Выкладчыкі й супрацоўнікі гомельскай філіі Міжнароднага інстытуту працоўных і сацыяльных адносінаў толькі ў дзень атрыманьня заробку ў касе даведаліся, што ўсе яны сталіся падпісчыкамі афіцыйнай прафсаюзнай газэты “Беларускі час”.
(Выкладчык: ) “Ва ўсіх супрацоўнікаў і выкладчыкаў грошы вылічылі, квітанцыю на газэту выдалі. Хочаце бярыце, хочаце кідайце на падлогу, а грошы мы ўсё роўна вылічылі з заробку. І лятарэйныя білеты сілком упіхнулі ў прыдачу”, — паведаміў выкладчык інстытуту працоўных і сацыяльных адносінаў.
Практыка прымусовай падпіскі афіцыйных выданьняў, перш за ўсё “Советской Белоруссии”, “Рэспублікі”, “Белорусской нивы” ды іншых, аднавілася з увядзеньнем на прадпрыемствах і ва ўстановах ідэалягічнай вэртыкалі. Нешматлікія недзяржаўныя выданьні пры гэтым зьведваюць пэўную дыскрымінацыю. Мне неаднойчы самому даводзілася зьвяртаць увагу супрацоўнікаў “Гомельаблпошты”, што ў так званыя “дні падпісчыкаў” на рэклямных стэндах няма незалежных выданьняў — “Народнай волі”, “Белорусской деловой газеты”, “Белорусского рынка”, ня кажучы ўжо пра “Нашу Ніву” ці “Салідарнасць”.
А вось што распавёў падпісчык “Народнай волі” зь Лельчыцаў Васіль Сініцкі:
(Сініцкі: ) “Паштальёны казалі: навошта вам гэтая “Народная воля”? Яна ж дарагая!”
Яшчэ адна прыхільніца “Народнай волі” з гэтага палескага райцэнтру, Антаніна Заграбельная, распавяла, што мінулай восеньню паводле распараджэньня “Белпошты” складзены быў сьпіс тых, хто атрымлівае “Народную волю”.
(Заграбельная: ) “Быў загад “Белпошты” скласьці такі сьпіс. Яго нібыта накіравалі ў Гомель. Куды далей сьпіс пайшоў, ня ведаю. Мой сын працаваў тады на пошце і стаўся сьведкам гэтага ўсяго. Так рабілася адзін раз ці пастаянна сьпісы складаюцца, не магу сьцьвярджаць. Але такое было”.
Кіраўніца аддзелу падпіскі раённага вузлу паштовай сувязі Натальля Сельвіч адмаўляе, што сьпіс падпісчыкаў “Народнай волі” складаўся. Спадарыня Сельвіч аднак пацьвердзіла, што кантроль за падпіскай на дзяржаўныя і нават некаторыя расейскія выданьні існуе:
(Сельвіч: ) “Сьпіс выданьняў вялікі”.
(Карэспандэнт: ) “А “Народная воля” ў ім ёсьць?”
(Сельвіч: ) “Няма”, — адказала кіраўніца аддзелу падпіскі раённага вузлу паштовай сувязі спадарыня Сельвіч.