Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарына, бусел, вышыванка і «Пагоня»: якія дзёньнікі дазволіла школьнікам Мінадукацыі


Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала вокладкі дзёньнікаў, дазволеных, зацьверджаных і рэкамэндаваных у 2016/2017 навучальным годзе. Сьпіс можа папоўніцца новымі, калі паліграфкамбінаты ўзгодняць макеты зь Мінадукацыі.

Што будзе з карыстальнікамі недазволеных дзёньнікаў, не ўдакладняецца. Але вядома, што ў мінулыя гады Мінадукацыі не прапускала нават «ідэалягічна правільныя» дзёньнікі з афіцыйнай сымболікай, але ў цьвёрдай вокладцы.

З дазволеных 23 варыянтаў 19 беларускамоўныя, 4 расейскамоўныя (два — копіі беларускамоўных, два — унікальныя). На 13 з 23 вокладак ёсьць афіцыйная сымболіка (герб, сьцяг або і тое, і другое), на 14 так ці іначай выкарыстаныя элемэнты беларускага арнамэнту. На другой старонцы большай часткі вокладак — афіцыйная сымболіка і словы гімну.

7 разоў сустракаецца выява помніка Францішку Скарыну, 10 — Нацыянальнай бібліятэкі, 5 — буслоў, 1 — Пятра Мсьціслаўца, 1 — «Пагоня» (як элемэнт герба Магілёва). Толькі адна вокладка дзёньніка не «выдае» нацыянальнай прыналежнасьці — расейскамоўны дзёньнік «Гарадзенскай тыпаграфіі» для 3–4 клясаў.

Тым часам вокладкі сшыткаў ні Міністэрствам адукацыі, ні законамі і ўказамі не рэглямэнтуюцца. Можна выкарыстоўваць сшыткі і з «танчыкамі», і з арнамэнтам, і з «Пагоняй» (такія вырабляе і прадае, напрыклад, belarusam.by).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG