Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся суд у карупцыйнай «цукровай справе»


Скідальскі цукровы камбінат
Скідальскі цукровы камбінат

Абвінавачаных — 10 чалавек. Двое пад хатнім арыштам.

Сярод падсудных — былыя дырэктары цукровых камбінатаў. Працэс праходзіць у судзе Заводзкага раёну Менску, інфармуе Эўрарадыё.

Пра «цукровую справу» стала вядома на пачатку 2020 году. Тады зьніклі дырэктары чатырох цукровых заводаў — у Гарадзеі (Міхаіл Крыштаповіч), Слуцку (Мікалай Пруднік), Скідалі (Дзьмітры Ягораў) і Жабінцы (Віктар Міронаў). Сьледам за дырэктарамі зьнік кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў.

Пазьней стала вядома, што іх усіх затрымалі. Міхаіла Крыштаповіча зьнялі ў Горадні з самалёта, які ляцеў у Мюнхэн.

4 лютага падчас наведваньня Добрушу Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яны нібыта «стварылі ў Маскве „пракладку“ — гандлёвы дом» і «паставілі туды сваіх [людзей]», а пасьля «з заводаў па дэмпінгавых цэнах прадавалі гандлёваму дому беларускі цукар».

Далей, згодна з вэрсіяй Лукашэнкі, цана на цукар павялічвалася, і яго прадавалі на рынку. Розьніцу, якая атрымлівалася, «хабарам аддавалі дырэктарам заводаў». Ён яшчэ дадаў, што трапіліся і «з пагонамі людзі».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG