Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны ў часе антытэрарыстычных вучэньняў у Ровенскай вобласьці знайшлі схованку з вайсковай зброяй і выбухоўкай.
Вайсковыя аташэ амаль з двух дзясяткаў краін назіраюць за ходам беларуска-расейскіх манэўраў на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.
Старшыня праўленьня Беларускага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў, які на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, трапіў ва ўкраінскую базу «Миротворець».
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
У нядзелю ўвечары польская паліцыя затрымала пад Варшавай беларускага актывіста Макара Малахоўскага, які ўвосень 2020 году выехаў у Польшчу ад перасьледу з боку беларускіх уладаў.
Артыстаў «Вольнага хору» спынілі падчас выкананьня песьні «Муры» ў падтрымку асуджаных сябраў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака перад гандлёвым цэнтрам Złote Tarasy ў цэнтры Варшавы.
Адхіленага рашэньнем Міжнароднай фэдэрацыі хакею на 5 гадоў ад спартовай дзейнасьці Дзьмітрыя Баскава таксама вывелі са складу рады дырэктараў Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ).
Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol з дапамогай кібэрпартызанаў абнародавала чарговыя факты злоўжываньня паўнамоцтвамі з боку сілавікоў.
Пасажырскі двухматорны самалёт L-410 зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў Іркуцкай вобласьці. Паводле папярэдніх зьвестак, на борце знаходзіліся 14 пасажыраў і двое пілётаў. Тры пасажыры і пілёт загінулі.
Грамадзянін Расеі Аляксандр Франчэці быў затрыманы ў аэрапорце Прагі паводле міжнароднага ордэру на арышт, выдадзенага на просьбу Ўкраіны.
Пра гэта паведамляюць Эўрарадыё і гомельскае онлайн-выданьне «Флагшток»
У сяле Паграбы Броварскага раёну знайшлі мёртвым судзьдзю з Кіева. Ён вёў рэзанансную справу забойства журналіста Паўла Шарамета.
Былога кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Віктара Фенчука затрымалі яшчэ на 10 сутак — у дадатак да ранейшых 12-ці.
У рамках вучэньняў «Захад-2021» расейскія самалёты-бамбавікі Ту-22М3 нанесьлі ўдары па цэлях на палігоне «Ружанскі», паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.
Рашэньнем Полацкага райвыканкаму «пераўтвораныя» назвы помнікаў прыроды мясцовага значэньня.
Былы старшыня Беларускай тэлевізіі, а цяпер кіраўнік «Белай Русі» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька лічыць, што прыхільнікі ўлады ў нейкі момант страцілі кантроль над інтэрнэт і дазволілі ўмешвацца ва ўнутраныя справы «гістарычным ворагам».
Беларускі бок вярнуў больш за тры дзясяткі іншаземцаў, якія ў сярэдзіне жніўня атабарыліся на мяжы з Польшчай, паведаміла кіраўніцтва Прыбужанскага памежнага атраду.
11 верасьня 2001 году 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі чатыры пасажырскіх самалёта і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт. Пачалася эпоха беспрэцэдэнтных захадаў бясьпекі і пашыраных паўнамоцтваў спэцслужбаў.
Ператрусы прайшлі 9 верасьня ў некалькіх пэнсіянэрак, якіх раней судзілі за чытаньне беларускіх кніг, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Супрацоўнік Ленінскага РАУС Магілёва Раман Міранкоў памёр 9 верасьня ў Магілёўскай гарадзкой лякарні хуткай мэдычнай дапамогі ад раненьня ў галаву.
Для сумеснага баявога дзяжурства ў складзе нядаўна створанага вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі заступілі зэнітна-ракетныя і авіяцыйныя падразьдзяленьні дзьвюх краін.
За сваю пазыцыю страціў пасаду дырэктар школы № 44 Віцебску Сяргей Піталенка. На леташніх прэзыдэнцкіх выбарах ён быў старшынём камісіі, якую адміністрацыя раёну схіляла перарабіць пратакол.
7 верасьня ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёну загарэлася хата 85-гадовай ткальлі Сьцепаніды Сьцепанюк, народнага майстра Беларусі.
Паводле ўдзельніка, усяго на імпрэзе пад Барысавам было каля 70 чалавек, у тым ліку іншаземцы. Яно пачалося 3 верасьня і мела працягвацца дзесяць дзён.
Асуджаны кажа, што ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было. Ён думаў, што ў кватэру ломяцца бандыты.
Берасьцейскі блогер Аляксей Голікаў, які падтрымліваў Лукашэнку падчас леташніх пратэстаў, апублікаваў відэа, у якім распавёў пра развод з жонкай-«бэчэбэшніцай».
