Зь беларускага боку ў Расею накіравалі шмат запытаў і атрымалі шмат адказаў пра крыж, але з Сыноду РПЦ няма адказу.
Узімку 1937 года ў СССР адбыліся першыя ў гісторыі ўсеагульныя выбары. Дэпутатаў у Вярхоўны савет СССР абіралі і ў Беларусі. Ажно паўстагодзьдзя праўду пра тое, як праходзіла выбарчая кампанія, хавалі ў засакрэчаных архіўных дакумэнтах.
На рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў, а таксама касьцёла ў Мсьціславе выдзелілі больш за 3 мільёны рублёў са сродкаў фонду прэзыдэнта, паведамляе БелаПАН.
4 чэрвеня абвясьцілі вынікі прэміі Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу. Прэмію атрымаў Алесь Смалянчук за кнігу «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю».
Адна з найбольш трагічных падзей у гісторыі незалежнага Ўзбэкістану адбылася 13 траўня 2005 году ў Андыжане. Жорсткае здушэньне пратэстаў паказала сьвету характар рэжыму ў гэтай краіне.
Сталін і Гітлер дамовіліся падзяліць Польшчу, і Заходняя Беларусь адышла СССР.
3 чэрвеня 2020 году з нагоды 75-й гадавіны сустрэчы савецкіх і амэрыканскіх войскаў на Эльбе на могілках «Міханавічы» пад Менскам прайшла цырымонія ўшанаваньня памяці героя сустрэчы на Эльбе Аляксандра Сільвашкі.
Беларускія ўлады разгледзелі магчымыя варыянты пляцовак для будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю і прыйшлі да высновы, што аптымальны варыянт — разьмясьціць яго каля цяперашняга будынка музэю.
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей Свабода публікуе ўнікальныя здымкі беларускіх дзетак у аб’ектыве нямецкіх салдатаў падчас Першай сусьветнай вайны са збору дасьледчыка Ўладзімера Багданава.
Спаўняецца два гады цяперашняй Курапацкай варце: 1 чэрвеня 2018 году ля рэстарану «Поедем поедим» паўстала бестэрміновая вахта ў абарону гістарычнай памяці пра масавыя рэпрэсіі. Але гэта ня проста памяць, ня проста яе абарона.
Свабода працягвае сэрыю публікацый пра беларускіх доўгажыхароў. Крычаўлянка Варвара Мікалаеўна Гаўрыленка адзначыць 100-годзьдзе 12 сьнежня. Кабета перакананая, што пражыве яшчэ 5 гадоў, пераможа немач, стане на ногі і наведае мясьціну, якая хавала яе ад нацыстаў.
У Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы захоўваюцца чорна-белыя фотаздымкі Заходняй Беларусі 1920–1930-х гадоў. Дзякуючы ім сёньня можна пабачыць, як амаль 100 гадоў таму выглядалі самыя папулярныя турыстычныя пункты сёньняшняй Беларусі.
Да другой паловы ХІХ стагодзьдзя жанчынам вельмі рэдка ўдавалася трапіць ва ўнівэрсытэты, вядомыя адзінкавыя выпадкі, пераважна ў Італіі. Адпаведна да таго часу і не было дыплямаваных лекараў-жанчын.
Ці добра вы ведаеце гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Паспрабуйце адказаць на 10 пытаньняў.
Памятны знак у гонар праведнікаў народаў сьвету плянуюць усталяваць на выезьдзе з Наваградку сёлета ў верасьні. Працягваецца збор сродкаў на яго.
У трэці чацьвер траўня ў сьвеце адзначаецца Ўсясьветны дзень вышыванкі. Праверце сябе: што вы ведаеце пра гэты нацыянальны строй і сьвята?
Упершыню за 108 гадоў, пасьля таго як «Тытанік» затануў і апусьціўся на дно акіяна, дасьледчыкі маюць намер разрэзаць абломкі судна, каб дастаць элемэнт яго абсталяваньня.
