Ігар Карней, Менск Першы нацыянальны спадарожнікавы тэлеканал “Беларусь-ТБ” на загад Аляксандра Лукашэнкі мусіць запрацаваць ужо да канца году. Былыя супрацоўнікі Беларускага тэлебачаньня кажуць, што, відаць, уладам запатрабавалася тэрмінова падправіць сапсаваны імідж Беларусі ў сьвеце. Праект, паводле некаторых крыніцаў, будзе каштаваць бюджэту мільёны даляраў. Весьці вяшчаньне на замежжа мяркуецца цалкам на расейскай мове.