Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў апэляцыю на вырак берасьцейскай актывістцы Паліне Шарэндзе-Панасюк


Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе 8 чэрвеня 2021 году ў Берасьці.

9 чэрвеня судзьдзя Яўген Брэган пакараў актывістку «Эўрапейскай Беларусі» 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму.

У Берасьцейскім абласным судзе 27 ліпеня разгледзелі апэляцыю на прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», калегія разам з судзьдзёй Крамянеўскай, якая дакладвала, вырашыла, што суд першай інстанцыі вынес правільны вырак, прызнаўшы жанчыну вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • арт.368 (абраза Лукашэнкі),
  • арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады),
  • арт.364 (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў).

У выніку прысуд пакінулі бязь зьменаў.

Маці двух малалетніх сыноў Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на самым пачатку 2021 году. Актывістка за кратамі ўжо 205 дзён. Муж Паліны, актывіст Андрэй Шарэнда, ад крымінальнага перасьледу зьехаў зь Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG