Позна ўвечары ў пятніцу 16-гадоваму іракцу, які быў у цяжкім стане, удалося разам зь сям’ёй перабрацца зь Беларусі на польскі бок. Але неўзабаве ўсю сямʼю польскія памежнікі вярнулі ў Беларусь. Уначы 16-гадовы хлопец памёр, — паведаміў польскі фонд «Выратаваньне».
У Беларусі не спыняецца перасьлед удзельнікаў мірных пратэстаў. Апошнімі днямі ў іх ліку і шматлікія актывісты прафсаюзнага руху.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў у Нью-Ёрку на 76-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Сярод іншага ён параіў «перастаць павучаць» беларусаў.
Самі вынікі пакуль не публікуюць.
Зьявілася інфармацыя, што ў Менску затрыманы вядомы бізнэсовец, уладальнік гандлёвых цэнтраў «Тытан», «Цівалі» і «Трум».
Сытуацыю зь мігрантамі на мяжы Беларусі і Эўразьвязу Аляксандар Лукашэнка назваў «гуманітарнай катастрофай». Пра гэта ён заявіў на нарадзе з кіраўнікамі сілавога блёку.
Журналіст Дзяніс Івашын напісаў жонцы Вользе ліст у дзень, калі споўнілася паўгода пасьля ягонага затрыманьня. Ён расказвае пра вясёлку за кратамі і заняткі спортам.
Наплыў мігрантаў у Эўропу праз тэрыторыю Беларусі працягнуўся і ў выходныя. У Польшчы затрымалі сырыйцаў зь Нямеччыны, а ў Літве зь лягеру ўцяклі звыш 20 мігрантаў.
За два месяцы з цэнтра па ўтрыманьні мігрантаў у Латвіі зьбеглі 85 мігрантаў, якія трапілі ў краіну празь беларускую мяжу. У цэнтры аб’яўлены карантын, што выклікала пратэсты з боку грамадзян Ірака і Ірана, якія там утрымліваюцца.
Дзіця было хворым яшчэ да прыбыцьця ў Літву празь Беларусь.
Прынамсі 50 паўстанцаў Хуці і жаўнераў урадавых войскаў Емэну загінулі ў выніку абвастрэньня баёў за горад Марыб — ключавое поле бітвы 7-гадовага канфлікту.
Ён забіваў пераможны гол Нідэрляндам і некалькі гадоў быў адным з найбольш моцных і пазнавальных гульцоў зборнай Беларусі.
Як найменей восем чалавек, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку самагубнага тэракту ў сталіцы Самалі.
У нямецкім рэгіёне Ўсходні Брандэнбург непадалёк ад Бэрліна скончыліся месцы ў прыёму ўцекачоў, а людзі ўсё прыбываюць.
На пераходзе паміж Меднікамі і Каменным Логам паабапал мяжы сабралася вялікая чарга грузавікоў.
За апошні месяц украінскія памежнікі спынілі некалькі спробаў перамяшчэньня кантрабанды беларускага тытуню ва Ўкраіну.
Польшча 23 верасьня завярнула ў Беларусь 271 мігранта, затрымалі 5 праваднікоў.
14 чалавек удалося выратаваць пасьля таго, як група сарвалася і праляцела ўніз каля ста мэтраў.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі сям’ю — Кацярыну і Аляксандра (імёны зьмененыя ў мэтах бясьпекі). Пасьля ператрусу і допыту ў Сьледчым камітэце іх арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Ён увесь тэрмін правёў у ЦІП на Акрэсьціна, яна трапіла яшчэ і ў ІЧУ Баранавічаў.
Нічога канкрэтнага ў сваёй заяве Камітэт дзяржаўнай бясьпекі не прыводзіць, толькі анансуе спэцрэпартаж на тэлевізіі.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода сястра Вадзіма Дубойскага. Гэтую навіну яна даведалася ад адваката.
Сілавікі за апошнія дні затрымалі паўтара дзясятка рабочых – удзельнікаў страйку. Праваабаронцы пакуль ня ведаюць, што канкрэтна ставяць ім у віну.
У ЗША знайшлі мёртвай Габі Пэтыта — маладую жанчыну, якая не вярнулася з падарожжа з жаніхом. Той прыехаў дадому адзін, адмовіўся адказваць на пытаньні, а потым таксама зьнік.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні рабочых, якія заяўлялі пра страйк.
Дзякуючы зьлітай базе званкоў ад «кібэрпартызанаў» многія даведаліся, што на іх даносілі суседзі і нават блізкія. Пагаварылі зь дзяўчынай, на якую прыйшло 7 даносаў.
У Хабараўскім краі з радараў зьнік вайскова-транспартны самалёт Ан-26. На борце самалёта шэсьць чалавек.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ня ведае, хто можа стаяць за замахам на жыцьцё свайго сябра Сяргея Шэфіра, але гэта ніякім чынам не паўплывае на моц ягонай каманды.
Непадалёк вёскі Лесьнікі Кіеўскай вобласьці з аўтамата абстралялі аўтамабіль Сяргея Шэфіра, першага дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
На мяжы Беларусі з суседнімі краінамі на захадзе і паўночным захадзе працягваецца міграцыйны крызіс. Штодня мігранты робяць спробы трапіць у Эўразьвяз нелегальна.
Падпалкоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі ў адстаўцы Валер Костка і Сяргей Аніська праз суд аспрэчаць указ аб пазбаўленьні іх званьняў. У верасьні ім паведамілі, што ў іх скарачаецца пэнсія.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэньне, у адпаведнасьці зь якімі шэраг асобаў ўзнагароджаныя мэдалём «За працоўныя заслугі» за «значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону сувэрэнітэту, кансалідацыю беларускага грамадзтва».
На востраве Пальма, які ўваходзіць у архіпэляг Канарскія выспы, прачнуўся вулькан Кумбрэ Віеха. Апошні раз вывяржэньні ў гэтым раёне былі 50 гадоў таму, у 1971 годзе. Вульканолягі кажуць, што выкіды лавы дасягаюць вышыні 300-350 мэтраў. Ужо адбылася эвакуацыя 5 тысяч чалавек.
Падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Расеі, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях «Захад-2021» у Беларусі, выпраўляюцца да месцаў пастаяннай дысьлякацыі.
У казаскім горадзе Алматы мужчына адкрыў стральбу па супрацоўніках паліцыі і судовых выканаўцах, паведамляюць ТАСС і Tengrinews са спасылкай на паліцыю. Пяць чалавек загінулі.
19 верасьня польскія памежнікі знайшлі 3 трупы мігрантаў на мяжы, беларускія паведамілі пра 1 знойдзены труп са свайго боку мяжы. Польскі бок кажа, што беларускія памежнікі не рэагавалі на апавяшчэньні пра цела на зямлі.
На канарскім востраве Пальма ў Атлянтычным акіяне з прычыны вывяржэньня вулькана Кумбрэ Віеха эвакуавалі каля пяці тысяч чалавек, у тым ліку паўтысячы турыстаў.
Паводле зьвестак літоўскай паліцыі, спроба ўцёкаў адбылася 19 верасьня.
П'яная маці пабіла сына так моцна, што той памёр.
У нядзелю, 19 верасьня, было зроблена 276 спробаў нелегальнага перасячэньня польскай мяжы з боку Беларусі.
У Пермскім унівэрсытэце адбылася страляніна, частка студэнтаў і выкладчыкаў зачыняліся ў аўдыторыях, паведамілі «РИА Новости» ў прэс-службе ўнівэрсытэту.
Амаль уся група мігрантаў трапіла ў шпіталь, на мяжы іх ратавалі адначасова некалькі службаў.
Сёньня ў польскіх і беларускіх сродках масавай інфармацыі зьявілася некалькі паведамленьняў пра трагічныя здарэньні ў раёне беларуска-польскай мяжы.
Бандыты патрабуюць вялікага выкупу ў сваякоў захопленых.
Паліцыю на ўчастак выклікаў сам кандыдат.
Такой вялікай колькасьці мігрантаў сёлета Польшча яшчэ ня бачыла.
Амэрыканскае вайсковае камандаваньне прынесла прабачэньні за сьмерць грамадзянскіх асоб пры ўдары дрона ў Кабуле 29 жніўня, калі спрабавалі забіць тэрарыста-самагубцу з групоўкі «Ісламская дзяржава».
У Менску абвясьцілі прысуд 34-гадоваму мужчыну, які абвінавачваўся ў жорсткім абыходжаньні з жывёлай, што прывяло да яе гібелі.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце сьмерці актывіста Рамана Бандарэнка прыпынілі.
16 верасьня ў групу кампаній ViM Union прыйшлі зь ператрусамі сілавікі. Кампаніі канкуруюць зь дзяржаўнай установай «Белмытнясэрвіс».
Загрузіць яшчэ