Тры беларускія кампаніі патрабуюць ад Рады Эўразьвязу, каб іх выключылі з санкцыйных сьпісаў і адмянілі ўведзеныя супраць іх абмежаваньні.
Звольнілі міністра юстыцыі Алега Сьліжэўскага, які займаў сваю пасаду апошнія 10 гадоў.
Паліцэйскі прафсаюз Нямеччыны асьцерагаецца каляпсу на мяжы з Польшчай ад наплыву ўцекачоў, якія прыбываюць «беларускім» маршрутам. Лідэр прафсаюзу выступае за ўвядзеньне памежнага кантролю.
Мігрантаў нелегальна правозіў празь мяжу грамадзянін Украіны. Ад пачатку кастрычніка ўжо 9,6 тыс спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы.
Як паведаміў Свабодзе бацька Дзяніса Янакоўскага, ягоны сын цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Ён жывы і здаровы.
Студэнта Дзяніса Янкоўскага 16 кастрычніка афіцыйна абвясьцілі ў вышук у Польшчы. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны бацька.
Журналіст беларускай «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка спрабаваў паляцець у Варшаву, але расейскія спэцслужбы пасадзілі яго на рэйс у Менск. Пра гэта ў эфіры RTVI заявіў галоўны рэдактар расейскай «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін.
На заводзе «Гродна Азот» з 16 кастрычніка маюць намер спыніць цэх «Аміяк-3», каб правесьці пазаплянавы рамонт. Для гэтага спатрэбіцца таксама спыніць цэх «Карбамід-3».
У шыіцкім мячэце афганскага гораду Кандагар 15 кастрычніка тэрарыст-сьмяротнік узарваў бомбу, заявілі мясцовыя ўлады.
Яна займалася аховай водна-балотных угодзьдзяў, біяразнастайнасьці і прыродных экасыстэм.
Брытанскі дэпутат-кансэрватар Дэйвід Эміс памёр ад удару нажом падчас сустрэчы з выбарнікамі.
15 кастрычніка дыспэтчар хуткай дапамогі паведаміў ратавальнікам, што ў выграбной яме пункту прыёму шклатары ў адным з раёнаў Гомля знаходзіцца нованароджанае дзіця. Хлопчыка дасталі і перадалі мэдыкам, ягоны стан ацэньваецца як цяжкі.
Пажарныя знайшлі нежывым работніка будаўнічага прадпрыемства.
У пачатку верасьня дзяржаўная газэта «Мінская праўда» разьмясьціла на вокладцы карыкатуру з падзагалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі каталіцкія сьвятары з крыжамі ў форме свастыкі.
Неафіцыйная інфармацыя пра спалены аўтамабіль зьявілася паўмесяца таму. Стала вядома, што 1 кастрычніка хтосьці спаліў машыну (джып Таёта Land Cruiser).
Бацька былога студэнта 2-га курсу БНТУ Дзяніса Янкоўскага Яўген Янкоўскі расказаў Свабодзе, што ягоны сын перастаў выходзіць на сувязь зь вечара 8 кастрычніка.
Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін заявіў, што датычна матэрыялу журналіста «Комсомольской правды в Белоруссии» Генадзя Мажэйкі правядуць лінгвістычную экспэртызу.
14 кастрычніка на рудніку «Беларуськалію» машына, якая везла шахтароў на зьмену, урэзалася ў сьценку горнай вырабаткі.
У Маскве на офіс праваабарончага цэнтра «Мэмарыял», які расейскімі ўлады прызналі"замежным агентам«, учынілі напад некалькі дзясяткаў чалавек. Інцыдэнт адбыўся падчас паказу фільма Агнешкі Голянд «Гарэт Джонс». Прагляд быў арганізаваны сумесна з польскім культурным цэнтрам.
Прадстаўнік Савету бясьпекі назваў іншыя фігуры для патэнцыйнага міжнароднага суду: Ціханоўская, Латушка ды іншыя апанэнты Лукашэнкі.
У ваколіцах мясцовасьці Клімаўка (Падляшша), у зоне надзвычайнага становішча, у полі знайшлі цела маладога чалавека. Дакумэнты сьведчаць аб тым, што гэта 24-гадовы сырыец, які раней знаходзіўся ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар паліцыі Падляшша Томаш Крупа.
Каля 5-й гадзіны раніцы ў менскім шпіталі хукай дапамогі загарэўся камутацыйны блёк падачы кіслароду на кіслароднай станцыі, што месьціцца ў асобным будынку.
У горадзе Конгсбэрг у Нарвэгіі невядомы, узброены лукам і стрэламі, пачаў увечары ў сераду страляць па людзях. Паводле апошніх паведамленьняў СМІ, забіў ня менш за чатыры чалавекі. Таксама ёсьць параненыя.
На 85-м годзе жыцьця памёр Віктар Бруханаў, першы дырэктар Чарнобыльскай АЭС, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС».
Беларускае консульства ў менскім аэрапорце спыніла выдачу віз грамадзянам Афганістану, Эгіпту, Пакістану, Сырыі, Емэну, Ірану і Нігерыі, паведаміла mediazona.by са спасылка на сайт турапэратара «Анэкс Тур».
Ад 9 кастрычніка ў Беларусі стала абавязковым нашэньне масак у грамадзкіх месцах. Гэтае правіла ўлады ўвялі ўпершыню за 1,5 года пандэміі. За яго невыкананьне пагражае штраф да 30 базавых велічынь (870 рублёў).
Яшчэ нядаўна кіроўцы фураў наракалі на вялізныя чэргі ў напрамку Літвы, а цяпер грузавікі суткамі стаяць у бок Польшчы.
У Беларусі гучная крымінальная справа супраць стваральніка дзіцячага агенцтва. Яму дапамагалі некаторыя маці дзяўчатак, адна зь іх, настаўніца, ня толькі прыводзіла сваю дачку на двухсэнсоўныя фатасэсіі, але й вяла перапіску з пэдафіламі аб продажы здымкаў.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы заявіла пра арышт мужчыны, які меўся супрацоўнічаць з выведкай Беларусі. У камуністычныя часы падазраваны служыў у польскім аналягу беларускага АМАПу.
Чыноўнікаў могуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за парушэньні парадку прыёму на працу, прызначэньня на пасаду або выдачу ілжывых характарыстык, якія прывялі да «прычыненьня шкоды дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам».
Павал Сібілёў не дажыў да свайго 50-гадовага юбілею: яго ня стала 10 кастрычніка.
З 2017 году беларускія дарожнікі стала ўдзельнічаюць у тэндэрах на будаўніцтва і рамонт дарог ва Ўкраіне, выйграюць іх, рамантуюць і будуюць дарогі. Але здараюцца пры гэтым і скандалы.
Як пацьвердзілі Свабодзе родныя палітвязьня Віктара Фенчука, гэта арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342. ч.1).
Польскія памежнікі сьцьвярджаюць, што на прадстаўленым 12 кастрычніка відэа — спроба прарыву мігрантамі агароджы на мяжы.
Парушэньняў правоў грамадзян ня выяўлена.
Каля будынка Дзярждумы РФ, дзе 12 кастрычніка адкрылася першае пасяджэньне ніжняй палаты парлямэнту новага скліканьня, затрымалі мастака-акцыяніста Фёдара Калініна. Ён стаяў каля будынка з вагай.
Увесьці ў эксплюатацыю другі энэргаблёк БелАЭС плянуецца ў 2022 годзе. Пра гэта заявіў журналістам міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч падчас адкрыцьця энэргетычнага форуму Energy Expo 2021.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 11 кастрычніка разгледзеў скаргу на затрыманьне, узяцьце пад варту, падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай і хатнім арыштам, а таксама на прымусовае зьмяшчэньне ў судова-псыханэўралягічны стацыянар, якія падаў Юры Чыж.
Сьмерць наступіла ад наступстваў COVID.
У пэрыяд з 4 па 8 кастрычніка ў Менску праводзілася акцыя «Арсэнал». Органы ўнутраных спраў займаліся выяўленьнем фактаў незаконнага захоўвання зброі і боепрыпасаў.
У Нямеччыну праз тэрыторыю Беларусі прыбывае ўсё больш нелегальных уцекачоў з Іракы, Сырыі і іншых дзяржаваў.
Грамадзянін Сырыі, які хацеў трапіць у Нямеччыну празь Беларусь, расказаў сваю гісторыю. Адразу скажам, ён вырашыў вярнуцца на радзіму.
22 верасьня стала вядома, што мігранты змогуць падаваць прашэньне аб прытулку ў амбасадзе Літвы ў Менску. Такая магчымасьць прадугледжаная ва ўказе выканаўцы абавязкаў кіраўніка МЗС гэтай краіны Арвідаса Анушаўшкаса.
Дарослыя, якія яе суправаджалі сярод групы мігрантаў, што качавалі паміж межамі Беларусі і Пооьшчы, выявіліся не яе сваякамі.
Сужэнцам Сяргею Крупенічу і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай суд Ленінскага раёну Менску даў чарговыя суткі арышту да ўжо адседжаных Мужу — 15, жонцы — 14. Такім чынам, за кратамі яны адбудуць 99 і 98 дзён адпаведна.
Польскія памежнікі заявілі пра новыя інцыдэнты зь беларускага боку. Беларускае памежнае ведамства агучыла свае прэтэнзіі.
8 мігрантаў зь Іраку затрымалі пасьля нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы.
Каля 2700 грузавых аўтамашынаў стаяць у чэргах у пунктах пропуску на мяжы Беларусі з трыма краінамі Эўразьвязу.
Загрузіць яшчэ