Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін зьвярнуў увагу на тое, што рэдакцыя выданьня па-ранейшаму ня мае афіцыйнай інфармацыі аб тым, што здарылася.
Прафэсійная дзейнасьць журналіста ня можа быць падставай для перасьледу, пазначылі ў Радзе пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
1 кастрычніка польскія памежнікі зафіксавалі 601 спробу парушэньня мяжы з боку Беларусі. Гэта найвялікшая колькасьць за час міграцыйнага крызісу. Днём раней такіх інцыдэнтаў было 529.
Генадзь Мажэйка быў аўтарам артыкулу, у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцара станоўча пра яго выказалася. Апошні раз ён выходзіў на сувязь з Масквы, а ўжо ўначы на 2 кастрычніка апынуўся ў менскім ізалятары на Акрэсьціна.
Праз інфармацыю аб мінаваньні абвясьцілі эвакуацыю наведнікаў Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама вучняў, студэнтаў і выкладчыкаў шэрагу ВНУ і школ Беларусі.
Першага кастрычніка ў Менску дзяржаўныя органы разьвіталіся з забітым у верасьні сілавіком з Камітэту дзяржбясьпекі. Яго пахавалі на Ўсходніх могліках.
У канцы верасьня ўлады Беларусі заблякавалі сайт выданьня «Комсомольская правда в Беларуси». 1 кастрычніка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў назваў блякаваньне незаконным.
Раней на праўладных рэсурсах падавалі толькі пазыўны забітага («Нірвана») і ягонае імя бяз прозьвішча.
28 верасьня ў Менску загінулі ў перастрэлцы праграміст Андрэй Зельцар і баец «Альфы» КДБ Дзьмітрый «Нірвана». На просьбу Свабоды відэа, якое паказалі гледачам дзяржаўныя каналы, пракамэнтаваў украінскі спэцыяліст з 40-гадовым досьведам у сфэры дзяржаўнай і карпаратыўнай бясьпекі.
Былы міністар абароны Армэніі Давід Танаян затрыманы ў рамках крымінальнай справы аб пастаўцы няспраўных боепрыпасаў узброеным сілам краіны, паведамляе Армянская служба Радыё Свабода са спасылкай на Службу нацыянальнай бясьпекі Армэніі.
Расейскі экспэрт па зброі і радыёвядоўца праграмы «Стралок» на радыё «Эхо Москвы» камэнтуе відэа перастрэлкі з КДБ, якое зьявілася ў сацыяльных сетках.
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі CNN пракамэнтаваў здагадкі наконт таго, што Беларусь, разьвіваючы супрацоўніцтва з Расеяй, можа страціць незалежнасьць і стаць фарпостам на заходнім напрамку.
Апанэнты дзейнай улады могуць ажыцьцявіць чарговую спробу перавароту, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.
Суд у Францыі прызнаў былога прэзыдэнта краіны Нікаля Сарказі вінаватым у крымінальнай справе аб нелегальным фінансаваньні яго выбарчай кампаніі ў 2012 годзе і прысудзіў яму год пазбаўленьня волі.
З розных гарадоў Беларусі прыходзяць паведамленьні пра арышты на падставе крымінальных артыкулаў 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (распальваньне варожасьці).
Супрацоўнік арганізацыі былых беларускіх сілавікоў ByPol Аляксандар Азараў у інтэрвію Свабодзе прааналізаваў відэа і інфармацыю пра забойства супрацоўніка КДБ у Менску і праграміста Андрэя Зельцара.
Закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцый, можа быць прыняты ўжо гэтай восеньню.
Сяргей Зікрацкі, прадстаўнік каманды Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях, пракамэнтаваў сьмерць супрацоўніка кампаніі Epam Андрэя Зельцара.
Андрэй Зельцар перад уварваньнем кадэбістаў у цывільным званіў на 102. Загінулага байца КДБ пахаваюць на Ўсходніх могілках.
EPAM публічна не камэнтаваў надзвычайнае здарэньне, удзельнікам якога стаў працаўнік кампаніі Андрэй Зельцар.
Чэсьлі Саленбэргэр, намінаваны прэзыдэнтам Джо Байдэнам на пасаду прадстаўніка ЗША ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), заявіў, што Беларусь павінна быць пазбаўленая права галасаваць у гэтай структуры.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць палітычныя і грамадзкія наступствы страляніны ў аўторак у Менску. У выніку гэтага здарэньня, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, загінулі дзьве асобы: менскі праграміст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый.
У дачыненьні да прэтэндэнта ў прэзыдэнты, былога дыплямата і экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валера Цапкалы завялі яшчэ адну крымінальную справу — за заклікі да дзеяньняў, якія прычыняюць шкоду нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь.
Польскі бок заявіў пра падрыхтоўку чарговых правакацый на беларуска-польскай мяжы.
Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед у размове з журналістамі дзяржаўных СМІ прызнаўся, што суседнія краіны ігнаруюць узятыя на сябе міжнародныя абавязаньні і не адказваюць на запыты ягонага ведамства.
Сьвятлана Ціханоўская выказала спачуваньні родным загінулых, Лукашэнка — загінулага.
Тэлеканалу «Белсат» стала вядома пра сьмерць чарговага пратэстоўца, імя і прозьвішча якога дзеля бясьпекі ягоных блізкіх вырашылі не называць.
Параўналі, як улады ставяцца да мэмарыялаў загінулым падчас пратэстаў беларусам і афіцэру КДБ.
Зьявіліся падрабязнасьці аб тым, што за жанчына была на відэа з забітым супрацоўнікамі КДБ праграмістам Андрэем Зельцарам. Гэта ягоная жонка.
Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
Паводле кіраўніка расейскай газэты «Комсомольская правда» Ўладзіміра Сунгоркіна, беларуская рэдакцыя «цалкам добрасумленна» асьвятляе сытуацыю ў краіне, а замест гэтага ўлады ўжо больш за год забараняюць распаўсюджваць і друкаваць выданьне.
Увечары 28 верасьня на нафтаперапрацоўчым заводзе «Нафтан» адбылося ўзгараньне дызэльнага паліва. Адміністрацыя запэўнівае, што цяпер усе службы працуюць у штатным рэжыме.
Так сёньня выглядаюць дзьверы кватэры, дзе адбылася страляніна і загінулі 2 чалавекі: ІТ-спэцыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітры.
Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайту беларускай «Камсамолкі». Пры спробе зайсьці на kp.by зь Беларусі выдаецца стандартнае паведамленьне пра блякаваньне.
Крыніцы ў Epam ананімна пацьвердзілі, што супрацоўнік з такім імем быў у кампаніі. У сетцы Linkedin ёсьць профіль супрацоўніка Epam Андрэя Зельцара. Паводле яго, Андрэй працаваў у кампаніі з 2016 году на пазыцыі тым-ліда.
У страляніне, якая здарылася 28 верасьня ў Менску падчас рэйду КДБ па кватэрах, загінулі двое.
Улады прапануюць у пэрспэктыве правесьці асобны рэфэрэндум у пытаньні захаваньня ці адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Але цяпер гэта «не актуальна».
Літоўскія ўлады, як і польскія, фіксуюць сувязі некаторых мігрантаў, якія прыбылі празь Беларусь, з экстрэмісцкімі арганізацыямі на Блізкім Усходзе.
Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) пачаў крымінальную справу ў дачыненьні да менскага бізнэсоўца за нявыплату амаль 10 мільёнаў рублёў падаткаў.
Ва ўнівэрсытэт Кабула перасталі пускаць жанчын — як студэнтак, так і выкладчыц. Забарона будзе захоўвацца «да таго часу, пакуль для ўсіх не забясьпечаць сапраўднае ісламскае асяродзьдзе».
За мінулыя суткі польскія памежнікі зноў не пусьцілі ў краіну сотні мігрантаў, якія плянавалі нелегальна перайсьці мяжу. Адбылося затрыманьне ірацкіх мігрантаў у Літве, іх везьлі з Латвіі ў Заходнюю Эўропу.
Позна ўвечары ў пятніцу 16-гадоваму іракцу, які быў у цяжкім стане, удалося разам зь сям’ёй перабрацца зь Беларусі на польскі бок. Але неўзабаве ўсю сямʼю польскія памежнікі вярнулі ў Беларусь. Уначы 16-гадовы хлопец памёр, — паведаміў польскі фонд «Выратаваньне».
У Беларусі не спыняецца перасьлед удзельнікаў мірных пратэстаў. Апошнімі днямі ў іх ліку і шматлікія актывісты прафсаюзнага руху.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў у Нью-Ёрку на 76-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Сярод іншага ён параіў «перастаць павучаць» беларусаў.
Самі вынікі пакуль не публікуюць.
Зьявілася інфармацыя, што ў Менску затрыманы вядомы бізнэсовец, уладальнік гандлёвых цэнтраў «Тытан», «Цівалі» і «Трум».
Сытуацыю зь мігрантамі на мяжы Беларусі і Эўразьвязу Аляксандар Лукашэнка назваў «гуманітарнай катастрофай». Пра гэта ён заявіў на нарадзе з кіраўнікамі сілавога блёку.
Журналіст Дзяніс Івашын напісаў жонцы Вользе ліст у дзень, калі споўнілася паўгода пасьля ягонага затрыманьня. Ён расказвае пра вясёлку за кратамі і заняткі спортам.
Загрузіць яшчэ