Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Чэхіі пабудаваў драўляны самалёт, каб лятаць на працу


Чэскі сьлесар Францішак Гадрава стаміўся марнаваць час на дарогу да працы і назад і скараціў яго з дапамогай звышлёгкага драўлянага самалёта, які праектаваў і будаваў сваімі рукамі больш за два гады.

Францішак Гадрава сьцьвярджае, што палёты на самалёце абыходзяцца яму таньней, чым паездкі на машыне. Кожны дзень саракапяцігадовы сьлесар пралятае па 15 кілямэтраў туды і назад.

Самалёт на аснове амэрыканскіх лёгкіх мадэляў Mini-Max абышоўся Францішку ў 3700 эўра. Лятучы апарат, які называецца Vampira, абсталяваны прапэлерам, адкрытай кабінай і трохцыліндравым рухавіком.

Маленькі самалёт амаль цалкам зроблены з дрэва. Максымальная хуткасьць у 154 км на гадзіну дазваляе Францішку дабірацца да ягонага месца працы за 7 хвілін, пры тым, што ён абірае не наўпроставы маршрут, каб не турбаваць мясцовых жыхароў гулам прапэлера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG