Меркаваньні пра тое, ці магчыма ў Беларусі дачакацца станоўчых вынікаў галадоўкі, у апытаных сёньня мінакоў падзяліліся. Вось некаторыя з думак, якімі падзяліліся людзі з карэспандэнтам Свабоды на менскіх вуліцах:
(Юнак: ) “Не дапаможа гэта. Ня тыя сродкі. Трэба зьбіраць мноства народу, ня дзесяць тысяч — сотні, мільёны нават, каб пайсьці да Дому ўраду і што-небудзь вырашыць”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці можна дамагчыся ў Беларусі вырашэньня нейкіх эканамічных ці палітычных пытаньняў праз галадоўку?”
(Спадар: ) “Няможна. Каму вы горш зробіце? Толькі сабе. Можна самому пайсьці на гэта, але ж ад гэтага можа пацярпець і сям’я”.
(Спадар: ) “Канечне, можна. Трэба ж неяк вырашаць праблемы”.
(Спада: ) “Асабіста я вельмі сумняюся, што увогуле зь нейкай акцыі — мітынгу ці яшчэ чаго, у нас можа быць нейкі вынік. Склалася такое ўражаньне, што нашай дзяржаве мы ня вельмі патрэбныя”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці можна вырашаць нейкія пытаньні з дапамогай галадоўкі?”
(Спадар: ) “Бессэнсоўна. Усё роўна не дапаможа. Як захочуць улады, гэтак і будзе”.
(Спадар: ) “Праз галадоўку? Я думаю, што гэта немагчыма. У нашай краіне ўлада ня слухае людзей. Увогуле з гэтай нагоды шмат што можна сказаць, але я ня буду”.
(Спадарыня: ) “Я ня ведаю, ці магчыма гэткім спосабам нечага дамагчыся, але, як я гляджу па тэлебачаньні, то людзі ў сьвеце нечага дамагаюцца”.
(Юнак: ) “Можна, канечне”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы ўдзельнічалі бы ў гэтай акцыі?”
(Юнак: ) “Думаю, што так”.
(Спадарыня: ) “Думаю, не. Найперш неабходна ўсім аб’яднацца, а калі мы будзем па адным, то нічога ня будзе”.
(Спадар: ) “Нашыя ўлады зусім не зьвяртаюць увагі на такую форму пратэсту ці патрабаваньняў як галадаваньне. Гэта было зразумела яшчэ на прыкладзе Вярхоўнага Савету 12 скліканьня ў 1995 годзе. Я ня думаю, што дэпутаты, якія цяпер галадуюць, змогуць нечага дамагчыся вось такім шляхам”.
(Спадарыня: ) “Калі яны будуць ісьці да канца, то я іх падтрымліваю, канечне. Ну, а што яшчэ ў такім становішчы застаецца рабіць, калі іншым шляхам не ўдаецца зьвярнуць увагі ўладаў на гэтыя праблемы? Я шчыра жадаю ім посьпеху і каб яны вытрымалі ўсе цяжкасьці, якія зьвязаныя з гэтай галадоўкай”.
Гэткія адказы мінакоў на пытаньне: ці можна ў Беларусі дамагчыся вырашэньня праблемаў праз галадоўку?