Юлія Шарова, Менск Крытыкуючы сталічныя гарадзкія ўлады за тое, што яны трацяць зашмат грошай на добраўпарадкаваньне, Аляксандар Лукашэнка заявіў таксама і пра магчымы ўдзел саміх жыхароў Менску ў вырашэньні праблемаў гораду. Ня трэба фінансаваць тое, што можна выканаць ініцыятыўным чынам, і тое, што людзі раней рабілі бясплатна, сказаў кіраўнік краіны. Ці пагадзіліся б вы ўдзельнічаць у грамадзкіх работах дзеля ўпарадкаваньня Менску?