Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: У Іраку ісламісты ўзялі ў палон 3000 уцекачоў


Дым над горадам у ірацкай правінцыі Кіркук, 31 ліпеня.
Дым над горадам у ірацкай правінцыі Кіркук, 31 ліпеня.

У Іраку групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла ў палон каля 3000 уцекачоў, гаворыцца ў дакладзе ААН, агучаным 5 жніўня.

Гаворка ідзе пра ўцекачоў з рэгіёну аль-Хавіджа ў правінцыі Кіркук на поўначы Іраку. Яны трапілі ў рукі баевікоў групоўкі 4 жніўня. Паведамляецца, што больш за дзесяць палонных былі пакараныя сьмерцю.

Рэгіён аль-Хавіджа, насельніцтва якога да вайны складала каля 400 тысяч чалавек, знаходзіцца пад кантролем «Ісламскай дзяржавы».

За апошнія два гады ў Іраку свае дамы пакінулі не менш за тры з паловай мільёна чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG