Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэр Лазьніца: «Я вельмі хацеў бы, каб гэтыя абцугі, якія сьціснулі беларусаў, зьніклі»


Сяргей Лазьніца

На 74-м Канскім кінафэстывалі ў рамках «адмысловага паказу» адбылася прэм’ера фільму «Бабін яр. Кантэкст» Сяргея Лазьніцы, украінскага рэжысэра беларускага паходжаньня.

Падчас фэстывалю рэжысэр даў Радыё Свабода інтэрвію, у якім, сярод іншага, выказаў сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі.

— Вы нарадзіліся ў Беларусі. Цяпер Беларусь не пакідае старонкі сусьветных СМІ. Як вы перажылі гэты і мінулы год і ці былі ў вас ідэі зьняць фільм пра падзеі ў Беларусі?

— Я зьняў фільм пра Беларусь. Гэта фільм «У тумане» паводле аповесьці Васіля Быкава. На мой погляд, ён вельмі дакладна раскрыў і абмаляваў беларускага пэрсанажа. Вядома, я вельмі хвалююся і вельмі спачуваю тым людзям, якія апынуліся ў такой сытуацыі, але мне здаецца, што гэта ўжо безнадзейна.

Кадар зь фільму Сяргея Лазьніцы «Ў тумане»
Кадар зь фільму Сяргея Лазьніцы «Ў тумане»

Хоць такое ж пачуцьцё было і ў савецкія часы, а потым раптам усё зьнікла. Таму я вельмі хацеў бы, каб гэтыя абцугі, якія сьціснулі беларусаў, зьніклі. Гэта тычыцца ня толькі чалавека, які называе сябе прэзыдэнтам, але і людзей, якія выконваюць яго волю.

Страшна, што ёсьць такія людзі, і здаецца, што іх шмат, хто гатовыя быць катамі і катаваць уласны народ. Мне здаецца, сусьветнай супольнасьці неабходна перагледзець свае погляды на палітыку ў іншых краінах.

Падчас Нюрнбэрскага працэсу ўзьнікла паняцьце генацыду і яшчэ адно паняцьце — злачынстваў супраць чалавечнасьці. Сёньня мы зьяўляемся сьведкамі гэтых злачынстваў супраць чалавечнасьці, таму зараз трэба як мінімум пачаць працэс і дзейнічаць!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG