Амаль два месяцы таму міліцыянты затрымалі аўтамабіль Чырвоненкі з улёткамі Народнай кааліцыі “5+”. Улёткі міліцыянты зьнішчылі, а на Чырвоненку склалі пратакол аб непадпарадкаваньні. Маўляў, ён не дазваляў адчыніць салён машыны без прысутнасьці панятых і без складаньня пратаколу. Судзьдзя па адміністрацыйных справах Вікторыя Прысада палічыла гэта правапарушэньнем і аштрафавала кіраўніка партарганізацыі АГП на 7 базавых велічыняў, гэта — 133 тысячы рублёў.
(Чырвоненка: ) “Я лічу сябе цалкам не вінаватым. Я лічу, што дадзены працэс мае заказны характар. І ў судзьдзі папросту не было іншага выйсьця. Ня гледзячы на ўсю абсурднасьць сытуацыі, ня гледзячы на шматлікія парушэньні заканадаўства — яна не магла не пакараць. Дадзены прысуд — гэтае заканамернае сьледзтва нашай судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь”.
Судзьдзя Вікторыя Прысада аштрафавала сёньня таксама 18-гадовага Алеся Курсевіча на 5 базавых велічыняў. У гэтую пятніцу а 1-й гадзіне ночы міліцыянты затрымалі яго з 17-гадовым сябрам, якога адпусьцілі. На суседняй вуліцы на сьцяне будынка адміністрацыі Ленінскага раёну міліцыянты знайшлі напісанае чорнай фарбай слова “Зубр”. Аднак судзьдзя нават не пацікавілася ў маладзёна — ці мае ён дачыненьне да надпісу і адразу прысудзіла штраф.