтак і апазыцыі, да якой цяпер належыць партыя «Бацькаўшчына», што дапамагла ёй трапіць у парлямэнт на выбарах у 2014 годзе.
З удзельніцай руху «За свабоду», прадстаўніцай Партыі БНФ Вольгай Дамаскінай не працягнулі працоўны кантракт. Папярэдзілі пра гэта, калі яна абвясьціла пра свой намер балятавацца ў парлямэнт.
Тэлеканал АНТ у сваім сюжэце «Татуіроўкі за граньню маралі і закону: якая сымболіка падпадзе пад забарону?» закрануў тэму дзейнасьці расейскіх нацыстаў у Беларусі.
1 жніўня выйшла новая вэрсія бясплатнай мабільнай праграмы «Вочы», створаная з мэтай даць магчымасьць апэратыўна паведаміць аб парушэньнях на выбарах.
Гульню Pokemon Go ў Расеі ня будуць забараняць, але паспрабуюць замяніць сваёй, дзе замест японскіх кішэнных монстраў трэба будзе «лавіць» дзеячаў расейскай культуры — Пушкіна, Чайкоўскага, Ламаносава, Івана Грознага, Юрыя Гагарына і нават сьпевака Віктара Цоя.
Намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец атрымаў афіцыйнае папярэджаньне акруговай выбарчай камісіі за агітацыю на пікеце.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу Ўльляны Захаранкі на ранейшае азначэньне суду Кастрычніцкага раёну сталіцы.
Вольга Дамаскіна, цяпер ужо былая загадчыца Музэя традыцыйнага ручнога ткацтва Паазерʼя, страціла працу — патэнцыйная кандыдатка ў дэпутаты атрымала загад на звальненьне.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп пацьвердзіў сваё ранейшае выказваньне, што ў выпадку свайго абраньня ён разгледзіць пытаньне аб прызнаньні Крыма расейскім.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў хадайніцтва Ульяны Захаранкі, маці былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які зьнік 7 траўня 1999 году, аб прызнаньні памерлым яе сына.
Каля Менскага гарадзкога суду, дзе сёньня разглядаецца касацыйная скарга 92-гадовай маці генэрала Юрыя Захаранкі, супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы на ўдзельнікаў тэматычнага пікету, якія прыйшлі да суда на знак салідарнасьці з Ульянай Захаранкай.
Люблінскі раённы суд Масквы разглядае сёньня пытаньне аб магчымасьці зьмены ўмоўнага пакараньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага на рэальны тэрмін.
На перакрытым дэманстрантамі праспэкце Баграмяна ў Ерэване мужчына сярэдніх гадоў, абліўшы сябе бэнзінам, зьдзейсьніў спробу самаспаленьня. Аднак іншыя ўдзельнікі акцыі пратэсту зьбілі зь яго полымя.
На 88-м годзе жыцьця памёр паэт і пісьменьнік Фазіль Іскандэр.
Упершыню скокі без парашуту з вышыні 7,6 мэтраў зьдзейсьніў 42-гадовы амэрыканскі скайдайвэр Люк Айкінс,
Многія зь іх — курсанты ваенных вучэльняў.
Страляніна пачалася, калі тэрмін ультыматуму, пастаўленага армянскімі спэцслужбамі, мінуў.
У Бэльгіі паліцыя арыштавала двух падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў.
Праваахоўныя органы затрымалі ўдзельнікаў мітынгу, разагнанага ў пятніцу ноччу.
Былы палітвязень і былы кандыдат на прэзыдэнта заклікае беларусаў патрабаваць сапраўдных выбараў на акцыі пратэсту 12 верасьня.
Бізнэсмэн Юры Чыж, які ўжо амаль пяць месяцаў знаходзіцца пад вартай, больш не ўзначальвае Беларускую фэдэрацыю барацьбы (БФБ).
У сутыкненьнях паміж паліцыяй і пратэстоўцамі пацярпелі трое супрацоўнікаў нашай мэдыякарпарацыі.
Сябры ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ад дэмакратычных партыяў і рухаў цьвердзяць, што сабраць подпісы для вылучэньня ў кандыдаты не было цяжка. Аднак усіх хвалююць наступныя этапы выбарчай кампаніі: рэгістрацыя і падлік галасоў пасьля выбараў.
Улады Турэччыны за апошні тыдзень затрымалі каля пяцідзесяці журналістаў, амаль трыста супрацоўнікаў СМІ былі пазбаўленыя прэс-картак, заявілі ў Камітэце абароны журналістаў.
У Ерэване паліцыя разагнала мірныя акцыі пратэсту на вуліцы Харэнацы і ў квартале Сары-Тах, удзельнікі якіх выступілі ў падтрымку ўзброенай групы «Сасна црэр», якая ўтрымлівае будынак палка патрульна-паставой службы.
29 ліпеня ў Гомелі на вуліцы Барыса Царыкава невядомы мужчына напаў на пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты актывіста АГП Уладзімера Кацоры.
У афіцыйнай біяграфіі Яўгена Зінічава сказана, што ён «служыў на розных пасадах у органах дзяржаўнай бясьпекі».
Справу разгледзела судовая калегія па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях Вярхоўнага суду.
Ці гатовая Герой Украіны Надзея Саўчанка да новых выпрабаваньняў, але цяпер ужо на радзіме?
Юрыст з Самары Марыя Рымар, якая адпушчана пад заклад з-пад варты і будзе знаходзіцца ў Менску да суду, мае намер абскардзіць умовы ўтрыманьня ў ізалятары для правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
«Дзьверы кватэры прачыненыя, заходзім — стаяць тапачкі, дзіцячыя сандалікі, вісіць вопратка. На тумбачцы — тэлефон, падняў слухаўку — гудкі... у Прыпяці было страшней, чым на даху рэактару», — мастак Лявон Грышук згадвае пра «чарнобыльскую місію».
Загрузіць яшчэ