Амэрыканскае вайсковае камандаваньне прынесла прабачэньні за сьмерць грамадзянскіх асоб пры ўдары дрона ў Кабуле 29 жніўня, калі спрабавалі забіць тэрарыста-самагубцу з групоўкі «Ісламская дзяржава».
У Менску абвясьцілі прысуд 34-гадоваму мужчыну, які абвінавачваўся ў жорсткім абыходжаньні з жывёлай, што прывяло да яе гібелі.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце сьмерці актывіста Рамана Бандарэнка прыпынілі.
16 верасьня ў групу кампаній ViM Union прыйшлі зь ператрусамі сілавікі. Кампаніі канкуруюць зь дзяржаўнай установай «Белмытнясэрвіс».
Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала беларускую валянтэрку Алену Жаркевіч, якая дапамагала легалізавацца ва Ўкраіне беларусам-уцекачам, і разам зь ёй яшчэ чатырох грамадзян Беларусі.
Беларускія кібэрпартызаны апублікавалі аўдыёзапіс з сэлектарнай нарады, якую 6 жніўня 2020 году праводзіў тагачасны міністар унутраных спраў Юры Караеў.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу паводле арт. 370 КК (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў) за пашкоджаньне знаку з выявай герба на мяжы з Украінай.
Адкарэктавалі пералік краін, грамадзянам якіх дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз аэрапорты. Зьніклі некаторыя «непрыязныя» дзяржавы, вакантныя месцы занялі іншыя.
На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі фільм пад назвай «Неблагородное семейство». У ім расказвалі пра людзей, якіх вінавацяць у тым, што яны закідалі кактэйлямі Молатава дом дэпутата Алега Гайдукевіча.
Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, інцыдэнт адбыўся на ўчастку Пінскага памежнага атраду.
Макар Малахоўскі, якога польская паліцыя затрымлівала на выходныя на запыт уладаў Беларусі, расказаў Свабодзе, чаму паехаў зь Беларусі і што ня так запытам у Інтэрпол.
«Давайце арганізуем сур’ёзны рэйд, і каб ужо ўсё»,— гаворыць падчас тэлефоннай размовы голас, падобны да голасу прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Натальлі Эйсмант, як мяркуецца, кіраўніку менскага АМАПу Дзьмітрыю Балабу.
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны ў часе антытэрарыстычных вучэньняў у Ровенскай вобласьці знайшлі схованку з вайсковай зброяй і выбухоўкай.
Вайсковыя аташэ амаль з двух дзясяткаў краін назіраюць за ходам беларуска-расейскіх манэўраў на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.
Старшыня праўленьня Беларускага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў, які на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, трапіў ва ўкраінскую базу «Миротворець».
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
У нядзелю ўвечары польская паліцыя затрымала пад Варшавай беларускага актывіста Макара Малахоўскага, які ўвосень 2020 году выехаў у Польшчу ад перасьледу з боку беларускіх уладаў.
Артыстаў «Вольнага хору» спынілі падчас выкананьня песьні «Муры» ў падтрымку асуджаных сябраў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака перад гандлёвым цэнтрам Złote Tarasy ў цэнтры Варшавы.
Адхіленага рашэньнем Міжнароднай фэдэрацыі хакею на 5 гадоў ад спартовай дзейнасьці Дзьмітрыя Баскава таксама вывелі са складу рады дырэктараў Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ).
Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol з дапамогай кібэрпартызанаў абнародавала чарговыя факты злоўжываньня паўнамоцтвамі з боку сілавікоў.
Пасажырскі двухматорны самалёт L-410 зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў Іркуцкай вобласьці. Паводле папярэдніх зьвестак, на борце знаходзіліся 14 пасажыраў і двое пілётаў. Тры пасажыры і пілёт загінулі.
Грамадзянін Расеі Аляксандр Франчэці быў затрыманы ў аэрапорце Прагі паводле міжнароднага ордэру на арышт, выдадзенага на просьбу Ўкраіны.
Пра гэта паведамляюць Эўрарадыё і гомельскае онлайн-выданьне «Флагшток»
У сяле Паграбы Броварскага раёну знайшлі мёртвым судзьдзю з Кіева. Ён вёў рэзанансную справу забойства журналіста Паўла Шарамета.
Былога кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Віктара Фенчука затрымалі яшчэ на 10 сутак — у дадатак да ранейшых 12-ці.
У рамках вучэньняў «Захад-2021» расейскія самалёты-бамбавікі Ту-22М3 нанесьлі ўдары па цэлях на палігоне «Ружанскі», паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.
