У зоне фудкорту гандлёвага цэнтру «Галерэя» памёр іншаземец, паводле папярэдніх зьвестак гэта грамадзянін Іраку.
У Палацы незалежнасьці ў Менску, які Аляксандар Лукашэнка выкарыстоўвае пад сваю працоўную рэзыдэнцыю, абсталявалі экспазыцыю пра леташнія палітычныя падзеі ў Беларусі.
29 кастрычніка беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта пры польскай мяжы. Каля яго была група ўцекачоў з Сырыі.
У Менскім аэрапорце затрымалі афіцыйную прадстаўніцу «Белсату» ў Беларусі, намесьніцу старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Ірыну Слаўнікаву разам з мужам.
Менчука пакаралі «хатняй хіміяй» за зьнявагу міліцыянта, які летась у траўні падчас тузаніны на пікеце Ціханоўскай у Горадні паваліўся на зямлю.
Ад сярэдзіны кастрычніка сілавікі затрымалі блізу дзясятка супрацоўнікаў ІТ-сфэры, пераважна гэта праграмісты гомельскага офісу кампаніі ЕРАМ і некаторых стартапаў. Усіх абвінавачваюць ў падпісцы на каналы і чаты, прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Польскія патрулі заўважылі, што на беларускім баку ўздоўж мяжы езьдзіць машына, зь якой прайграюцца запісы дзіцячых крыкаў і плачу. Ведамства Польшчы называе гэта чарговай правакацыяй.
«А вам падабаецца помнік Сьцяпану Бандэру? — пытаў у дыпляматаў Рыгор Азаронак з СТВ. — Каму вы ўскладаеце кветкі? Назавіце хоць адно імя».
Генэральны дырэктар мэдыякампаніі Deutsche Welle Пэтэр Лімбург (Peter Limbourg) расцаніў блякаваньне ў Беларусі сайту DW і шэрагу іншых СМІ як акт роспачы беларускага кіраўніцтва.
29 кастрычніка ў маскоўскім мэтро паліцыя затрымала жыхара Гомля Міхаіла Зубкова.
Польшча зьбіраецца пабудаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю ўжо ў першай палове наступнага году.
Выбух адбыўся ў будынку на польска-беларускім памежным пераходзе.
5 ліпеня ў доме Вінаградавых у Бярэзані прайшоў «агляд», пасьля якога Паўла затрымалі. З сабой на экспэртызу міліцыянты забралі 15 літраў самагону.
Тэлеканал currenttime.tv асьвятляе, сярод іншых, і беларускія падзеі. Газэта «Новы Час» раней спыніла выхад папяровай вэрсіі празь ціск уладаў.
DW зрабіла рэпартаж з польска-беларускай мяжы, дзе ў нялюдзкіх умовах захрасьлі мігранты, якія захацелі скарыстацца «беларускім маршрутам» у Эўразьвяз.
Прадстаўнікі казахстанскага авіяперавозчыка Astana Airlines паведамілі, што самалёты ня ўвойдуць у парк кампаніі і будуць знаходзіцца на часовай стаянцы.
У Польшчу зь Беларусі за мінулы дзень спрабавалі нелегальна трапіць 537 чалавек, у Літву — 114.
Сяргею Савельеву ставяць у віну неправамерны доступ да кампутарнай інфармацыі.
26 кастрычніка ў кватэры жылога дома ў Маскве знайшлі целы топ-мэнэджара збанкрутавалага «Смаленскага банка» Міхаіла Яхантава, ягоных жонкі і васьмігадовага сына. Падазраваны ў забойстве ўцёк у Беларусь.
На «Лясных» могілках Менску штодня капаюць па 20 ямаў для пахаваньня. Гэта ў 2 разы больш, чым раней. Паслухайце, што кажуць супрацоўнікі на могілках.
Позна ўвечары 26 кастрычніка польскія памежнікі ў Бельск-Падляскім раёне, які мяжуе зь Беларусьсю, выявілі ў багажным аддзяленьні мікрааўтобусу 37 мігрантаў. Калі тыя ўбачылі патруль, то пачалі разбураць мікрааўтобус.
Уладзімеру Сытчанку было 70 год. Ён працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, супрацоўнічаў зь вядучымі беларускімі выдавецтвамі. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
13 іранцаў затрымаліся на мяжы Беларусі і Літвы.
Як сьцьвярджае ініцыятыва былых міліцыянтаў ByPol, затрыманы калегамі Дзьмітры М. летась актыўна ўдзельнічаў у задушэньні пратэстаў супраць Лукашэнкі ў Лідзе.
У цэнтры рэгістрацыі мігрантаў у Медніках вечарам у аўторак адбыліся беспарадкі.
24-гадовы Данііл Чамаданаў адбыў 1 год калёніі па так званай «карагоднай справе». Паколькі ў яго расейскі пашпарт, пасьля выхаду на волю маладога чалавека дэпартавалі зь Беларусі — перавезьлі празь мяжу і высадзілі ў Бранскай вобласьці.
Але пакуль для высноваў расьсьледавальнікам бракуе інфармацыі.
Афіцыйная прычына аварыі, у выніку якой загінулі 2 пілёты: адмовіла сыстэма кіраваньня.
У панядзелак польскія памежнікі зафіксавалі 582 спробы пераходу мяжы зь Беларусі па-за пунктамі пропуску. 9 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі.
Ратавальнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый змагаюцца з агнём на сховішчах Лёзьненскага ільнозаводу.
Пасьля некалькіх спробаў мігрантаў гвалтоўна перайсьці беларуска-польскую мяжу Польшча ўзмацняе вайсковы кантынгент ва ўсходніх ваяводзтвах.
Краязнаўцу, а ў мінулым школьнага выкладчыка Аляксандра Камінскага з мястэчка Крэва на Смаргоншчыне звольнілі з працы качагара.
Паток мігрантаў, якія хочуць нелегальна перасекчы межы Польшчы і Літвы зь беларускага боку, не спыняецца.
Тым часам актора Алека Болдуіна бачылі са сваякамі загінулай апэратаркі.
Некалькі вуліц сталіцы дзяржавы Хартуму перакрылі пратэстоўцы.
24 кастрычніка ў Расеі, у Куршскім заліве, памежнікі за парушэньне мяжы затрымалі мэра Клайпедзкага раёна Літвы Бронюса Маркаўскаса і яшчэ двух чалавек.
Сусьветныя СМІ працягваюць распавядаць пра трагічнае здарэньне, якое адбылося падчас здымак вэстэрна «Раст» каля горада Санта-Фе (штат Нью-Мексіка, ЗША)
Патруль спыніў фуру на мяжы з Польшчай. Службоўцы шукалі нерэгулярных мігрантаў і кантрабанду.
У Віцебску на машыне 39-гадовага супрацоўніка транспартай інспэкцыі Юрыя Шылько знайшлі «пратэставую» налепку з «сэрцам, кулаком і вікторыяй» — сымбалямі перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай пры падтрымцы Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкалы.
Раніцай 22 кастрычніка патруль польскай памежнай службы ў лясным масіве пад вёскай Кусьцінцы ў Падляскім ваяводзтве знайшоў парэшткі мужчыны. У гэтым памежным раёне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.
У Маскве моцны вецер сарваў у пятніцу будаўнічыя канструкцыі з муру Крамля.
Блізкі да Лукашэнкі бізнэсовец Аляксей Алексін трапіў пад санкцыі Эўразьвязу.
Выява з вобразам, падобным да Аляксандра Лукашэнкі, зьявілася раніцай 21 кастрычніка ў цэнтры расейскага Санкт-Пецярбургу.
У пашпарце яму паставілі забарону на ўезд ва Ўкраіну да 2024 году.
Праграміст зь Беларусі Сяргей Савельеў — той самы чалавек, дзякуючы якому ў інтэрнэце зьявіліся гігабайты здымак катаваньняў у расейскіх калёніях.
У Разанскай вобласьці на заводзе сынтэтычных валокнаў «Эластик» адбыўся выбух і пачаўся пажар у цэху вытворчасьці пораху. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 16 чалавек.
У сувязі зь міграцыйным крызісам Польшча выступае за пашырэньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і авіяліній, якія зарабляюць на дастаўцы мігрантаў у Беларусь.
Падчас здымак вэстэрну ў ЗША загінула апэратарка і цяжка паранены рэжысэр. У іх выпадкова стрэліў папулярны галівудзкі актор Алек Болдуін.
У Рэчыцы памёр ад каранавірусу грамадзкі і палітычны актывіст Алег Шабетнік. Ён хварэў 10 дзён, апошнія два дні быў у рэанімацыі.
Загрузіць яшчэ