Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўкцыён, на якім меліся прадаць лецішча Ніны Багінскай, не адбыўся. Няма пакупнікоў

абноўлена

Сёньня каля Смалявіцкага выканкаму прайшоў пікет у падтрымку актывісткі Ніны Багінскай. Мясцовае кіраўніцтва выставілі на аўкцыён яе лецішча.

Такім чынам улады меркавалі спагнаць з 69-гадовай жанчыны штраф за ўдзел у вулічных акцыях на агульную суму 7000 рублёў.

Ніна Багінская прыйшла на аўкцыён і атрымала чарговы пратакол
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00

У пікеце ўзялі ўдзел сама Ніна Багінская — яна трымала бел-чырвона-белы сьцяг, незалежная рэжысэрка Вольга Мікалайчык — з плякатам «Дача СТ „Геоляг“ канфіскаваная незаконна. Продажу — не!», а таксама праваабаронца Натальля Гарачка.

Сёньня аўкцыён не адбыўся — не было ніводнай заяўкі ад патэнцыйных пакупнікоў. Стартавая цана была 10000 рублёў.

На ўдзельнікаў пікету склалі пратаколы.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG