Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру 3 жніўня


Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру 3 жніўня, паведаміла намесьніца старшыні арганізацыі Тацяна Нядбай.

«Стала вядома, што суд па ліквідацыі Беларускага ПЭНу прызначаны на 3 жніўня. Даведаліся, бо самі тэлефанавалі ў прыёмную. Ніякіх пісьмовых апавяшчэньняў пакуль не атрымлівалі», — напісала Нядбай у Фэйсбуку.

14 ліпеня сілавікі правялі ператрус па юрыдычным адрасе Беларускага ПЭН-цэнтру. У прадстаўнікоў ГУБАЗіК МУС была пастанова на ператрус, падпісаная генэральным пракурорам. У сувязі з пандэміяй каранавірусу арганізацыя ўжо больш за год працуе ў дыстанцыйным рэжыме, таму па юрыдычным адрасе нікога з супрацоўнікаў не было.

Паводле Тацяны Нядбай, сілавікі правялі ператрус у іншай арганізацыі, у якой такі самы юрыдычны адрас, канфіскавалі ўсю тэхніку. ПЭН-цэнтру, які ўзначальвае нобэлеўская ляўрэатка ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, вядома аб узбуджэньні справы па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на спрычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).

19 ліпеня стала вядома пра арышт рахункаў Беларускага ПЭН-цэнтру, а 22 ліпеня зьявілася інфармацыя, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG