У Магілёве працягваюць зьнішчаць культурны пласт на найстаражытнейшай гарадзкой мясьціне — Школішчы.
Аднаго з арганізатараў лягеру ўцекачоў на беларуска-польскай мяжы каля Берасьця Польшча прыняла ў рамках працэдуры атрыманьня прытулку.
Фэдэральны сэнат Бразыліі абвясьціў імпічмэнт прэзыдэнтке Дзілме Русэф, паведамляе брытанскае выданьне Guardian. Пасаду кіраўніка дзяржавы да канца 2018 года зойме віцэ-прэзыдэнт Мішэль Тэмер.
Папулярны амэрыканскі сайт Business insider апублікаваў рэйтынг краінаў, найбольш спрыяльных семʼям зь дзецьмі.
Кіраўнік Дырэкцыі абароны аб’ектаў Мінабароны Францыі загадаў прыняць захады бясьпекі для таго, «каб супрацьстаяць рызыцы», якую нясе кампутарная гульня Pokemon Go. Дакумэнт апублікавала ў сераду, 31 жніўня, француская газэта Le Canard enchaîné.
Спробай арганізаваць новы кірунак наплыву ў Эўропу мусульманскіх мігрантаў назваў сытуацыю на польска-беларускай мяжы ў эфіры тэлеканала tvn24 міністар унутраных справаў Польшчы Марыюш Блашчак.
Працэс дэкамунізацыі ва Ўкраіне фактычна запусьціла Рэвалюцыя годнасьці ў 2013 годзе, калі ў часе масавых пратэстаў актывісты пачалі зносіць помнікі Ўладзімеру Леніну.
Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала вокладкі дзёньнікаў, дазволеных, зацьверджаных і рэкамэндаваных у 2016/2017 навучальным годзе. Сьпіс можа папоўніцца новымі, калі паліграфкамбінаты ўзгодняць макеты зь Мінадукацыі.
У Маскоўскім судзе Менску, дзе 31 жніўня меліся абвясьціць прысуд экс-гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск» Канстанціну Шараверы, паведамілі пра перанос абвяшчэньня прысуду на 5 верасьня. «Прычын не камэнтуем», — сказалі карэспандэнту Свабоды ў судзе.
Расейская група кампаніяў АСЭ, генпадрадчык будаўніцтва БелАЭС, пракамэнтавала ў прэс-рэлізе гібель чалавека на будаўніцтве атамнай электрастанцыі.
У магілёўскай школе № 34 сфармаваная кляса зь беларускай мовай навучаньня. У ёй дзьве вучаніцы — Тацяна Турандзіна і Эвэліна Самойленка. Кіраўніцтва школы адкрыцьцё малакамплектнай беларускамоўнай клясы лічыць добрым вынікам інфармацыйнай працы і заяўляе, што працягне пошук вучняў.
На гістарычным факультэце БДУ адбыліся кадравыя зьмены. Новым дэканам прызначаны 53-гадовы Аляксандар Каханоўскі.
Чачэнскія ўцекачы не дачакаліся сустрэчы з генэральным консулам Польшчы ў Берасьці. Усе яны зьехалі з памежнага пункту «Брэст».
«Рэакцыя зазвычай пазытыўная, часам — проста нэўтральная. Грубасьці ці нейкай агрэсіі, зьвязанай з надпісам, не сустракаў ні разу», — распавёў Свабодзе менскі дызайнэр Раман Цыбульскі, які выклаў у сваім у заплечніку надпіс «нічога няма».
У вёсцы Дарава ўсталявалі помнік савецкаму дывэрсанту Васілю Нямеру. «Гэта, я лічу, ідзе наступ „русского мира“. Людзям убіваюць у галовы, што вось гэта змагар за савецкую Радзіму», — абурыўся ўсталяваньнем помніка жыхар Баранавіч Уладзімер Гундар.
Брытанскае выданьне «The Guardian» апублікавала фотарэпартаж беларускага фатографа Сяргея Лескеця «Апошнія шэпты Беларусі». Гэта восем здымкаў і восем гісторый беларускіх шаптух з розных куткоў краіны.
