Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон, які забараняе адмаўляць «вырашальную ролю» СССР «у разгроме нацысцкай Нямеччыны»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў законапраект, які забараняе адмаўляць «вырашальную ролю» СССР «у разгроме нацысцкай Нямеччыны».

У фэдэральны закон «Аб увекавечаньні Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў» дадаўся адзін новы артыкул:

«Забарона публічнага атаясамленьня мэтаў, рашэньняў і дзеяньняў кіраўніцтва СССР, камандаваньня і вайскоўцаў СССР з мэтамі, рашэньнямі і дзеяньнямі кіраўніцтва нацысцкай Германіі, камандаваньня і вайскоўцаў нацысцкай Нямеччыны і краін восі ў ходзе Другой сусьветнай вайны, адмаўленьня вырашальнай ролі савецкага народу ў разгроме нацысцкай Нямеччыны і гуманітарнай місіі Саюзу ССР пры вызваленьні краін Эўропы».

Ініцыятары гэтым законапраектам маюць намер «паставіць заканадаўчы заслон відавочным абразам у адрас нашых дзядоў і прадзедаў, агідным спэкуляцыям на нашай Перамозе, ня даць зарабіць палітычнага капіталу на ганьбаваньні нашых продкаў, захаваўшы пры гэтым прастору для гістарычных пошукаў, навуковых дыскусій, у тым ліку ў частцы абмеркаваньня канкрэтных дзеяньняў і ўчынкаў канкрэтных асобаў».

Забарона закране публічныя выступы, публічна дэманстраваныя творы, СМІ і інтэрнэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG