9 жніўня Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэньне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру.
Ізраільскі гісторыі і журналіст Шымон Брыман у эфіры Свабоды Premium камэнтуе антысэміцкія заявы прапагандыстаў Беларусі, ацэньвае пагрозы для беларускіх габрэйскіх арганізацый у выніку «зачысткі» грамадзянскай супольнасьці і крытыкуе рэакцыю афіцыйнага Ізраілю на гуманітарны крызіс у Беларусі.
«Не адпавядаюць беларускай сымболіцы, беларускаму народу, беларускай дзяржаве».
У поўны сьпіс юбілейнага дзясятага сэзону ўвайшла 31 кніга, паведамілі ў Беларускім ПЭН-цэнтры. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся творы, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы і выдадзеныя ў 2020 годзе. Сярод прэтэндэнтаў і два аўтары Радыё Свабода.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў выказаў пратэст супраць ліквідацыі Вярхоўным судом Беларускага ПЭН-цэнтру, грубага парушэньня правоў і свабодаў літаратараў і ўсіх грамадзян краіны.
У гадавіну пачатку пратэстаў на «Настоящем времени» пройдзе прэм’ера двух фільмаў беларускіх дакумэнталістаў.
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і наступных падзеяў музыка Лявон Вольскі выпусьціў кліп на ўжо вядомую песьню «Палон» на словы Аляксандра Лукашука. У запісе ўдзельнічалі палітвязьні, іх сваякі, музыкі, мастакі і акторы.
Таксама зь беларускай школьнай праграмы расейскамоўнай літаратуры прыбралі творы вядомых расейскіх пісьменьнікаў Уладзіміра Набокава і Аляксандра Салжаніцына.
Жнівеньскія навінкі беларускіх (і ня толькі) выдавецтваў успрымаюцца як залюстроўе на тле абвостраных пратэставымі настроямі грамадзкіх спрэчак пра ролю і месца роднае мовы.
Пад гадавіну беларускіх пратэстаў мы папрасілі групу беларускіх пісьменьнікаў адказаць для сайту Свабоды на пытаньне: ці і якім чынам падзеі апошняга году паўплывалі на ваша разуменьне Беларусі і/або вашу творчасьць?
Сёньня каля Гарадка на Падляшшы, у месцы, дзе ў 1990—2019 гг. праходзіў беларускі музычны фэстываль «Басовішча», пачынаецца двухдзённы фэстываль беларускай культуры пад назвай Фэстываль абуджаных «Тутака».
Аўтары нашумелага гіта August, які атрымаў новае прачытаньне на фоне драматычных падзеяў мінулагодняга жніўня, стварылі беларускамоўны кліп.
Афіцыйная прэзэнтацыя адбудзецца 9 жніўня. Героямі выданьня сталі журналісты-палітвязьні, а таксама іх калегі, якія зазналі моцнага ціску з боку ўладаў Беларусі.
Сайт, прысьвечаны апазыцыйнаму палітыку, сузаснавальніку партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, стварыла ягоная жонка Вольга.
Галоўны дырыжор Адэскага нацыянальнага тэатру опэры і балету Вячаслаў Чарнуха-Воліч расказаў Свабодзе Premium, чаму ў жніўні 2020-га яму давялося сысьці з пасады галоўнага дырыжора беларускай опэры праз два дні пасьля прызначэньня.
Пачыналі як вулічныя музыкі, з канцэртаў імкнуліся ладзіць шоў, аб’езьдзілі больш за тузін краін Эўропы з канцэртамі, напісалі песьню на верш Уладзімера Караткевіча.
Перавыдадзены выдавецтвам Андрэя Янушкевіча раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» паступіў на склад выдавецтва і даступны да продажу праз сайт выдавецтва.
Пастанову вынес суд Ленінскага раёну Берасьця.
Нядаўна Альгерд Бахарэвіч апублікаваў у выдавецтве «Электронная кнігарня» дзьве электронныя кнігі, «Плошча Перамогі» і «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Свабода пагаварыла зь пісьменьнікам, спрабуючы высьветліць некаторыя пытаньні, зьвязаныя з фарматам, жанрам і тэматыкай ягоных кніг.
Выдавецтва пачало продаж папярэдніх дзьвюх кніг, а трэцюю выпусьціць у сярэдзіне кастрычніка.
Ляўрэатам прэміі Бібліятэчнага фонду Вацлава Гаўла «Парушальнік спакою» (Disturbing the Peace) за 2021 год стаў паэт і выдавец зь Беларусі Дзьмітры Строцаў. У тэксьце паведамленьня аб узнагародзе гаворыцца, што Дзьмітры Строцаў зьяўляецца «сьмелым пісьменьнікам, які знаходзіцца ў небясьпецы».
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру 3 жніўня, паведаміла намесьніца старшыні арганізацыі Тацяна Нядбай.
Фэст пройдзе 6 і 7 жніўня на лясной паляне Барык ля мястэчка Гарадок на Беласточчыне, там, дзе раней праходзілі музычныя фэсты «Басовішча».
Расейская акторка і грамадзкая дзяячка Лія Ахеджакава кажа, што яна не зьвярталася да Аляксандра Лукашэнкі праз сацсеткі і што хоча зьвяртацца толькі да людзей у Беларусі, якія пакутуюць.
27 ліпеня адзначаецца 115 гадоў з дня нараджэньня Ежы Гедройця — выбітнага польскага публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара легендарнага парыскага часопісу «Kultura». Ён памёр у верасьні 2000-га ў Францыі ва ўзросьце 94 гадоў.
Неўзабаве пачнецца аднаўленьне даху Будслаўскага касьцёлу, паведаміў упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак.
Злучаныя Штаты вернуць Украіне, Вугоршчыне, Румыніі і Славаччыне пахавальныя скруткі і рукапісы, выкрадзеныя нацыстамі з габрэйскіх сынагогаў і малельных дамоў у Эўропе падчас Халакосту.
Ян Максімюк гутарыць з паэтам, празаікам і перакладчыкам Сяргеем Прылуцкім, у якога нядаўна выйшла кніга паэзіі «Эўрыдыка не азіраецца».
Пасьля нядаўняга разгрому многіх пісьменьніцкіх і журналісцкіх структураў перад іх чальцамі паўстаў выбар: застацца — і быць кінутымі за турэмныя краты, ці зьехаць — і захаваць свой талент.
Як творчасьць стала формай пратэсту ў Беларусі
Брытанскі рок-музыкант Эрык Клэптан заявіў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у канцэртах, на якія будуць пускаць толькі прышчэпленых ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 гледачоў.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці сёньня ладзіць трансьляцыю чарговых частак кінаанталёгіі Ганны Мацкевіч «Менск 2020»
Рэжысэр цырымоніі адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў у Токіё, комік Кентаро Кобаясі пакінуў пасаду ў выніку скандалу пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце запісу яго выступу 1998 году, дзе ён жартуе на тэму Галакосту.
Разьвітаньне з творцам пройдзе 22 ліпеня ў будынку менскага крэматорыю.
«Цудоўная крама» атрымала наказ ад Міністэрства надзвычайных сытуацый, празь які ўстанова закрыецца ўжо ў ліпені.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратурыСвятлана Алексіевіч заявіла, што ня вернецца ў Беларусь, пакуль там кіруе Аляксандар Лукашэнка.
Папа Рымскі Францішак, у першым пасьля апэрацыі публічным выступе, заклікаў, сярод іншага, да міру і дыялёгу на Кубе, дзе разгарнуліся беспрэцэдэнтныя пратэстныя выступы, што ахапілі ўсю краіну.
Уладальнікам Залатой пальмавай галіны, галоўнай узнагароды 74-га Канскага кінафэстывалю, стаў фільм жанру body horror «Тытан» францускай рэжысэркі Жуліі Дзюкурно.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Беларускіх кнігароў падазравалі ва ўхіленьні ад падаткаў у буйных памерах. Як паведаміў Свабодзе дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі, сёньня ён наведаў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў, дзе даведаўся пра спыненьне справы.
Летась упершыню за апошнія некалькі гадоў на сцэну «Славянскага базару ў Віцебску» вярнуўся Дзень украінскай культуры. Тады, нягледзячы на эпідэмію каранавірусу, у Беларусь прыехала вялікая каманда ўкраінскіх выканаўцаў.
Ва Ўроцлаве ў Польшчы прайшла публічная размова ляўрэатак Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятланы Алексіевіч і Вольгі Такарчук, у якой пісьменьніцы адказвалі на пытаньні мадэратарак Манікі Алейнік і Магдалены Сьроды, а таксама на пытаньні, прысланыя праз інтэрнэт загадзя, і ад слухачоў у залі.
Прапануем паглядзець прамую трансьляцыю дыскусіі дзьвюх уладальніц Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры — Сьвятланы Алексіевіч зь Беларусі (2015) і Вольгі Такарчук з Польшчы (2018).
Расейскі рок-музыка і актор Пётар Мамонаў 15 ліпеня памёр на 71-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя.
Беларусы Беластоку шмат гадоў дамагаюцца рэстаўрацыі тэатральных палотнаў, музэй абяцае зрабіць гэта, а пакуль адлічбаваў дэкарацыі.
Учора да поўначы Сьвятлана Алексіевіч мела ляцець з Бэрліну ва Ўроцлаў на імпрэзу з удзелам іншай нобэлеўскай ляўрэаткі, польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук. На лётнішчы яе затрымалі з прычыны таго, што пры ёй, маўляў, была бомба. Пра гэта паведамляе ў Фэйсбуку Фундацыя Вольгі Такарчук.
За апошнія 10 месяцаў палітычных рэпрэсій Беларускай радзе культуры з дапамогай неабыякавых людзей удалося падтрымаць звыш 600 чалавек са сфэры культуры.
На 74-м Канскім кінафэстывалі ў рамках «адмысловага паказу» адбылася прэм’ера фільму «Бабін яр. Кантэкст» Сяргея Лазьніцы, украінскага рэжысэра беларускага паходжаньня.
Ян Максімюк размаўляе з Паўлам Станкевічам, старшынём фонду «Тутака» на Падляшшы і арганізатарам «Фэстывалю абуджаных» каля Гарадка, у тым самым месцы, дзе ў 1990–2019 гадах адбываўся беларускі музычны фэстываль «Басовішча».
Загрузіць яшчэ