60 гадоў таму пабудавалі Бэрлінскую сьцяну. Гэты мур з усходняга боку называлі «Антыфашысцкі абарончы вал», а з заходняга – «Сьцяна ганьбы».
Ад вэрсіі пра выбух самаробнай прылады да відэа з момантам забойства сілавікамі.
У некалькіх рэгіёнах краіны пацьвердзілі ранейшыя пляны павялічыць сярэднюю працягласьць жыцьця прадстаўнікоў карэнных народаў, выцягнуўшы іх з галечы і даўшы ім якасьнейшую за цяперашнюю адукацыю.
У сярэдзіне ліпеня Глеб Лабадзенка як вядоўца ток-шоў на тэлеканале «Белсат» перажыў ператрус, а сьледам атрымаў прадпісаньне аб спыненьні дзейнасьці ўстановы «Мова Нанова», дзе ён дырэктарам.
Амаль палова расейцаў, апытаных «Левада-цэнтрам», выступае за пабудову помніка савецкаму кіраўніку Іосіфу Сталіну да чарговай гадавіны перамогі ў Другой сусьветнай вайне.
У ліпені 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце, якая зрабілася крокам да незалежнасьці Беларусі
Польская этноляг Ганна Энгелькінг упэўненая, што цяперашнія ідэі супраціву і жыцьця ў Беларусі згенэравала беларуская вёска XX стагодзьдзя.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Артыкул Уладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў» ўключаны ў якасьці адной з абавязковых тэм на занятках па вайскова-палітычнай падрыхтоўцы ў расейскім войску. Такое распараджэньне даў міністар абароны Сяргей Шайгу.
Беларусы Беластоку шмат гадоў дамагаюцца рэстаўрацыі тэатральных палотнаў, музэй абяцае зрабіць гэта, а пакуль адлічбаваў дэкарацыі.
У чым мае і ў чым ня мае рацыі Пуцін у сваім артыкуле пра адзіны народ — расейцаў, украінцаў і беларусаў? Якія палітычныя высновы вынікаюць з артыкулу прэзыдэнта Расеі? Чаму расейскія палітычныя эліты няздольныя прыняць рэальнасьць ужо 30-гадовага існаваньня незалежнай ад Расеі Ўкраіны?
У горадзе Шарлатсьвіль, штат Вірджынія, дэмантаваны помнік генэралу Робэрту Лі, які камандаваў войскамі канфэдэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Дэмантаваная статуя яшчэ аднаго канфэдэрата — генэрала Томаса Джэксана.
6 ліпеня Вярхоўны суд Беларусі пакараў Віктара Бабарыку 14 гадамі пазбаўленьня волі. Так жорстка не каралі ніводнага з апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі за 27 гадоў ягонага кіраваньня.
Цэнтры беларускай актыўнасьці за мяжой заклікалі беларусаў наведаць месцы, зьвязаныя з выбітнымі дзеячамі беларускай культуры ў сваёй мясцовасьці.
Прэсавы сакратар былога прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева распавёў, што Назарбаеў падчас сустрэчы 30 чэрвеня з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным папрасіў Пуціна знайсьці і вярнуць у Казахстан «сьвяты артэфакт казахскага народу» — парэшткі хана Кенесары.
Трэцяга ліпеня афіцыйна сьвяткуецца «Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)». Прапануем вашай увазе некалькі фактаў пра пра гэтую дату і падзеі вакол яе.
Фэлікс Акерман пакінуў Беларуска-нямецкую гістарычную камісію. Такім чынам нямецкі гісторык пратэстуе супраць палітызацыі гісторыі ў Беларусі і выкарыстаньня яе для перасьледу нязгодных з рэжымам Лукашэнкі.
У КНР 1 ліпеня адзначаюць стагодзьдзе з дня заснаваньня Камуністычнай партыі Кітаю, якая больш за сем дзесяцігодзьдзяў застаецца кіруючай сілай гэтай краіны. Старшыня Сі Цзіньпін выступіў з праграмнай прамовай.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў законапраект, які забараняе адмаўляць «вырашальную ролю» СССР «у разгроме нацысцкай Нямеччыны».
Нямецкія гісторыкі зьвярнуліся да ўладаў і грамадзкасьці з нагоды 80-годзьдзя нападу Нямеччыны на СССР. У лісьце, які падпісалі 15 спэцыялістаў у гісторыі Ўсходняй Эўропы ХХ стагодзьдзя, нямецкія гісторыкі галоўную ўвагу надаюць Беларусі, якая ў часе вайны стала арэнай жахлівых злачынстваў.
Яе склалі на двух абэлісках з аскепкаў надмагільных пліт, сабраных за тры гады аднаўленьня гістарычнай часткі кладоў. У 2019 годзе Магілёўскі аблвыканкам прызнаў іх гісторыка-мэмарыяльным месцам пахаваньня. Такі статус габрэйскаму нэкропалю ў Беларусі надалі ўпершыню.
У сусьветнай гісторыі было няшмат выпадкаў, калі санкцыі пазытыўна мянялі сытуацыю ў краіне, супраць якой уводзіліся. Выключэньне здаралася там, дзе санкцыі спалучаліся зь іншымі фактарамі.
Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць 25-гадовы юбілей Асноўнага закону краіны і ўшаноўваюць аўтара першай у сьвеце Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён Менскай вобласьці).
У пералік нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі, побач зь бел-чырвона-белым сьцягам, МУС прапанавала ўключыць і лёзунг «Жыве Беларусь». Разьбіраемся, якое дачыненьне словы зь верша Купалы маюць да нацызму.
Ад дыспэтчаркі «Водаканалу» да намесьніцы прэм’ер-міністра, кіраўніцы Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Савету Рэспублікі.
Падзеі 21 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Наш сёньняшні госьць — знаны дасьледчык беларускае даўніны Сяргей Тарасаў. Справай усяго яго жыцьця стала вывучэньне гісторыі Полацкага княства. А яго новая кніга «Еўфрасіньня, Офрасіньня, Афрасіньня Полацкая. Яе час, яе Крыж» ужо выклікала вялікі розгалас і нават стала сэнсацыяй для многіх чытачоў.
Як на пачатку ХХ стагодзьдзя ўзьнікала беларуская дзяржаўнасьць, як на працягу найноўшай гісторыі на беларусаў глядзелі немцы, чаму яны вывучалі Беларусь і як яны яе называлі, колькі невядомых беларускіх скарбаў хаваецца ў расейскіх архівах — пра гэта мы гаворым з гісторыкам Ігарам Барынавым.
Ці сапраўды Расея страчвае Беларусь, як пра гэта пачалі гаварыць некаторыя публіцысты і камэнтатары? Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вярнуцца, калі яна зьменіць палітыку падтрымкі рэжыму ў Менску? Пра гэта гаворыць былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
Міністэрства замежных спраў Літвы выказала салідарнасьць з Польшчай, якая раней заявіла пратэст з нагоды рашэньня Лукашэнкі прызначыць 17 верасьня дзяржаўным сьвятам Беларусі.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Падзеі 9 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Галоўная дзяржаўная ўстанова Польшчы, якая вызначае палітыку ў галіне гісторыі і памяці ахвяр палітычных рэпрэсій выступіла з заявай адносна прызначэньня Аляксандрам Лукашэнкам новага сьвята 17 верасьня — дня народнага адзінства.
Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У траўні ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшаў 80-ы том — кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня», у якой расказваецца пра раён Старога гораду, што існаваў на Замкавай гары і ў яе ваколіцах і зьнік у ХХ стагодзьдзі разам з Замкавай гарой.
1 чэрвеня сёлета пасьля доўгай хваробы памёр заштатны клірык Менскай япархіі протаярэй Фёдар Крыванос, паведамляе church.by.
Будынак Вялікай Любавіцкай сынагогі, якую наведвала сям’я сусьветна вядомага мастака Марка Шагала, доўгія гады прастаяў у паўразбураным стане. У Віцебску даўно няма хасідзкай грамады, таму абласныя ўлады выставілі аб’ект за адну базавую велічыню.
«Калісьці забаранялі выставы мастакоў-нонканфармістаў. Сёньня забараняюць выставу, прысьвечаную разбураным савецкай уладай храмам, Шагалу і Віцебску часоў акупацыі», — напісаў аўтар фотаработаў Віктар Барысенкаў.
21 траўня спаўняецца 100 гадоў Андрэю Сахараву — чалавеку, які яшчэ пры жыцьці стаў адным з галоўных сымбаляў савецкага дысыдэнцкага руху.
«Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» — так называецца новая кніга Сяргея Абламейкі, якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Гэта першае навуковае дасьледаваньне пра зьнішчэньне самай старой часткі Менску.
Каля сотні зваротаў ад замежных грамадзян за няпоўны год працы прыняў украінскі Архіў нацыянальнай памяці. Геаграфія — ад Беларусі да Аўстраліі. Рассакрэчаныя ўкраінскімі ўладамі дакумэнты запытваюць і дасьледнікі-аматары, і прафэсійныя гісторыкі, і сваякі рэпрэсаваных, у тым ліку зь Беларусі.
Менск мае намер пачаць працэдуру прызнаньня генацыду беларусаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў генпракурор Беларусі Андрэй Швед у эфіры БТ.
Штогод у трэцюю нядзелю траўня Ўкраіна адзначае Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ўшанаваў рэпрэсаваных украінцаў у Быкаўнянскім лесе — аналягу беларускіх Курапатаў.
Як ідзе аднаўленьне легендарнага Крэўскага замку на Смаргоншчыне. Рэпартаж Свабоды
Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту налічвае больш за 100 гадоў. Свабода сабрала асноўныя факты, якія тлумачаць прычыны і абставіны супрацьстаяньня палестынцаў і габрэяў, якое пачалося пасьля І сусьветнай вайны.
Загрузіць яшчэ