Рашэньнем Полацкага райвыканкаму «пераўтвораныя» назвы помнікаў прыроды мясцовага значэньня.
Былы старшыня Беларускай тэлевізіі, а цяпер кіраўнік «Белай Русі» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька лічыць, што прыхільнікі ўлады ў нейкі момант страцілі кантроль над інтэрнэт і дазволілі ўмешвацца ва ўнутраныя справы «гістарычным ворагам».
Беларускі бок вярнуў больш за тры дзясяткі іншаземцаў, якія ў сярэдзіне жніўня атабарыліся на мяжы з Польшчай, паведаміла кіраўніцтва Прыбужанскага памежнага атраду.
11 верасьня 2001 году 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі чатыры пасажырскіх самалёта і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт. Пачалася эпоха беспрэцэдэнтных захадаў бясьпекі і пашыраных паўнамоцтваў спэцслужбаў.
Ператрусы прайшлі 9 верасьня ў некалькіх пэнсіянэрак, якіх раней судзілі за чытаньне беларускіх кніг, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Супрацоўнік Ленінскага РАУС Магілёва Раман Міранкоў памёр 9 верасьня ў Магілёўскай гарадзкой лякарні хуткай мэдычнай дапамогі ад раненьня ў галаву.
Для сумеснага баявога дзяжурства ў складзе нядаўна створанага вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі заступілі зэнітна-ракетныя і авіяцыйныя падразьдзяленьні дзьвюх краін.
За сваю пазыцыю страціў пасаду дырэктар школы № 44 Віцебску Сяргей Піталенка. На леташніх прэзыдэнцкіх выбарах ён быў старшынём камісіі, якую адміністрацыя раёну схіляла перарабіць пратакол.
7 верасьня ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёну загарэлася хата 85-гадовай ткальлі Сьцепаніды Сьцепанюк, народнага майстра Беларусі.
Паводле ўдзельніка, усяго на імпрэзе пад Барысавам было каля 70 чалавек, у тым ліку іншаземцы. Яно пачалося 3 верасьня і мела працягвацца дзесяць дзён.
Асуджаны кажа, што ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было. Ён думаў, што ў кватэру ломяцца бандыты.
Берасьцейскі блогер Аляксей Голікаў, які падтрымліваў Лукашэнку падчас леташніх пратэстаў, апублікаваў відэа, у якім распавёў пра развод з жонкай-«бэчэбэшніцай».
Кіраўніка фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава дыскваліфікавалі пасьля дзесяцімесячнага расьсьледаваньня Дысцыплінарнай камісіі Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF), якая палічыла, што Баскаў парушае Кодэкс паводзінаў фэдэрацыі.
Прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных справаў заявіў, што Польшча не выдавала візы Юрыю Васкрасенскаму, які прыехаў на Эканамічны форум у Карпач (Ніжняя Сілезія).
Здарэньне адбылося яшчэ 3 верасьня на памежным пераходзе Грыгароўшчына — Па́тэрніекі, але паведамленьне пра яго зьявілася толькі сёньня.
Першага верасьня беларускія ўлады абнавілі сьпіс так званых дармаедаў. Тыя, хто ў яго трапіў, будуць аплачваць паводле поўных тарыфаў газ, ацяпленьне і гарачую ваду. Прагназуецца, што плацежкі для гэтых людзей вырастуць прыкладна ў 5 разоў.
Амэрыканскі тэлеканал CNN раскрыў некаторыя дэталі апэрацыі супраць вагнэраўцаў, якіх беларускія сілавікі затрымалі пад Менскам напярэдадні выбараў.
На выбарчым участку, уладкаваным у жніўні 2020 у ягонай школе, Лукашэнка перамог толькі дзякуючы адсутнасьці незалежнага назіраньня, сьцьвярджае адзін з назіральнікаў, які працаваў у асноўны дзень выбараў.
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
У былой вядоўцы БТ Кацярыны Пытлевай сілавікі правялі ператрус, у выніку якога выламаныя ўваходныя і міжпакаёвыя дзьверы, парэзаныя вясельныя фатаздымкі, вываленыя па ўсёй кватэры рэчы.
Праваабарончае аб’яднаньне індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» праіснавала 15 гадоў — рашэньнем Міністэрства юстыцыі арганізацыю зарэгістравалі 17 лютага 2006 году.
Экс-карэспандэнт Tribuna.com Андрэй Маслоўскі знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна і чакае суду па адміністрацыйнай справе.
Здарэньне адбылося ў 72-м Аб’яднаным вучэбным цэнтры, што каля Барысава.
Загрузіць яшчэ