Нядаўна Альгерд Бахарэвіч апублікаваў у выдавецтве «Электронная кнігарня» дзьве электронныя кнігі, «Плошча Перамогі» і «Тэатр шчасьлівых дзяцей». Свабода пагаварыла зь пісьменьнікам, спрабуючы высьветліць некаторыя пытаньні, зьвязаныя з фарматам, жанрам і тэматыкай ягоных кніг.
Выдавецтва пачало продаж папярэдніх дзьвюх кніг, а трэцюю выпусьціць у сярэдзіне кастрычніка.
Ляўрэатам прэміі Бібліятэчнага фонду Вацлава Гаўла «Парушальнік спакою» (Disturbing the Peace) за 2021 год стаў паэт і выдавец зь Беларусі Дзьмітры Строцаў. У тэксьце паведамленьня аб узнагародзе гаворыцца, што Дзьмітры Строцаў зьяўляецца «сьмелым пісьменьнікам, які знаходзіцца ў небясьпецы».
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру 3 жніўня, паведаміла намесьніца старшыні арганізацыі Тацяна Нядбай.
Фэст пройдзе 6 і 7 жніўня на лясной паляне Барык ля мястэчка Гарадок на Беласточчыне, там, дзе раней праходзілі музычныя фэсты «Басовішча».
Расейская акторка і грамадзкая дзяячка Лія Ахеджакава кажа, што яна не зьвярталася да Аляксандра Лукашэнкі праз сацсеткі і што хоча зьвяртацца толькі да людзей у Беларусі, якія пакутуюць.
27 ліпеня адзначаецца 115 гадоў з дня нараджэньня Ежы Гедройця — выбітнага польскага публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара легендарнага парыскага часопісу «Kultura». Ён памёр у верасьні 2000-га ў Францыі ва ўзросьце 94 гадоў.
Неўзабаве пачнецца аднаўленьне даху Будслаўскага касьцёлу, паведаміў упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак.
Злучаныя Штаты вернуць Украіне, Вугоршчыне, Румыніі і Славаччыне пахавальныя скруткі і рукапісы, выкрадзеныя нацыстамі з габрэйскіх сынагогаў і малельных дамоў у Эўропе падчас Халакосту.
Ян Максімюк гутарыць з паэтам, празаікам і перакладчыкам Сяргеем Прылуцкім, у якога нядаўна выйшла кніга паэзіі «Эўрыдыка не азіраецца».
Пасьля нядаўняга разгрому многіх пісьменьніцкіх і журналісцкіх структураў перад іх чальцамі паўстаў выбар: застацца — і быць кінутымі за турэмныя краты, ці зьехаць — і захаваць свой талент.
Як творчасьць стала формай пратэсту ў Беларусі
Брытанскі рок-музыкант Эрык Клэптан заявіў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у канцэртах, на якія будуць пускаць толькі прышчэпленых ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 гледачоў.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці сёньня ладзіць трансьляцыю чарговых частак кінаанталёгіі Ганны Мацкевіч «Менск 2020»
Рэжысэр цырымоніі адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў у Токіё, комік Кентаро Кобаясі пакінуў пасаду ў выніку скандалу пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце запісу яго выступу 1998 году, дзе ён жартуе на тэму Галакосту.
Разьвітаньне з творцам пройдзе 22 ліпеня ў будынку менскага крэматорыю.
«Цудоўная крама» атрымала наказ ад Міністэрства надзвычайных сытуацый, празь які ўстанова закрыецца ўжо ў ліпені.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратурыСвятлана Алексіевіч заявіла, што ня вернецца ў Беларусь, пакуль там кіруе Аляксандар Лукашэнка.
Папа Рымскі Францішак, у першым пасьля апэрацыі публічным выступе, заклікаў, сярод іншага, да міру і дыялёгу на Кубе, дзе разгарнуліся беспрэцэдэнтныя пратэстныя выступы, што ахапілі ўсю краіну.
Уладальнікам Залатой пальмавай галіны, галоўнай узнагароды 74-га Канскага кінафэстывалю, стаў фільм жанру body horror «Тытан» францускай рэжысэркі Жуліі Дзюкурно.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Беларускіх кнігароў падазравалі ва ўхіленьні ад падаткаў у буйных памерах. Як паведаміў Свабодзе дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі, сёньня ён наведаў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў, дзе даведаўся пра спыненьне справы.
Летась упершыню за апошнія некалькі гадоў на сцэну «Славянскага базару ў Віцебску» вярнуўся Дзень украінскай культуры. Тады, нягледзячы на эпідэмію каранавірусу, у Беларусь прыехала вялікая каманда ўкраінскіх выканаўцаў.
Ва Ўроцлаве ў Польшчы прайшла публічная размова ляўрэатак Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятланы Алексіевіч і Вольгі Такарчук, у якой пісьменьніцы адказвалі на пытаньні мадэратарак Манікі Алейнік і Магдалены Сьроды, а таксама на пытаньні, прысланыя праз інтэрнэт загадзя, і ад слухачоў у залі.
Прапануем паглядзець прамую трансьляцыю дыскусіі дзьвюх уладальніц Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры — Сьвятланы Алексіевіч зь Беларусі (2015) і Вольгі Такарчук з Польшчы (2018).
Расейскі рок-музыка і актор Пётар Мамонаў 15 ліпеня памёр на 71-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя.
Беларусы Беластоку шмат гадоў дамагаюцца рэстаўрацыі тэатральных палотнаў, музэй абяцае зрабіць гэта, а пакуль адлічбаваў дэкарацыі.
Учора да поўначы Сьвятлана Алексіевіч мела ляцець з Бэрліну ва Ўроцлаў на імпрэзу з удзелам іншай нобэлеўскай ляўрэаткі, польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук. На лётнішчы яе затрымалі з прычыны таго, што пры ёй, маўляў, была бомба. Пра гэта паведамляе ў Фэйсбуку Фундацыя Вольгі Такарчук.
За апошнія 10 месяцаў палітычных рэпрэсій Беларускай радзе культуры з дапамогай неабыякавых людзей удалося падтрымаць звыш 600 чалавек са сфэры культуры.
На 74-м Канскім кінафэстывалі ў рамках «адмысловага паказу» адбылася прэм’ера фільму «Бабін яр. Кантэкст» Сяргея Лазьніцы, украінскага рэжысэра беларускага паходжаньня.
Ян Максімюк размаўляе з Паўлам Станкевічам, старшынём фонду «Тутака» на Падляшшы і арганізатарам «Фэстывалю абуджаных» каля Гарадка, у тым самым месцы, дзе ў 1990–2019 гадах адбываўся беларускі музычны фэстываль «Басовішча».
Ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч і Вольга Такарчук возьмуць удзел у дыскусіі з гледачамі 15 ліпеня на Нацыянальным музычным форуме ва Ўроцлаве.
Дакумэнтальны фільм пра беларускія пратэсты «Кураж» меў прэм’еру на Бэрлінскім кінафэстывалі. Яго паказвалі шмат у якіх краінах Эўропы. Але не ў Беларусі.
У Нацыянальным тэатры опэры і балету працягваюцца палітычна матываваныя звальненьні. Днямі адтуль быў вымушаны пайсьці хармайстар Іван Цітоў.
Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Беларусі без тлумачэньня прычынаў адмовілі Саседаву ва ўезьдзе ў краіну напярэдадні ягонага візыту ў Віцебск. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.
У нядзелю 11 ліпеня ў рамках Міжнароднага тыдня беларускай культуры ў Вільні прайшоў канцэрт «Культура мацней за дыктатуру!»
Адразу тры новыя паэтычныя выданьні прэзэнтуюць у Кіеве у дзень беларускага мастацтва, які арганізаваны ініцыятывай Free Belarus Center.
Выйшла з друку кніга-летапіс «...кропка». Яе аўтар — паэт, пісьменьнік, навуковец-вынаходнік і ў мінулым футбаліст Алесь Клышка.
Чаму гісторыя пра піянэрскі лягер так нагадвае цяперашнюю Беларусь
Беларуская опэрная зорка Маргарыта Ляўчук 7 ліпеня 2021 выступіла з канцэртам у Празе ў канцэртнай залі Праскага сымфанічнага аркестру — касьцёле Сьвятых Шымана і Юды.
Ян Максімюк размаўляе з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам пра кнігу яго выбранай паэзіі ў польскім перакладзе.
Бібліятэчны фонд Вацлава Гаўла абвясьціў сёньня, што пераможцам прэміі «Парушальнік спакою» (Disturbing the Peace ) за 2021 год стаў беларускі паэт і выдавец Дзьмітры Строцаў.
«Роскомнадзор» заблякаваў базаваны ў Эстоніі сайт пра марыйцаў і фіна-вугорскія народы MariUver. Пра гэта паведамляецца у групе сайта ў Фэйсбуку.
Група артыстаў Купалаўскага, якія праз рэпрэсіі пакінулі тэатар, закрыюць 101-ы сэзон онлайн.
Рэдакцыя ўкраінскага тэлеканалу заявіла, што зьвязвае забарону «са спробай рэжыму Лукашэнкі ўзмацніць цэнзуру».
Сёньня памёр актор менскага тэатру імя Горкага Ігар Андрэеў , яму было 69 гадоў
Міжнародны Канскі кінафэстываль, які з прычыны пандэміі пройдзе ўпершыню ад 2019 году, адкрываецца сёньня на Блакітным беразе Францыі.
Адзін з каналаў часткова належыць дзейнаму прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму.
Міжнародны тыдзень беларускай культуры праходзіць з 5 па 11 ліпеня.
Загрузіць яшчэ