Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі сям’ю — Кацярыну і Аляксандра (імёны зьмененыя ў мэтах бясьпекі). Пасьля ператрусу і допыту ў Сьледчым камітэце іх арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Ён увесь тэрмін правёў у ЦІП на Акрэсьціна, яна трапіла яшчэ і ў ІЧУ Баранавічаў.
Нічога канкрэтнага ў сваёй заяве Камітэт дзяржаўнай бясьпекі не прыводзіць, толькі анансуе спэцрэпартаж на тэлевізіі.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода сястра Вадзіма Дубойскага. Гэтую навіну яна даведалася ад адваката.
Сілавікі за апошнія дні затрымалі паўтара дзясятка рабочых – удзельнікаў страйку. Праваабаронцы пакуль ня ведаюць, што канкрэтна ставяць ім у віну.
У ЗША знайшлі мёртвай Габі Пэтыта — маладую жанчыну, якая не вярнулася з падарожжа з жаніхом. Той прыехаў дадому адзін, адмовіўся адказваць на пытаньні, а потым таксама зьнік.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні рабочых, якія заяўлялі пра страйк.
Дзякуючы зьлітай базе званкоў ад «кібэрпартызанаў» многія даведаліся, што на іх даносілі суседзі і нават блізкія. Пагаварылі зь дзяўчынай, на якую прыйшло 7 даносаў.
У Хабараўскім краі з радараў зьнік вайскова-транспартны самалёт Ан-26. На борце самалёта шэсьць чалавек.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ня ведае, хто можа стаяць за замахам на жыцьцё свайго сябра Сяргея Шэфіра, але гэта ніякім чынам не паўплывае на моц ягонай каманды.
Непадалёк вёскі Лесьнікі Кіеўскай вобласьці з аўтамата абстралялі аўтамабіль Сяргея Шэфіра, першага дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
На мяжы Беларусі з суседнімі краінамі на захадзе і паўночным захадзе працягваецца міграцыйны крызіс. Штодня мігранты робяць спробы трапіць у Эўразьвяз нелегальна.
Падпалкоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі ў адстаўцы Валер Костка і Сяргей Аніська праз суд аспрэчаць указ аб пазбаўленьні іх званьняў. У верасьні ім паведамілі, што ў іх скарачаецца пэнсія.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэньне, у адпаведнасьці зь якімі шэраг асобаў ўзнагароджаныя мэдалём «За працоўныя заслугі» за «значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону сувэрэнітэту, кансалідацыю беларускага грамадзтва».
На востраве Пальма, які ўваходзіць у архіпэляг Канарскія выспы, прачнуўся вулькан Кумбрэ Віеха. Апошні раз вывяржэньні ў гэтым раёне былі 50 гадоў таму, у 1971 годзе. Вульканолягі кажуць, што выкіды лавы дасягаюць вышыні 300-350 мэтраў. Ужо адбылася эвакуацыя 5 тысяч чалавек.
Падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Расеі, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях «Захад-2021» у Беларусі, выпраўляюцца да месцаў пастаяннай дысьлякацыі.
У казаскім горадзе Алматы мужчына адкрыў стральбу па супрацоўніках паліцыі і судовых выканаўцах, паведамляюць ТАСС і Tengrinews са спасылкай на паліцыю. Пяць чалавек загінулі.
19 верасьня польскія памежнікі знайшлі 3 трупы мігрантаў на мяжы, беларускія паведамілі пра 1 знойдзены труп са свайго боку мяжы. Польскі бок кажа, што беларускія памежнікі не рэагавалі на апавяшчэньні пра цела на зямлі.
На канарскім востраве Пальма ў Атлянтычным акіяне з прычыны вывяржэньня вулькана Кумбрэ Віеха эвакуавалі каля пяці тысяч чалавек, у тым ліку паўтысячы турыстаў.
Паводле зьвестак літоўскай паліцыі, спроба ўцёкаў адбылася 19 верасьня.
П'яная маці пабіла сына так моцна, што той памёр.
У нядзелю, 19 верасьня, было зроблена 276 спробаў нелегальнага перасячэньня польскай мяжы з боку Беларусі.
У Пермскім унівэрсытэце адбылася страляніна, частка студэнтаў і выкладчыкаў зачыняліся ў аўдыторыях, паведамілі «РИА Новости» ў прэс-службе ўнівэрсытэту.
Амаль уся група мігрантаў трапіла ў шпіталь, на мяжы іх ратавалі адначасова некалькі службаў.
