Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуцкі цукроварафінадны камбінат зьняпраўдзіў інфармацыю пра рэкордныя фінансавыя страты


Слуцкі цукар
Слуцкі цукар

Слуцкі цукроварафінадны камбінат зьняпраўдзіў інфармацыю пра рэкордныя фінансавыя страты, запатрабаваўшы выбачэньняў у СМІ, якія пра гэта напісалі.

У публікацыі ад 19 красавіка 2021 года «Прыбытак упаў у 28 разоў. Што з цукровымі камбінатамі, дырэктараў якіх затрымлівалі ў „цукровай справе“» Радыё Свабода паведаміла пра рэкордныя страты слуцкага прадпрыемства.

Мы спасылаліся на дадзеныя справаздачы за 2020 год, апублікаванай на афіцыйным сайце Слуцкага цукроварафінаднага камбіната.

Цяпер гэтая справаздача недасяжная, аднак на Адзіным партале фінансавага рынку і на сайце прадпрыемства зьявілася новая справаздача за мінулы год.

Паводле яе, чысты прыбытак прадпрыемства летась склаў 9,658 млн рублёў, а ў 2019-м — 9,892 млн.

Доўгатэрміновыя абавязаньні камбіната вырасьлі са 170 тысяч рублёў у 2019 годзе да 4906 тысяч рублёў у 2020-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG