Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі сьвяткуюць 25-я ўгодкі першага паломніцтва Папы ў Польшчу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Палякі сьвяткуюць 25-я ўгодкі першага паломніцтва Папы Яна Паўла II у Польшчу ў якасьці першасьвятара каталіцкай царквы. Многія палякі лічаць, што гэтая пілігрымка сталася пачаткам дэмакратычных пераменаў у Польшчы і ва ўсёй усходняй Эўропе.

Так, нягледзячы на шматлікія спробы ўладаў Народнай Польшчы сарваць паломніцтва, а пазьней, калі гэта аказалася немагчымым, адцягнуць жыхароў сталіцы ад сустрэчы з Папам, Яна Паўла другога віталі варшавяне.

Улады маглі кантраляваць месцы, якія наведае Папа, кантраляваць зьмест тэлевізійных паведамленьняў пра ягоную пілігрымку, але не маглі кантраляваць таго, што былы кракаўскі біскуп Караль Вайтыла скажа сваімі суайчыньнікам.

(Папа: ) “Няхай сыдзе Дух Твой і зьменіць аблічча зямлі… гэтай зямлі”.

Нечакана дададзеныя Папам словы “гэтай зямлі” тычыліся, несумненна зямлі польскай.

Практычна ўсе будучыя актывісты і лідэры дэмакратычнай апазыцыі прызнаюцца – гэтыя словы далі ім надзею і сілу для барацьбы.

(Мазавецкі: ) “Так здарылася, што ў пэўны момант я апынуўся каля Папы, казаў яму пра свае ўражаньні, пра сытуацыю. А ён задумаўся і сказаў – я вось толькі думаю, што ж будзе далей. У гэты дзень Польшча зьмянілася”, – згадвае першы прэм''ер незалежнай Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.

А далей была «Салідарнасьць», Нобэлеўская прэмія міру для Леха Валэнсы, ізноў насуперак волі ўладаў сустрэча зь ім Папы, «круглы стол» і ўрэшце канец камуністычнага панаваньня ў Эўропе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG