Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі паліцыя затрымала яшчэ аднаго чалавека з мачэтэ у руках


За дзень да гэтага ў іншым бэльгійскім горадзе быў учынены напад з мачэтэ, нападнік быў забіты.

У цэнтры бэльгійскага гораду Льеж ў нядзелю затрыманы мужчына з мачэтэ у руках. Паліцыя эвакуявала людзей з адміністрацыйных будынкаў у раёне здарэньня і ўзяла мясцовасьць пад ахову, перадае Independent. Паведамляецца, што затрыманы — дваццацігадовы выхадзец з Турэччыны. Органы парадку высьвятляюць яго матывы.

У суботу ў бэльгійскім горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына параніў дзьвюх жанчын-паліцэйскіх. Нападнік, 33-гадовы выхадзец з Алжыра, быў забіты.

У нядзелю прэм’ер-міністр Бэльгіі Шарль Мішэль на сустрэчы рады нацыянальнай бясьпекі заявіў, што ўлады кваліфікуюць атаку як тэракт. Кіраўнік ураду не ўдакладніў, ці меў злачынец сувязі з экстрэмісцкімі групоўкамі.

24 ліпеня ў нямецкім горадзе Ройтлінген ўзброены мачэтэ 21-гадовы сырыец напаў на людзей на вуліцы. Загінулі жанчына, раненьні атрымалі двое мінакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG