Фонд паведамляе, што сёньняшнюю трансьляцыю прысьвячае двум канкрэтным людзям са сфэры культуры, якія апынуліся разам са сваімі сем’ямі ў складанай сытуацыі.
Адзін зь іх у Беларусі — за кратамі, а дома — жонка з малымі дзецьмі (дачка толькі нарадзілася).
Другі паўгода ў Беларусі ня меў працы, перажыў затрыманьне, вырашыў з жонкай і двума малымі дзецьмі (сын толькі нарадзіўся) выехаць з краіны.
Сродкі ад сёньняшняй трансьляцыі будуць перададзеныя ў гэтыя семʼі — паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.
Пачатак трансьляцыі — а 20 гадзіне.