Гісторык Зьміцер Дрозд апублікаваў на сайце Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру зьвесткі пра расстралянага ў Курапатах Мардыхая Шулькеса.
100 гадоў таму нарадзіўся Караль Вайтыла, які стаў папам Янам Паўлам ІІ. Ён прыйшоў на сьвет 18 траўня 1920 году ў Вадавіцах пад Кракавам. На радзіме яго лічаць адным з самых значных палякаў XX стагодзьдзя.
Штогод 18 траўня ў Украіне ўспамінаюць трагічныя падзеі 1944 году, калі карэнны крымскататарскі народ савецкая ўлада выслалі за межы паўвострава ў Цэнтральную Азію. Усяго дэпартавалі больш за 180 000 чалавек.
Каранавірус у Беларусі падобны да русіфікацыі, апошні выбух якой адбыўся ў траўні 1995 году, на рэфэрэндуме супраць беларускай мовы і гістарычнай памяці. Мінула 25 гадоў.
30 гадоў таму, 15 траўня 1990 году пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць і прыняць першую Канстытуцыю сувэрэннай Беларусі.
Абяцаюць інфармацыю за пэрыяд 1917-1991 гадоў.
Праект «Этнаўсё» сабраў і апублікаваў сьпіс з 448 адселеных у выніку аварыі ў Чарнобылі населеных пунктаў.
14 траўня 1972-га ў Коўне ў сквэры каля Музычнага тэатру, абліўшыся бэнзінам з трохлітровага слоіка і выгукнуўшы: «Свабоду Літве!», ператварыў сябе ў жывую паходню Ромас Каланта.
14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных Аляксандрам Лукашэнкам. У выніку яго была зьмененая нацыянальная сымболіка і ўведзенае дзьвюхмоўе. І працэдура прызначэньня, і правядзеньне рэфэрэндуму парушалі Канстытуцыю і законы.
Да нядаўняга часу імя гэтага чалавека было невядомае беларускім гісторыкам. Але ягоны лёс, як і лёс ягонага сына, — каштоўная ілюстрацыя да нацыянальнага зьместу паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Чэскія СМІ, спасылаючыся на неназваныя крыніцы ў спэцслужбах, назвалі імя чалавека, які нібыта прывёз у Прагу з Расеі яд рыцын.
12 траўня спаўняецца 80 гадоў з дня гібелі паэта, сталінскага вязьня Ўладзімера Хадыкі. Свабода публікуе 10 цікавых фактаў пра яго.
На канале «Настоящее время» 11 траўня ў 22:00 па менскім часе адбудзецца прэм’ера фільму Сяргея Лазьніцы «Дзяржаўнае пахаваньне». Карціна заснавана на архіўных матэрыялах, зьнятых у СССР з 5 па 9 сакавіка 1953 году, калі краіна хавала Ёсіфа Сталіна.
Расея абураная спробамі ЗША прынізіць ролю СССР у перамозе над гітлераўскай Нямеччынай і мае намер сур’ёзна абмеркаваць гэтую тэму з афіцыйнымі амэрыканскімі асобамі. Такую заяву распаўсюдзіла ў нядзелю замежнапалітычнае ведамства РФ.
Фатаздымкі з 1945 году расказваюць, як грамадзяне розных краін радаваліся капітуляцыі Нямеччыны. Большасць здымкаў датаваныя 8 траўня.
9 траўня 1950 міністар замежных справаў Францыі Робэр Шуман ад імя ўраду сваёй краіны прадставіў Дэклярацыю, якая потым лягла ў падмурак стварэньня той аб’яднанай Эўропы, якая існуе сёньня. Прапануем вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце гісторыю Эўразьвязу і ягоных арганізацый.
8 траўня заходнія лідэры ўшанавалі памяць загінулых у Другой сусьветнай вайне.
Восень 1942 году была пераломным момантам у гісторыі менскага падпольля. Менавіта тады нацысты схапілі яго кіраўніка — Івана Кавалёва. У СССР яго абвясьцілі здраднікам. Рэабілітавалі толькі напрыканцы 1980-х.
«Дзе няма сапраўднай памяці, там трэба парад», — піша беларуска-амэрыканская паэтка Вальжына Морт.
Ці сапраўды травеньскі парад у Менску — глыбокая традыцыя, якая ўкаранілася ў сьвядомасьці многіх пакаленьняў вэтэранаў, і цяпер яны (нават дзевяностагадовыя) патрабуюць, каб іх прывезьлі паглядзець на гэтую «глыбока ідэалягічную рэч?»
«Мы не павінны забываць, што Другая ўсясьветная вайна пачалася ў 1939 годзе, калі Сталін і Гітлер заключылі пакт, які падзяліў Усходнюю Эўропу на зоны, кантраляваныя Савецкім Саюзам і нацыстамі».
На тэме Другой усясьветнай вайны выхаванае ўжо каторае пакаленьне беларусаў. Школа, літаратура, кіно, афіцыйная рыторыка і вонкавая атрыбутыка: здаецца, ужо мала ёсьць рэчаў, якіх пра вайну нам не расказвалі. Праверце свае веды пра гэтую вайну: паспрабуйце адказаць на 11 пытаньняў.
21 год таму міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены ў Менску.
У гісторыю Беларусі і беларускай літаратуры навечна ўпісаны адзін зь першых беларускіх паэтаў ХІХ стагодзьдзя, выпускнік Віленскай мэдыка-хірургічнай акадэміі Францішак Савіч, які тройчы ўцякаў з расейскага зьняволеньня і загінуў у змаганьні з эпідэміяй халеры.
Радзівілы, якія лічацца адным з самых уплывовых магнацкіх родаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, мелі шмат замкаў і фартэцыяў. Зь іх 16 былі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Цяпер, як і тады, Васіль Сурма жыве ў Калінкавічах. Ён мае багатую працоўную біяграфію — ад забойшчыка скаціны на мясакамбінаце, экскаватаршчыка-перадавіка — да парторга прадпрыемства і кіраўніка заводаў і камбінатаў.
На ўскраіне Прагі, у раёне Ржэпарыі, 30 красавіка муніцыпальныя ўлады ўсталявалі мэмарыяльную дошку і помнік салдатам Рускай вызваленчай арміі (РОА). У траўні 1945 году яны аказалі дапамогу Праскаму паўстаньню.
Сёньня спаўняецца 120 гадоў з дня сьмерці Францішка Багушэвіча — беларускага паэта, які заклікаў да нацыянальнага абуджэньня. Амаль траціну свайго жыцьця ён правёў ва Ўкраіне, дзе атрымаў юрыдычную адукацыю і працаваў судовым сьледчым.
У пачатку ХІХ стагодзьдзя ў Менску адбылася падзея, якая мела далёкасяжныя наступствы для ўсёй сусьветнай мэдыцыны. У студзені 1812 году інспэктар Менскай лекарскай управы Карл Гібэнталь упершыню ў гісторыі выкарыстаў гіпс, каб замацаваць зламаныя косьці чалавека.
27 красавіка споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэньня народнага мастака Беларусі Мая Данцыга. Свабода публікуе 10 цікавых фактаў пра яго.
Мы пастараліся сабраць у 10 пунктах тыя зьвесткі пра Чарнобыльскую катастрофу, якія можна лічыць устаноўленым фактамі або такімі, адносна якіх меркаваньні экспэртаў больш-менш сыходзяцца.
Малавядомая аварыя на 1-м рэактары, трансуранавыя элемэнты і эгіпецкія піраміды, злачыннае маўчаньне і беларуская АЭС. Праверце, ці зможаце Вы адказаць на сем пытаньняў пра найбуйнейшую аварыю ў гісторыі атамнай энэргетыкі і яе наступствы для Беларусі.
Загрузіць яшчэ