Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказных за генацыд беларусаў генпракурор прапануе шукаць сярод літоўцаў і палякаў


Андрэй Швед, 2018
Андрэй Швед, 2018

Менск мае намер пачаць працэдуру прызнаньня генацыду беларусаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў генпракурор Беларусі Андрэй Швед у эфіры БТ.

«Намі ўстаноўленыя зьвесткі пра яшчэ жывых нацысцкіх злачынцаў, якія лічыліся ў сьпісах і бралі ўдзел у дзейнасьці карных батальёнаў. У першую чаргу літоўскіх батальёнаў СС і Арміі Краёвай. Зараз рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы і будзе накіравана даручэньне аб аказаньні прававой дапамогі ў гэтыя дзяржавы для таго, каб адпаведныя праваахоўныя органы правялі з гэтымі асобамі (а яны яшчэ жывыя, нам вядома іх месца жыхарства) працэсуальныя дзеяньні ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе», — дадаў Андрэй Швед.

Ён нагадаў, што генацыд ня мае тэрміну даўніны.

Для чаго пракуратура завяла справу аб генацыдзе беларускага народу?

— Я мяркую, што сэнс гэта ініцыятывы — выявіць калябарантаў, якія пасьля вайны зьехалі за мяжу, паказаць іх сувязі з заходнімі інстытуцыямі, прынамсі, з ЦРУ, – мяркуе сацыёляг Аляксей Ластоўскі. – Паколькі архівы ЦРУ тых часоў былі нядаўна апублікаваныя, гэта дае магчымасьць для гістарычных дасьледаваньняў. Гэта можа быць выкарыстана ў палітычнай гульні. Беларускія ўлады абвінавачваюць пратэстоўцаў у тым, што яны зьяўляюцца нашчадкамі калябарантаў. Гэта кладзецца ў кансьпіралягічную вэрсію, паводле якой беларускія пратэсты інсьпіраваныя замежнымі дзяржавамі і іх спэцслужбамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG