Студэнтка-мастачка з Горадні Кася Будзько, якой 16 ліпеня прысудзілі 2,5 года зьняволеньня ў «справе студэнтаў», за кратамі працягвае весьці свой Instagram. Папраўдзе, гэта сябры дзяўчыны выкладаюць у сеціва ейныя фрагмэнты зь лістоў і турэмныя малюнкі.