Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 верасьня 2001 — дзень, які зьмяніў сьвет. Як гэта было. ВІДЭА


9 верасьня 2001, атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар у Нью-Ёрку
9 верасьня 2001, атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар у Нью-Ёрку

11 верасьня 2001 году 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі чатыры пасажырскіх самалёта і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва  тэракт. Пачалася эпоха беспрэцэдэнтных захадаў бясьпекі і пашыраных паўнамоцтваў спэцслужбаў.

Два лайнэра пратаранілі вежы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку. Першы ўрэзаўся ў Паўночную вежу а 08:46 раніцы паводле мясцовага часу. Другі — у Паўднёвую вежу а 09:03 раніцы. У вежах успыхнуў пажар, адрэзаўшы шлях да выратаваньня людзям на верхніх паверхах. Менш чым праз дзьве гадзіны абодва 110-павярховых хмарачоса паваліліся.

А 09:37 раніцы трэці лайнэр урэзаўся ў заходні фасад Пэнтагону — вялізнага будынка міністэрства абароны ЗША побач са сталіцай, Вашынгтонам. У чацьвёртым самалёце пасажыры аказалі супраціў захопнікам, і а 10:03 ён упаў у полі ў штаце Пэнсыльванія. Мяркуецца, што гэты лайнэр павінен быў тараніць будынак Капітолія ў Вашынгтоне.

У выніку скаардынаваных тэрактаў загінула амаль тры тысячы чалавек. Некалькі тысяч чалавек былі параненыя. Многія ратавальнікі цяжка атруціліся ад пылу і дыму і памерлі ад ускладненьняў у наступныя гады.

Наступствы тэрактаў 11 верасьня адчуваюцца і па сёньня

  • Паляваньне на Усаму бін Ладэна прывяла ЗША ў Афганістан, дзе «Аль-Каіда» хавалася ў 2001 годзе.
  • Дактрына «вайны з тэрарызмам» прэзыдэнта Буша прывяла да ўварваньня ў Ірак у 2003 годзе.
  • Ад часу тэрактаў прайшло два дзесяцігодзьдзі. Сыход ЗША з Афганістану ўсяго за некалькі тыдняў да гадавіны азмрочыўся яшчэ большым гвалтам і бязладзьдзем.
  • «Талібан» зноў вярнуўся да ўлады.
  • Місія ЗША ў Афганістане афіцыйна завершаная, але гісторыя барацьбы з тэрорам ня скончана.
  • З пачатку вайны супраць талібаў у 2001 годзе ў Афганістане сярод супрацоўнікаў кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША загінула больш за 3500 чалавек, у тым ліку больш за 2300 вайскоўцаў ЗША. Яшчэ 20 660 вайскоўцаў ЗША былі параненыя ў выніку баявых дзеяньняў.
  • Вялізныя страты панесла насельніцтва Афганістану і сілы бясьпекі. Дасьледаваньне Ўнівэрсытэту Браўна 2019 году ацэньвае людзкія страты сярод афганскіх вайскоўцаў і паліцыі з кастрычніка 2001 г., калі пачаўся канфлікт, у 64 100 чалавек.
  • Праз дваццаць гадоў пасьля 11 верасьня колькасьць амэрыканцаў, якія разглядаюць тэрарызм як галоўную нацыянальную праблему, рэзка скарацілася, сьведчаць вынікі апытаньня Дасьледчага цэнтра Pew. Цяпер больш важнымі праблемамі для амэрыканцаў зьяўляюцца эканоміка, пандэмія COVID-19 і расізм.
  • Пасьля 11 верасьня ў ЗША і ва ўсім сьвеце пачалася эпоха беспрэцэдэнтных захадаў бясьпекі і пашыраных паўнамоцтваў спэцслужбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG