Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ўшаноўваюць памяць журналіста Шарамета


У Кіеве ў сквэры Нябеснай сотні ўшаноўваюць памяць загінулага беларускага журналіста Паўла Шарамета. 28 жніўня спаўняецца 40 дзён зь яго гібелі.

Арганізатар акцыі — выданне «Ўкраінская праўда», дзе працаваў Шарамет.

«40 дзён няма з намі нашага сябра, настаўніка, які любіў жыцьцё і салодкае. 28 жніўня мы памінаем Паўла Шарамета, частуем дэсэртамі і дапамагаем дзецям», — гаворыцца ў паведамленьні Facebook на старонцы арганізатараў імпрэзы.

Шарамет быў забіты 20 ліпеня ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля. Сьледзтва разглядае прафэсійную дзейнасьць Шарамета ў якасьці асноўнай вэрсіі забойства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG