У артыкуле “Добрае ўжо было і... пэўна будзе” намесьнік галоўнага рэдактара “Нівы” Віталь Луба камэнтуе вынікі апытаньня грамадзкай думкі, якія нечакана паказалі, што палякі – у асноўным жыхары невялікіх мястэчак і вёсак – лічаць найбольш выбітным паваенным кіраўніком Польшчы Эдварда Герка – старшыню Польскай аб’яднанай рабочай партыі ў 1970-я гады. Спадар Луба ў тыя часы працаваў у вёсцы, таму меў магчымасьць добра пазнаць усе плюсы і мінусы геркаўскага пэрыяду. Журналіст піша:
“Галоўнае, што сяляне тады ня мелі праблемаў са збытам сельгаспрадукцыі – дзяржаўныя каапэратывы куплялі ў іх амаль усё. Зь іншага боку, ад выкананьня пляну залежала тое, ці зможа селянін вырашыць шэраг пытаньняў у раённай адміністрацыі, ці атрымае талёны на будаўнічыя матэрыялы і гэтак далей. Але, як бы там ні было, у памяці найчасьцей захоўваюцца прыемныя ўспаміны. Таму шчасьлівым падаецца мінулае, сёньняшні дзень трывожыць бытавымі клопатамі, а будучыня выглядае непрадказальнай. Таму няма чаго зьдзіўляцца, што людзі сумуюць па часох ПНР. Гадоў праз 30 тыя, хто цяпер малады таксама будуць сумаваць па мінулым, гэта значыць, цяперашнім часе”, – напісаў Віталь Луба.
“Ніва” зьмяшчае таксама цікавае інтэрвію з выбітным навукоўцам, сацыёлягам Уладзімерам Паўлючуком, які калісьці 13 гадоў адпрацаваў у беларускім тыднёвіку – ён шмат езьдзіў па Беласточчыне на сустрэчы з чытачамі, шмат пісаў.
Спадар Паўлючук згадвае: “Газэта “Ніва” тады была цэнтрам беларускай ідэі, беларускага руху. Мы езьдзілі па вёсках, распавядалі пра тое, як робіцца газэта, пра нашыя погляды на ўсё, што адбываецца навокал. Шмат запісвалі думак сялянаў. Не абыходзілася і бяз сьмешных здарэньняў. Аднойчы я спыніўся каля жанчыны, што капала бульбу ды пачаў распытваць пра цяжкае сялянскае жыцьцё. Яна капае, я іду за ёй, гамонім, я зрабіў здымак. Праз пэўны час, іншая кабета, што працавала на тым жа полі, пытае: “Што гэта, Гандзя, за чалавек?” “Ды вось нейкі дурань з гораду прыехаў з апаратам ды скардзіцца, што яму цяжка”, – адказала суразмоўца Уладзімера Паўлючука.
У сёньняшнім нумары “Нівы” таксама шмат матэрыялаў пра беларусаў замежжа – гэтым разам Віленшчыны і Калінінградзкага вобласьці.