Камісія па найменаваньні і перайменаваньні праспэктаў, вуліц і плошчаў прапанавала назвы для чатырох новых вуліцаў, трох завулкаў і аднаго сквэра ў Менску. Але менчукі могуць прапанаваць свае варыянты назваў.
Ужо другі дзень яны знаходзяцца каля памежнага пераходу «Брэст». Сьпяць на коўдрах ці на голай зямлі. Гэта людзі, якія шукаюць прытулку ў Польшчы, але ім адмаўляюць ва ўезьдзе.
Па-беларуску вучацца каля 14,5% школьнікаў і 0,1% студэнтаў.
Група ў сацыяльнай сетцы «Рудабельская паказуха» з райцэнтру Акцябрскі прааналізавала даходы і праграмы кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту, якія балятуюцца ў Калінкавіцкай выбарчай акрузе № 41.
Вядоўца ранішніх навінаў філядэльфійскага тэлеканалу 6 ABC Мэт О’Донэл адказаў у твітэры на пытаньне гледача пра яго ўлюбёныя мэтал-альбомы ў 2016 годзе. Ён назваў ня ўласна альбомы, а выканаўцаў: Re1ikt (Беларусь), Sivyj Yar (Расея), Trautonist (Нямеччына) і Cobalt (ЗША).
Мець незалежную дзяржаву ў Эўропе — вялікая раскоша. А таму беларусам, якія маюць незалежную і вялікую па тэрыторыі краіну, зайздросьцяць мільёны чалавек. Свабода сабрала сьпіс патэнцыйных краінаў, чые народы ўжо ня першае дзесяцігодзьдзе, а то і стагодзьдзе, імкнуцца да незалежнасьці*, але застаюцца ў складзе іншых дзяржаў.
ФБР арыштавала мужчыну ў штаце Масачусэтс, які зьбіраўся учыніць замах на прэзыдэнта ЗША Барака Абаму.
Выступ будзе прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе. Падчас канцэрту будзе праводзіцца збор сродкаў на помнік на магіле Чаркашына ў Берасьці.
«Я вельмі паважаў гэтага чалавека, разумеючы, што ён дыктатар, разумеючы, што ва Ўзбэкістане няма дэмакратыі. Я вельмі дрэнна разьбіраюся ва ўсходніх справах, але як чалавек ён быў вельмі годны».
Паступае супярэчлівая інфармацыя пра стан прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава, які два дні таму перанёс кровазьліцьцё ў мозг. Увечары ў панядзелак інфармацыйнае агенцтва «Фергана» паведаміла пра сьмерць 78-гадовага Карымава. Гэтую інфармацыю абверглі расейскія афіцыйныя агенцтвы — «Інтэрфакс» і «РИА Новости».
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Фергана» паведамляе, што расейскі кардыёляг Леа Бакерыя лётаў у Ташкент да прэзыдэнта Карымава, які перанёс інсульт.
Усьлед за мураваным замкам з больш як 600-гадовай гісторыяй ня менш значнай візытоўкай старадаўняга Крэва неўзабаве могуць стаць абʼекты Першай усясьветнай вайны.
Сьледзтва па крымінальнай справе ў дачыненьні да блогера Эдуарда Пальчыса завершанае, справу перадалі з пракуратуры ў Менскі гарадзкі суд, каб прызначыць працэс.
Галівудзкі актор Стывэн Сыгал «забраніраваў» сабе цэлы паверх у доме «Пікаса» жылога комплексу «Маяк Менску», што будуецца на паўночным усходзе беларускай сталіцы
На гадавіну гібелі беларуса Алеся Чаркашына ў баях на Данбасе яго сябра, сустаршыня БХД Георгій Дзьмітрук прадставіў на хрысьціянскім партале krynica.info адну з апошніх песень у выкананьні Чаркашына, «Забалела сэрца» на верш Ларысы Геніюш.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч дае жорсткія ацэнкі ўсім — Вячаславу Кебічу, Зянону Пазьняку, Аляксандру Лукашэнку, Мікалаю Дземянцею. Пры гэтым ён крытычна ставіцца і да самога сябе.
У Кіеве ў сквэры Нябеснай сотні ўшаноўваюць памяць загінулага беларускага журналіста Паўла Шарамета. 28 жніўня спаўняецца 40 дзён зь яго гібелі.
Папа Францішак падрыхтаваў усе неабходныя для гэтага фармальныя захады яшчэ ў сьнежні летась.
Жорсткае забойства вядомага журналіста, заснавальніка сайта «Беларускі партызан», да гэтага часу не раскрытае. Нягледзячы на гэта, калегі ў Беларусі, Украіне, Расеі і іншых краінах сьвету спадзяюцца, што вінаватыя будуць знойдзеныя і пакараныя.
16 з 17 загінулых пры пажары ў Маскве былі ў закрытым памяшканьні. Пра гэта журналістам распавёў начальнік Упраўленьня пажарна-выратавальных сіл маскоўскага ўпраўленьня МНС Дзьмітрый Шырлін.
Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця ў Менску, якое адбылося 25 жніўня і было прысьвечана 25-годзьдзю ўваходжаньня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Да завяршэньня працы школьных базараў у Магілёве засталіся лічаныя дні.
У цыклі «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — інтэрвію з першым кіраўніком Беларусі Станіславам Шушкевічам, чые імя назаўсёды застанецца ў гісторыі як аднаго з падпісантаў Белавескіх пагадненьняў, у выніку якіх Савецкі Саюз спыніў існаваньне.
У Зэльве пад бел-чырвона-белым сьцягам агітуюць за Івана Шэгу. Дзейная дэпутатка Ала Сопікава сама агітуе за сябе. У горадзе адбываецца «Ганьненскі кірмаш». Але вялікай цікавасьці ў мясцовых жыхароў да гэтых падзеяў няма.
У цэнтры Кішынёва прайшоў ваенны парад, з прамовай выступіў прэзыдэнт Мікалаю Цімафці.
Філёзаф Уладзімер Падгол, кандыдат ад Партыі БНФ, у эфіры «Беларусь-3» выступіў у камізэльцы з надпісам «Куля для прэзідэнта» і ў танкісцкім шаломе.
Былы кіраўнік Беларусі Мечыслаў Грыб — пра незалежнасьць і мову, антыкарупцыйныя заявы Лукашэнкі, няспраўджаныя спадзяваньні на Вячаслава Кебіча і Расею як галоўную пагрозу.
Чэскі сьлесар Францішак Гадрава стаміўся марнаваць час на дарогу да працы і назад і скараціў яго з дапамогай звышлёгкага драўлянага самалёта, які праектаваў і будаваў сваімі рукамі больш за два гады.
Эдуард Пальчыс знаходзіцца за кратамі сем месяцаў. Увесь гэты час жонка Вікторыя камунікуе зь ім выключна праз пошту і адвакатку. Як Пальчыс пачувае сябе ў камэры і на які прысуд спадзяецца, Вікторыя распавяла ў інтэрвію Свабодзе.
Беларусь — незалежная. Астатняе — прыдасца.
Журналістка Радыё Свабода Іна Студзінская стала жыве ў Менску. У чарнобыльскай зоне была толькі пры канцы 1980-х гадоў. Працуючы на Беларускім радыё, езьдзіла некалькі разоў у камандзіроўкі ў Брагінскі, Хойніцкі, Нараўлянскі, Валожынскі раёны на 2–3 дні. 23 жніўня 2016 году ўпершыню ў жыцьці праверыла, колькі цэзію ў яе арганізьме. Аказалася — 15,35 бэкерэля на кіляграм.
Жыхар Крычава зьбіраўся балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, каб, як ён кажа, выправіць сытуацыю ў раённай эканоміцы.
Васілю Шарапаву давялося ўдзельнічаць у эпахальнай падзеі — афармляць «расчлянёны» помнік правадыру ўсіх народаў, зрынуты з п’едэсталу ў 1961-м.
«Роўна чвэрць стагодзьдзя таму Беларусь пасьля больш як сямідзесяці гадоў панаваньня савецкага акупацыйнага рэжыму зноў адрадзілася як сувэрэнная дзяржава, — гаворыцца ў сьвяточным звароце старшыні Рады БНР. — Дзень 25 жніўня 1991 году, калі Вярхоўны Савет БССР абвясьціў пра незалежнасьць Беларусі, стаўся днём вялікае беларускае гістарычнае перамогі».
Загрузіць яшчэ