Сёньня ў польскіх і беларускіх сродках масавай інфармацыі зьявілася некалькі паведамленьняў пра трагічныя здарэньні ў раёне беларуска-польскай мяжы.
Бандыты патрабуюць вялікага выкупу ў сваякоў захопленых.
Паліцыю на ўчастак выклікаў сам кандыдат.
Такой вялікай колькасьці мігрантаў сёлета Польшча яшчэ ня бачыла.
Амэрыканскае вайсковае камандаваньне прынесла прабачэньні за сьмерць грамадзянскіх асоб пры ўдары дрона ў Кабуле 29 жніўня, калі спрабавалі забіць тэрарыста-самагубцу з групоўкі «Ісламская дзяржава».
У Менску абвясьцілі прысуд 34-гадоваму мужчыну, які абвінавачваўся ў жорсткім абыходжаньні з жывёлай, што прывяло да яе гібелі.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце сьмерці актывіста Рамана Бандарэнка прыпынілі.
16 верасьня ў групу кампаній ViM Union прыйшлі зь ператрусамі сілавікі. Кампаніі канкуруюць зь дзяржаўнай установай «Белмытнясэрвіс».
Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала беларускую валянтэрку Алену Жаркевіч, якая дапамагала легалізавацца ва Ўкраіне беларусам-уцекачам, і разам зь ёй яшчэ чатырох грамадзян Беларусі.
Беларускія кібэрпартызаны апублікавалі аўдыёзапіс з сэлектарнай нарады, якую 6 жніўня 2020 году праводзіў тагачасны міністар унутраных спраў Юры Караеў.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу паводле арт. 370 КК (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў) за пашкоджаньне знаку з выявай герба на мяжы з Украінай.
Адкарэктавалі пералік краін, грамадзянам якіх дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз аэрапорты. Зьніклі некаторыя «непрыязныя» дзяржавы, вакантныя месцы занялі іншыя.
На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі фільм пад назвай «Неблагородное семейство». У ім расказвалі пра людзей, якіх вінавацяць у тым, што яны закідалі кактэйлямі Молатава дом дэпутата Алега Гайдукевіча.
Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, інцыдэнт адбыўся на ўчастку Пінскага памежнага атраду.
Макар Малахоўскі, якога польская паліцыя затрымлівала на выходныя на запыт уладаў Беларусі, расказаў Свабодзе, чаму паехаў зь Беларусі і што ня так запытам у Інтэрпол.
«Давайце арганізуем сур’ёзны рэйд, і каб ужо ўсё»,— гаворыць падчас тэлефоннай размовы голас, падобны да голасу прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Натальлі Эйсмант, як мяркуецца, кіраўніку менскага АМАПу Дзьмітрыю Балабу.
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны ў часе антытэрарыстычных вучэньняў у Ровенскай вобласьці знайшлі схованку з вайсковай зброяй і выбухоўкай.
Вайсковыя аташэ амаль з двух дзясяткаў краін назіраюць за ходам беларуска-расейскіх манэўраў на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.
Старшыня праўленьня Беларускага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў, які на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, трапіў ва ўкраінскую базу «Миротворець».
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
У нядзелю ўвечары польская паліцыя затрымала пад Варшавай беларускага актывіста Макара Малахоўскага, які ўвосень 2020 году выехаў у Польшчу ад перасьледу з боку беларускіх уладаў.
Артыстаў «Вольнага хору» спынілі падчас выкананьня песьні «Муры» ў падтрымку асуджаных сябраў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака перад гандлёвым цэнтрам Złote Tarasy ў цэнтры Варшавы.
Адхіленага рашэньнем Міжнароднай фэдэрацыі хакею на 5 гадоў ад спартовай дзейнасьці Дзьмітрыя Баскава таксама вывелі са складу рады дырэктараў Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ).
Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol з дапамогай кібэрпартызанаў абнародавала чарговыя факты злоўжываньня паўнамоцтвамі з боку сілавікоў.
Пасажырскі двухматорны самалёт L-410 зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў Іркуцкай вобласьці. Паводле папярэдніх зьвестак, на борце знаходзіліся 14 пасажыраў і двое пілётаў. Тры пасажыры і пілёт загінулі.
Грамадзянін Расеі Аляксандр Франчэці быў затрыманы ў аэрапорце Прагі паводле міжнароднага ордэру на арышт, выдадзенага на просьбу Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