Кіраўніка фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава дыскваліфікавалі пасьля дзесяцімесячнага расьсьледаваньня Дысцыплінарнай камісіі Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF), якая палічыла, што Баскаў парушае Кодэкс паводзінаў фэдэрацыі.
Прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных справаў заявіў, што Польшча не выдавала візы Юрыю Васкрасенскаму, які прыехаў на Эканамічны форум у Карпач (Ніжняя Сілезія).
Здарэньне адбылося яшчэ 3 верасьня на памежным пераходзе Грыгароўшчына — Па́тэрніекі, але паведамленьне пра яго зьявілася толькі сёньня.
Першага верасьня беларускія ўлады абнавілі сьпіс так званых дармаедаў. Тыя, хто ў яго трапіў, будуць аплачваць паводле поўных тарыфаў газ, ацяпленьне і гарачую ваду. Прагназуецца, што плацежкі для гэтых людзей вырастуць прыкладна ў 5 разоў.
Амэрыканскі тэлеканал CNN раскрыў некаторыя дэталі апэрацыі супраць вагнэраўцаў, якіх беларускія сілавікі затрымалі пад Менскам напярэдадні выбараў.
На выбарчым участку, уладкаваным у жніўні 2020 у ягонай школе, Лукашэнка перамог толькі дзякуючы адсутнасьці незалежнага назіраньня, сьцьвярджае адзін з назіральнікаў, які працаваў у асноўны дзень выбараў.
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
У былой вядоўцы БТ Кацярыны Пытлевай сілавікі правялі ператрус, у выніку якога выламаныя ўваходныя і міжпакаёвыя дзьверы, парэзаныя вясельныя фатаздымкі, вываленыя па ўсёй кватэры рэчы.
Праваабарончае аб’яднаньне індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» праіснавала 15 гадоў — рашэньнем Міністэрства юстыцыі арганізацыю зарэгістравалі 17 лютага 2006 году.
Экс-карэспандэнт Tribuna.com Андрэй Маслоўскі знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна і чакае суду па адміністрацыйнай справе.
Здарэньне адбылося ў 72-м Аб’яднаным вучэбным цэнтры, што каля Барысава.
Сёлета адпраўка прызыўнікоў у войска пачнецца ў кастрычніку — на месяц раней, чым звычайна, пацьвердзілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразу чыноўнікаў і міліцыянтаў.
У панядзелак апазыцыя ў польскім Сэйме спрабавала скасаваць надзвычайнае становішча на польска-беларускім памежжы, якое ўвёў у мінулы чацьвер прэзыдэнт Анджэй Дуда. Апанэнтам улады не хапіла галасоў.
Улады Ізраілю шукаюць шасьцярых палестынскіх зьняволеных, якія зьбеглі з турмы Гальбоа — адной з тых, у якой найбольш строгая ахова.
Менскі гарадзкі суд разгледзеў апэляцыю ў справе дырэктара ІТ-кампаніі «Тэхнакратыя» Дзьмітрыя Канапелькі. Паводле адваката асуджанага айцішніка, ранейшае рашэньне суду Маскоўскага раёну сталіцы засталося нязьменным.
Польскі прэм’ер-міністар, міністар унутраных справах і кіраўнік Памежнай службы прадставілі на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве некаторыя дэталі надзвычайнага становішча на польска-беларускай мяжы, якую ў жніўні спрабавалі нелегальна перайсьці 3,5 тысячы разоў.
Міністар унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што сьледзтва ў справе пра сьмерць прадстаўніка «Беларускага дома ва Ўкраіне» Віталя Шышова ўжо вызначылася з вэрсіяй трагедыі.
Сына былога лібійскага лідэра Муамара Кадафі, забітага ў 2011 годзе падчас масавых пратэстаў апазыцыі, Саадзі, вызвалілі з турмы ў сталіцы краіны Трыпалі.
Былы віцэ-прэзыдэнт Афганістану Амрула Салех пакінуў краіну, паведамляе ў панядзелак агенцтва «Анадолу» са спасылкай на прадстаўніка руху «Талібан».
Як стала вядома, затрымалі ў тым ліку шматгадовага арганізатара фэсту бардаўскай песьні ў гонар перамогі 1514 году.
Прадстаўніца Беларусі ў конным спорце Вольга Сафронава стала чарговай беларускай спартоўкай, якая атрымала прытулак у Польшчы.
Лідэр путчыстаў у Гвінэі Мамаду Дубуя пацьвердзіў паведамленьні аб арышце яго прыхільнікамі прэзыдэнта краіны Альфы Кондэ, паведамляе інфармацыйны партал Guinee Matin.
Загрузіць яшчэ