Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касінерава аштрафавалі на 840 рублёў за салідарнасьць са Зьмітром Паліенкам


Вячаслаў Касінераў у судзе, архіўнае фота
Вячаслаў Касінераў у судзе, архіўнае фота

Суд Цэнтральнага раёну Менску 18 жніўня прыняў рашэньне пакараць актывіста Вячаслава Касінерава штрафам у памеры 40 базавых велічынь (840 рублёў), паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

На актывіста быў складзены пратакол правапарушэньня паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у адным зь пікетаў у падтрымку ўдзельніка акцыі раварыстаў «Крытычная маса» Зьмітра Паліенкі, які знаходзіцца пад сьледзтвам у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Вячаслаў Касінераў патлумачыў суду, што 29 ліпеня якраз спаўнялася 3 месяцы з дня разгону заезду раварыстаў «Крытычная маса», і меўся адбыцца чарговы заезд, аднак з-за ціску на ўдзельнікаў руху фармат мерапрыемства кардынальна зьмяніўся. Тады актывісты зладзілі пікет ля Опэрнага тэатру пад пільным наглядам вялікай колькасьці сілавікоў. У выніку да Касінерава падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і запрасілі ў РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG