Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Intelligency выпусьціў кліп-казку на песьню «Беларуская малiтва»


Гурт электроннай музыкі Intelligency
Гурт электроннай музыкі Intelligency

Аўтары нашумелага гіта August, які атрымаў новае прачытаньне на фоне драматычных падзеяў мінулагодняга жніўня, стварылі беларускамоўны кліп.

Дзеяньне адбываецца ўначы ў сюрэалістычнай дэкарацыі на закінутым заводзе. Натхняліся музыкі беларускім лялечным тэатрам.

«Мы пераасэнсавалі ідэю традыцыйнай батлейкі. Уяўленьні людзей аб улакаваньні сьвету ўскладніліся, таму і наша батлейка выглядае па-новаму. У якасьці карцін раю мы выкарыстоўвалі працы сучаснай мастачкі Насты Рыдлеўскай, а строі і аксэсуары для галоўных герояў далі актуальныя дызайнэры», — расказалі аўтары відэа, рэжысэры прадакшну DVAcinema Маша Манакова і Дзьмітры Ляўкоўскі.

Па іх словах, здымкі праходзілі ў самую кароткую ноч у годзе. У выніку атрымалася «страшная казка пра сучасную беларускую рэальнасьць», напоўненая мэтафарамі і сімбалямі.

У кліпе зьяўляецца і самі ўдзельнікі каманды ў вобразе сучасных «Брэмэнскіх музыкаў», якія і распавядаюць гэтую казку.

«Заўсёды хацелася напісаць нетыповую для сябе кампазыцыю, ды яшчэ і на беларускай мове. Спадзяемся, слухачу спадабаецца такі некалькі асобны ад нашай творчасьці беларускі вайб. Хочацца верыць, што гэта будзе адзін з самых гучных, яркіх і цікавых рэлізаў у электроннай музыцы на беларускай мове за апошнія гады», — разьлічваюць менчукі.

Летась 19 чэрвеня гітарыст менскага электроннага гурту Intelligency Яўген Мурашка вяртаўся дадому пасьля адзначэньня абароны магістарскай дысэртацыі. У раёне плошчы Якуба Коласа яго затрымаў АМАП.

Сілавікі не патлумачылі, за што яго забіраюць, ніхто не назваўся і не паказаў дакумэнтаў. У аўтазаку яму стала кепска і ён страціў прытомнасьць пасьля выгрузкі затрыманых у міліцыі.

У прытомнасьць хлопец прыйшоў толькі ў «хуткай», якую хтосьці выклікаў. Дадому ён дабіраўся на папутках. Пасьля затрыманьня ў яго засталіся сінякі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG