Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у 1990 годзе прымалі дэклярацыю аб сувэрэнітэце і чаму за яе не галасаваў БНФ?


У ліпені 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце, якая зрабілася крокам да незалежнасьці Беларусі

Пра тое, як гэта было — у выпуску спэцпраекта «90-я. Forever», у якім удзельнічаюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • БССР зьяўлялася сувэрэннай дзяржавай паводле арт. 68 і 69 Канстытуцыі БССР 1978 г., але БНФ патрабаваў абвяшчэньня поўнай палітычнай незалежнасьці і выхаду з СССР. Гэтая ідэя не была падтрыманая камуністычнай дэпутацкай большасьцю.
  • 12 чэрвеня 1990 Дэклярацыю аб сувэрэнітэце прыняў Вярхоўны Савет РСФСР, старшынём якога быў Барыс Ельцын. На той момант Ельцын палітычна змагаўся з Гарбачовым, і каб зьнівэляваць «эфэкт Ельцына», Гарбачоў прапанаваў іншых рэспублікам прыняць дэклярацыі — але фармальныя, бяз выхаду з СССР, пра які раней заявілі Літва, Латвія і Эстонія.
  • Прыняцьце Дэклярацыі 27 ліпеня 1990 было вынікам таго, што супалі інтарэсы розных групаў і асобаў: Пазьняк бачыў гэта як этап да сапраўднай незалежнасьці з выхадам з СССР, значная частка дэпутатаў — прадстаўнікоў кіруючай партыйнай і гаспадарчай эліты спадзявалася атрымаць большыя правы, нарэшце, Гарбачоў імкнуўся аслабіць кіраўніка Расеі Ельцына.
  • Камуністычныя дэпутаты выкрасьлілі з праекту БНФ усё, што гарантавала сапраўдную незалежнасьць і прынялі Дэклярацыю ў такім выглядзе, што Васіль Быкаў ацаніў яе як фармальнасьць, якая «наўрад ці каго можа ўзрушыць». Аднак Дэклярацыя заклала падмурак для абвяшчэньня 25 жніўня 1991 года незалежнасьці Беларусі.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG